Время - это:
Результат
Архив

МЕТА - Украина. Рейтинг сайтов Webalta Уровень доверия



Союз образовательных сайтов
Главная / Предметы / Литература / Билеты по белорусской литературе


Билеты по белорусской литературе - Литература - Скачать бесплатно


каб вышэй i ярчэй яно разгаралася.
   Асаблiвым рэвалюцыйным запалам вызначаецца верш "Хрэст на свабоду",  якi
апявае саму рэвалюцыю i адлюстроувае падзеi крывавай нядзелi 9 студзеня.
   Расстрэл мiрнай дэманстрацыi паказау, што цар i самадзяржауе  з'яуляюцца
галоунымi ворагамi народа.
   Сваей палiтычнай накiраванасцю,  выкрывальным  пафасам  верш  "Хрэст  на
свабоду"  нагадвае  паэтычную  лiстоуку  (пракламацыю),  што  заклiкала   да
усенароднага паустання супраць цара i самадзяржауя.
   Пасля паражэння рэвалюцыi  1905-1907  гг.  Цетка  не  губляе  надзеi  на
перамогу, верыць у непазбежнасць новай рэвалюцыi. Прауда, у новых творах  не
адчуваецца былога рэвалюцыйнага  хвалявання,  але  паэтэса  верыць,  што  яе
песня ажыве "з  стотысячнай  сiлай".  Сваю  веру  у  будучую  рэвалюцыю  яна
выказала у алегарычным вершы "Бура iдзе".  У  творчасцi  пазнейшага  перыяду
адлюстроуваюцца горкiя пачуццi i перажываннi паэтэсы,  якiя  яна  зведала  у
эмiграцыi.
   12 гадоу пiсала Цетка, пакiнуушы нам каля чатырох дзясяткау вершау i  не
калькi  апавяданняу.  Здавалася  6,  нямнога.  Але  гэтыя  творы,   у   якiх
сплавiлася жыцце творцы з жыццем народа, заклiкалi  беларусау  да  змагання,
паказвалi шлях да лепшай долi.

  Праблема чалавечага шчасця i сэнсу жыцця у апавяданнi Янкi Брыля "Галя".
                     Асаблiвасцi прозы Янкi Брыля. 26.1

   Народны  пiсьменнiк  Беларусi  Янка  Брыль  -  мастак  са  своеасаблiвым
успрыманнем  рэчаiснасцi,  свету,  чалавека.  Асноунай   стыхiяй   творчасцi
пiсьменнiка з'яуляецца лiрычная проза.
   Падзеям Вялiкай Айчыннай вайны  прысвяцiу  Я.Брыль  зборнiкi  "Неманскiя
казакi", "Ты мой лепшы друг", "Надпiс на зрубе", раман "Птушкi i гнезды".  У
апавяданнi "Мацi" расказваецца пра  сцiплую  i  мужную  беларускую  жанчыну-
мацi. Шмат гора зведала  яна  на  сваiм  вяку:  парабкоуства,  смерць  мужа,
вайну, трывогу за сыноу Уладзiка, Сцяпана i Васiля.  У  хаце  мацi  у  вайну
знайшлi кавалак хлеба, шклянку  малака  i  мацярынскуб  пяшчоту  байцы,  што
уцяклi з фашысцкага лагера. За гэты учынак мацi расплачваецца жыццем.  Iдучы
"ад роднай хаты да свежай ямы у лапухах", яна думае не пра  сябе  i  не  пра
непазбежнасць смерцi. Мацi молiцца за сыноу, i за сваiх, i за чужых.
   Дзеянне у апавяданнi "Mementi mori" адбываецца у  1943  г.  На  адным  з
перагонау беларускай чыгункi узарвауся фашысцкi эшалон. Праз  дзень  карнiкi
сагналi жыхароу адной з навакольных весак у адрыну i спалiлi. Ад смерцi  мог
бы уратавацца стары вясковы пячнiк, якога пазнау зондэрфюрэр (пячнiк  некалi
удала  змайстравау  у  камендатуры  плiту  i  галанку).  Але  ен  не  прыняу
выратавання, просячы вызвалення з адрыны "усiх добрых  людзей".  "i  ен  зга
рэу - адзiн, хто мог бы у той дзень не згарэць. i ен  жыве",  -  такiмi  жыц
цесцвярджальнымi словамi заканчваецца апавяданне.
   Апавяданне "Галя" напiсана у 1953 г. Пачынаецца яно  з  апiсання  былога
хутара, дзе жыве Галя з дзецьмi (сынам Антосем i дачкой Сонечкай).  Пад  гул
трактара на калгасным полi гераiня з жалем i болем  успамiнае  свае  мiнулае
жыцце. Калiсьцi была яна шчаслiвай, кахала Сярожу. Прауда, шчасце гэта  было
нядоугiм: каханага за  рэвалюцыйную  дзейнасць  пасадзiлi  у  турму,  а  лес
прымусiу яе пайсцi замуж за багатага Мiколу Хаменка. Пакутлiвым  было  жыцце
Галi у доме кулака-хутаранiна,  дзе  усе  жылi  "для  гумна".  Пасля  смерцi
свекра i  свекрывi  гаспадарыць  на  хутары  стау  Мiкола,  якому  генетычна
перадалiся вечная панурасць, незадаволенасць жыццем  i  сквапнасць.  У  гады
вайны  ен  "захварэу"  ("прастрэлiлi  троху  руку")   i   адсядзеуся   дома,
спекулюючы самагонам. У канцы апавядання  Галя  вырашае  назауседы  пакiнуць
ненавiсны хаменкаускi  хутар,  што  засланiу  ад  яе  вольны  свет,  змянiць
прозвiшча i пачаць новае жыцце. У душы жанчыны  яшчэ  не  згасла  надзея  на
шчасце, на новую сустрэчу з Сяргеем. Гiсторые спакутаванай душы  Галi  i  яе
нязгаснага пачуцця да Сяргея  раскрывае  драматызм  часу,  калi  разбуралiся
каноны  старага  жыцця  i  нараджалiся  новыя  прынцыпы   маралi,   дабраты,
чалавечнасцi.


 Iдэйна-эстэтычная накiраванасць паэмы "Тарас на Парнасе". Асаблiвасцi жанру
                         твора. Вобраз Тараса. 26.2

   Галоуны героi паэмы - палясоушчык Тарас. Гэта чалавек дасцiпны, кемлiвы,
сумленны у адносiнах да сваей працы. Ен па-свойму,  крыху  смешна,  успрымае
жыцце i тлумачыць яго на свой сялянска-практычны лад
   Аднойчы, стомлены нялегкай працай, Тарас прысеу адпачыць i заснуу. У сне
з iм здараюцца неверагодныя прыгоды: уцякаючы ад мядзведзя, Тарас трапляе  у
яму i аказваецца на тым свеце пры дарозе, што вяла  на  гару  Парнас.  Гярой
паэмы,  падымаючыся  на  гару,  сустракаецца  як  з  вядомымi  пiсьменнiкамi
Пушкiным,  Лермантавым,  Жукоускiм,   Гогалем,   так   i   з   рэякцыянерамi
Булгарыным, Грэчам. На Парнасе Тарас трапляе у панскi двор, месца  жыхарства
багоу.
   Багi, адкрывае для сябе Тарас, жывуць так, як звычайныя сяляне, падобныя
да iх. Так,  Венера  нагадвае  сялянскую  дзяучыну.  Яна  "чырвона,  тоуста,
круглалiца", што адмавядае сялянскаму iдэалу жаночай прыгажосцi. Прауда,  не
зусiм падабаецца яна Тарасу, бо увесь час круцiцца перад  люстэркам,  дбаючы
толькi пра сваю прыгажосць. Не  даспадобы  палясоушчыку  схiльны  дап'янства
Бахус, уладалюбiвы Зеус, разбэшчаны Амур. I толькi да Гебы, якая  вядзе  усю
гаспамдарку, Тарас ставiцца з сiмпатыяй i спачуваннем.
   З багамi Тарас трымае сябе упэунена, з пачуццем  уласнай  годнасцi.  Яму
уласцiвы народны гумар, уменне адчуваць  прыгожае  i  захапляцца  iм.  Сваiм
танцам герой паэмы зачаравау багоу.
   Калi ужо багi захапiлiся танцам селянiна, то, мусiць, неабходна звярнуць
увагу на  народнае  мастацтва,  на  таленавiтасць  простага  чалавека.  Гэту
прагрэсiуную думку i выказвае аутар паэмы.
   Паэма "Тарас на Парнасе" спалучае у сабе два моманты: рэальны i казачны.
   Рэальным з'являецца паляванне i служба Тараса, адносiны да  яго  пана  i
вой та, апiсанне заняткау простых людзей (як  яны  "хазяйства  водзяць",  як
лапцi падплятаюць, робяць рыбалоуныя сецi,  як  апранаюцца,  што  ядуць,  як
праводзяць вольны час). Казачным (умовным) з'являецца сцэна пад гарой  i  на
гары Парнас, дзе Тарас сустракаецца з вядомымi i  невядомымi  пiсьменнiкамi,
лiтаратурнымi персанажамi, антычнымi багамi (дзеянне адбываецца у сне).
   Такая кампазiцыя твора, дзе пераплятаецца зэальнае i казачнае, дазволiла
аутару  смела  выразiць  свае  адносiны  да  пiсьменнiкау  i   лiтаратурнага
працэсу, да жiцця багатых i бедных людзей.  Сам  жа  твор  нагадвае  вяселую
каззку: есць  у  ей  падземнае  царства,  незвычайныя  прыгоды,  здарэннi  i
шчаслiвы канец. I гэтай казцы з слауным палясоушчыкам Тарасам  суджана  было
доугае жыцце i нязменны поспех у чытачоу.
 

назад |  6 | вперед


Назад


Новые поступления

Украинский Зеленый Портал Рефератик создан с целью поуляризации украинской культуры и облегчения поиска учебных материалов для украинских школьников, а также студентов и аспирантов украинских ВУЗов. Все материалы, опубликованные на сайте взяты из открытых источников. Однако, следует помнить, что тексты, опубликованных работ в первую очередь принадлежат их авторам. Используя материалы, размещенные на сайте, пожалуйста, давайте ссылку на название публикации и ее автора.

281311062 © il.lusion,2007г.
Карта сайта