Я:
Результат
Архив

МЕТА - Украина. Рейтинг сайтов Webalta Уровень доверия



Союз образовательных сайтов
Главная / Предметы / Литература / Билеты по белорусской литературе


Билеты по белорусской литературе - Литература - Скачать бесплатно


i
разнастайнасцю,  фiласофскай  разнавялiкасцю,  маштабнасцю  (зборнiкi   "Каб
ведалi", "На камнi, жалезе i золаце", "У дарозе", "Хай будзе святло").
   Максiм Танк - прынцыповы гуманiст. Для яго вялiкая  барацьба  за  лепшыя
iдэалы чалавецтва - гэта барацьба не толькi  за  сацыяльную  справядлiвасць,
але i за паэзiю супраць антыпаэзii, за гармонiю супраць дэструктыунасцi,  за
розум супраць бясплоднага самагубнага крыуляння.
   У вершы-верлiбры "Перапiска з зямлей", якi адкрывае аднайменны  зборнiк,
сцвярджаецца велiч працы чалавека, якi усе жыцце прысвяцiй зямлi i плугу.
   Сэнс сваей паэзii М.Танк бачыць у цеснай адмесцi з жыццем людской працы,
з сенняшнiм жыццем, трывожным i неспакойным.
   У вершах М.Танка есць прастата, высокая духоунасць i неаслабная увага да
людзей,  да  свету,  да  таго,  пра  што  ен  пiша.  Верш  "Рукi  мацi"-гiмн
працавiтым мацiным рукам, якiя нiколi не ведалi адпачынку.  Мацi  з'яуляецца
для паэта увасабленнем чалавечай.... высакароднасцi, сцiпласцi.

   Карцiны жыцця беларускай вескi у рамане Iвана Мележа "Людзi на балоце".
                      Галерэя характарау у творы. 21.1

   "Людзi на балоце" - раман пра жыхароу глухой весачкi  Куранi,  адрэзанай
ад знешнега свету непраходнымi палескiмi балотамi.  I.Мележа  больш  за  усе
пры цягвае штодзеннае жыцце куранеуцау, тое  знешне  неяркае,  аднастойна  -
шэрае, з чаго па сутнасцi, i  складаецца  жыцце  тысяч  i  мiльенау  людзей,
моцна прывязаных да зямлi.
   Усе, што тут адбываецца спачатку здаецца  самым  звычайным,  вельмi  ужо
"празаiчным".  Нiякiх  значных  подзвiгау,   абсалютна   нiчога   гераiчнага
куранеуцы у рамане не робяць. Днi  кожнага  з  iх  перапоунены  неадкладнымi
справамi, клопатамi, якiя з году  у  год  паутараюцца.  Трэба  i  сваячасова
скасiць сена на гiблым балоце. I зжаць  неурадiвае  жыта,  i  зкалацiць  яго
цагамi. I назбiраць грыбоу у лесе i ягад на тым балоце. У гэтым  кругавароце
бясконцых  турбот,  гаспадарчых  разлiкау  i  разваг  iдуць  год  за  годам,
праходзiць жыцце палешукоу.
   Вядома, што не толькi працай захоплены "балотныя людзi", хоць iменна  ей
аддаюць яны большую частку свайго часу. Есць у iх час  роздыху,  традыцыйныя
святы, днi вяселасцi, зусiм непабныя на чарагу  iншых  будзеных  дзен.  Тады
яны тоупяцца на нядзельным кiрмашы у суседнiх Юравiчах,  п'юць  самагонку  i
спяваюць песнi на вяселлi, шумяць на  сходцы,  да  хрыпаты  спрачаючыся  пра
зямлю, пра яе перадзел.
   З амаль этнаграфiчнай дакладнасцю  одмоулен  у  рамане  быт  беларускага
палесся. Перад намi - нiбы замкнуты у сябе, звычайны вясковы свет, дзе  свае
нацыянальныя традыцыi,  паданнi  i  пелер'i,  зiмовыя  дзявочыя  пасядзелкi,
iгрывчы з песнямi, калядная варажба i хаджэнне з "казой"  -  гэта  i  многае
iншае натуральна i свабодна увайшло у раман.
   Варта уважлiва усяукацца у наiуна-прастелушны расказ аб начной  сустрэчы
з ведзьмакамi, прходзецца ад чаго, як старая  знахарка  верыць  чарадзейнаму
"зелью" з лекавых трау,  або  звярнуць  увагу  на  апiсанне  абеда  у  сям'i
куранеускага кулака Глушака,  якi  строга  захоувае  демастроескiя  счмейныя
традыцыi, i лёгка адчуць, з якiм веданнем  усяго  укладу  народна-сялянскага
жыцця выпiсаны шматлiкiя жанравыя карцiны рамана.
   I усе гэта укдачана аутарам у раман  не  дзеля  дэмагогii  i  паэтiзацыi
старадаунасцi. Зроблена гэта  у  iмя  паунаты  мастацкага  узнаулення  жыцця
сялянства, якое  не  разабавiлася  ад  iнстiжа  засасонау  мiнулага,  а  ужо
збудзеца да затыунай "творчасцi новага жыцця".

 Асноуныя матывы i вобразы дарэвалюцыйнай лiрыкi Я.Коласа. Тэма роднага краю
                             у яго паэзii. 21.2.

   Дарэвалюцыйная  творчасць  Я.Коласа  -  гэта  прадаужэнне  дэмакратычных
традыцый беларускай лiтаратуры мiнулай эпохi. Падобна Ф.Багушэвiчу,  Я.Колас
малявау змрочную, прасякнутую сумам i жальбой карцiну  жыцця  зняважанага  i
зняволенага мужыка. У яго першым вершы  "Наш  родны  край",  надрукаваным  у
1906 г. i у  пазнейшых  творах  "Веска",  "Наша  сяло",  "Ворагам"  створана
праудзiвая карцiна старой жабрацкай Беларусi. Паэт заклiкае бедны  народ  не
гнуцца перад багатымi, не спадзявацца на iх дапамогу, а самому быць  кавалем
уласнага шчасця.
   Галоуным героем дарэвалюцыйнай паэзii Я.Коласа з'яуляецца чалавек працы,
вольналюбiвы "мужык", якi не хоча мiрыцца з iснуючым ладам,  не  хоча  больш
цярпець i пакарацца. Ен хоча карыстацца пленам сваей працы,  хоча  жыць  па-
чалавечы. У вершы "Мужык", напiсаным у турме, Колас не толькi расказвае  пра
цяжкае жыцце беларуса-працаунiка, але i заклiкае яго да барацьбы  за  лепшую
долю.
   Паэзiя Я.Коласа была паэзiяй  тугi  i  смутку.  Невыпадкова  свой  першы
зборнiк вершау паэт назвау "Песнi  жальбы"  (1910).  У  iм  многа  лiрычных,
шчырых вершау пра бацькоушчыну, пра "забыты багам  край".  У  вершы  "Родныя
вобразы" Я.Колас звяртаецца да роднага краю i да  самога  сябе  з  пытаннем-
роздумам якая сiла прываблiвае яго да бацькоускай  зямлi,  чаму  напауняецца
яго сэрдца смуткам i радасцю:

                         Вобразы мiлыя роднага краю,
                            Смутак i радасць мая!
                        Што мае сэрца да вас парывае?
                             Чым так прыкованы я
                      К вам мае узгорачкi роднага поля,
                            Рэчкi, курганы, лясы,
                       Поуныя смутку i жальбы нядолi,
                            Поуныя сумнай красы?

   Цудоуныя беларускiя мясцiны выклiкаюць  у  паэта  не  толькi  радасць  i
замiлаванне, але i сум. У гомане спелай нiвы, шчаслiвым шуме-гудзе  высокага
лесу, у цiхай жальбе палеу паэт чуе "песнi цягучыя, песнi пакутныя"  простых
людзей працы. Яго сэрца балiць за прыгнечаны народ, зняволеную рад зiму.
   Тужлiвы боль чуецца у радках вершау Я.Коласа пра  родную  старонку,  пра
жыцце вескi i яе  людзей.  Сiротлiва  выглядаюць  скрыуленыя  хаткi,  сумныя
вербы, могiлкi з пахiленымi крыжамi, вузкiя крывыя сцежкi:

                         Край мой родны, бедна поле!
                            Ты глядiш, як сiрата.
                           Сумны ты як наша доля.

  Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы "Бандароуна". Раскрыцце маральных якасцей
                   герояу. Фальклорная аснова твора. 22.1.

   Бандароуна - чалавек непадкупнага сумлення. Для гэтай гордай  i  свабода
любiвай дзяучыны самае святое  -  дзявочы  гонар,  чалавечая  годнасць.  Яна
больш за усе цэнiць свабоду i нiколi не стане жыць у  няволi.  Гэту  свабоду
яна прадаць  не  можа.  I  калi  вырашаецца  лес  Бандароуны,  яна  не  можа
здрадзiць  сабе.  Гераiня  вырашае  лепш  загiнуць,  чым  паступiцца   сваiм
сумленнем. Смела i  мужна  абараняе  Бандароуна  свае  дзявоцтва,  чалавечую
годнасць, права на  жыцце  i  свабоду.  Смеласцi,  мужнасцi  дзяучыны  можна
пазайздросцiць.
   Народ любiць сваю гераiню, яна - яго крывiнка,  яго  дачка.  "Уцякай  жа
запагодай, донька маладая",- вучаць дзяучыну старэйшыя. Яе смерць стала  той
апошняй  кропляй,  што  перапоунiла  чашу  народнага   цярпення.   I   народ
уздымаецца на помсту за сваю гераiню, якая "налажыла...  за  усiх  галавою".
Хаваючы Бандароуну, людзi прыбралi яе, як да шлюбу, у бель  i  вэлюм,  звiлi
вяночкi  з  руты-мяты.  Белы  колер,  кветкi  руты-мяты  -  сiмвал   чысцiнi
дзявочай. Як ба чым, не толькi перад мужнасцю, але i  перад  гэтай  чысцiней
схiлiлiся галовы людскiя.
   Ды што людзi. Бандароунай захапляецца сама прырода. Яна - блiзкi сябар i
дарадчык дзяучыны. Прырода раздзяляе разам з гераiняй  яе  радасцi  i  гора,
ласку i чалавечую цеплыню. Уцякае Бандароуна ад панскай пагонi  -  ночка  аб
дымае яе, вецер расплятае косы, песцiць белыя грудзi.
   Асаблiвыя адносiны да Бандароуны у аутара.  Паэт  любуецца,  захапляецца
дзяучынай, спачувае ей. Аб  гэтым  гавораць  не  толькi  прамыя  звароты  да
"галубкi" (так пяшчотна называе яе  Я.Купала),  але  i  кожны  радок  паэмы.
Аутар не проста апiсвае знешнi выгляд, паводзiны Бандароуны,  ен  зачараваны
ею. I таму паэт можа казаць толькi так: губкi, ручкi, галоука, вочкi.
   Многiя эпiтеты, параунаннi, словы-сiмвалы запазычаны з  вуснай  народнай
творчасцi нездарма. Нiхто  не  можа  лепш  ацанiць  вартасцi  чалавека,  чым
народ. Таму у паэме жыве i вецер крылаты, i бярозка  бела,  i  рута-мята,  i
трытаполi.  Усе  тут  працуе  на  вобраз  Бандароуны,  нават   вобраз   пана
Патоцкага.  З   асаблiвай   стараннасцю   малюе   Я.Купала   разбрэшчанасць,
пагардлiвасць да людзей пана з Канева,  лютасць  яго.  Ен  "нi  старому,  нi
малому не спускае жартау". Гэта бязлiтасны  прыгнятальнiк,  увасабленне  сiл
тыранii, жорсткасцi  i  амаральнасцi.  Пад  яго  прыгнетам  "стогне  змучана
Украiна, к небу шле пракляцце". I чым  цямнейшыя  фарбы  выбiрае  аутар  для
стварэння гэтага вобраза, тым вышэу узнiмаецца над iм Бандароуна.

 Месца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Я.Коласа "На ростанях". 22.2

   Узаемаадносiны  Лабановiча  i  Ядвiсi,  дачкi  падлоучага   Баранкевiча,
адносяцца да лiку лепшых любоуных старонак беларускай прозы.
   Можна сказаць, што, прыехаушы настаунiчаць, Лабановiч жыве  прадчуваннем
кахання. Прыгажосць, i  у  тым  лiку  прыгажосць  жаночая,  не  пакiдае  яго
раунадушным.
   Каханне Лабановiча да Ядвiсi пачынаецца калi не з першага  позiрку,  то,
бадай, з першага знаемства. Ядвiся не такая прыгожая,  як  панна  Марына  цi
Людмiла, але за тое - настаунiк адчуу гэта адразу - багацей душой,  праявамi
унутранага жыцця.
   Лабановiч i Ядвiся толькi уступаюць у жыцце, таму iх каханне  -  першае,
нясмелае, юнацкае. I ен, i яна - натуры дастаткова  гордыя,  каб  паступiцца
сваiм гонарам нават у iмя кахання. Калi ж гаварыць  пра  Ядвiсю,  то  на  яе
псiхiку моцна падзейнiчала жорсткае абыходжанне, здзекi, якiя  чынiу  бацька
над мацi, з-за чаго тая маладой  сышла  у  магiлу.  Таму  у  кожным  мужчыне
Ядвiся схiльна бачыць тырана, "гэрада".
   Ядвiся - шырокая, багатая, няурымслiвая натура, адна з тых дзяучат, якiя
самi не баяцца зрабiць першы  крок  у  каханнi.  Раунуе  яна  настаунiка  да
паннау Людмiлы цi Марыны, па вясне заносiць  у  яго  пакой  букецiк  кветак,
прыладжывае у кнiгу запiску са  шматзначнымi  словамi  "мiлы...  дурань"  (а
потым выкрадае яе), першая цалуе настаунiка, не дазволiушы пацалаваць сябе.
   Назва усяму гэтаму адна - каханне. I усе ж не разгарэлася яно у страсць,
не стала сiлай, якая б прадыктавала дзяучыне  жыццевае  рашэнне.  Iнтуiтыуна
Лабановiч адчувае  душэуную  Ядвiсiну  няустойлiвасць  мiтусню  супярэчлiвых
пачуццяу, таму, баючыся абразы, надае сваiм прызнанням жартаулiвую форму.
   Лабановiч пакiнуу Цельшынскую школу. Жыць у мясцiнах, дзе усе  нагадвала
Ядвiсю, першае, захлiснуушае усю iстоту, але няудалае каханне, ен не  здолеу
бы. Нават ад'ехаушы, чакае  лiста  ад  Ядвiсi,  пiша  у  Хатовiцкую  воласць
знаемаму памочнiку пiсара Дубейку. Лiста няма.  Так  закончылася  першая  i,
скажам, вельмi значная старонка душэунай бiяграфii  героя.  Закончылася,  як
бачым,  расчараваннем,  але  гэта  далека  не  апошняе  расчараванне,   якое
напаткае Лабановiча на жыццевых дарогах.
   Хто ж вiнаваты, што двое прыгожых, блiзкiх духоунымi  iмкненнямi  людзей
не могуць сысцiся, абаранiць свае шчасце?  Абставiны  жыцця  -  толькi  такi
можа быць адказ. Адна з прычын гэтаму: цяжкiя, пакутлiвыя  умовы  Ядвiсiнага
жыцця у бацькавай сям'i, яе маладосць, жыццевая нявопытнасць.

 Тэма Вялiкай Айчыйнай вайны у сучаснай беларускай прозе (на прыкладе двух-
                             трох творау). 23.1.

   Тэма  Вялiкай  Айчыйнай  вайны,  да  якой  звяртаюцца   пiсьменнiкi   як
старэйшага, так i малодшага  пакаленняу,  стала  вызначальнай  для  сучаснай
беларускай лiтаратуры.
   Ад iмя пакалення, чые юнацтва прыпала  на  гады  ваенных  выпрабаванняу,
пiша Аркадзь  Марцiновiч.  Убачанае  i  перажытае  на  вайне  паслужыла  яму
матэрыялам для раманау "Не шукай  слядоу  сваiх",  "Груша  на  Голым  Полi",
аповесцi "Няхай iдзе дождж". Храналагiчныя  рамкi  рамана  "Груша  на  Голым
Полi" (1986) невялiкiя - вясна - восень 1942 г. Галоуны  герой  -  беларускi
юнак Iгнат Валока. Скончыушы ваеннае  вучылiшча  ен  становiцца  камандзiрам
роты супрацьтанкавых ружжау. Часць дзе ен пачынае  новую  службу,  рыхтуецца
на фронт. А потым - перадавая, баi,удачы  i  няудачы,горыч  страт,  успамiны
пра родную веску i яе людзей. Паступова прыходзiць воiнская  сталасць,  якая
не дазваляе герою рамана думаць  толькi  пра  сябе.  Валока  клапоцiцца  пра
сяброу, думае пра свой пачэсны абавязак перад  Радзiмай,  у  iмя  вызвалення
якой гiне у цяжкiм 1942 годзе. Заключны раздел рамана  -  першы  пасляваенны
год. Наладжваецца мiрнае жыцце ужо  без  прыгажунi-грушы,  якая  засохла  на
голым полi. Iгнатау бацька, у якога загiнулi два сыны i  два  зяцi,  ставiць
на папялiшчы новую хату. Жыцце, на думку  аутара,  нягледзячы  на  страты  i
згубы, нельга спынiць, яно прадаужаецца.
   Тэма Вялiкай Айчыйнай вайны выразна  раскрылася  у  дылогii  А.Адамовiча
"Партызаны"  (раманы  "Вайна  пад  стрэхамi"  i  "Сыны  iдуць  у  бой").   У
"Хатынскай аповесцi" (1972)  А.  Адамовiч  расказвае  пра  пасляваенны  час.
Едучы у Хатынь героi твора успамiнаюць ваенныя гады,  кожны  прыгадвае  сваю
уласную Хатынь. Жудасным расказам пра людзей, якiя  ператварылiся  у  катау,
здраднiкау, з'яуляецца аповесць А.Адамовiча "Карнiкi" (1979).
   Пачатку вайны i перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусi прыс
вечаны раманы I.Навуменкi "Сасна  пры  дарозе",  "Вецер  у  соснах",  "Сорак
трэцi". Дзеянне у iх разгортваецца у мястэчку  Бацькавiчы  i  у  навакольных
весках. Аутар паказвае, праз якiя цяжкiя,  пакутлiвыя  выпрабаваннi  прайшлi
Сцяпан Птах, Кардаш, Хадоська,  Нiчыпар,  Гулiк,  Вадэйка,  якiя  становяцца
актыунымi барацьбiтамi супраць ворага у партызанскiх атрадах. Нямала  радкоу
прысвечана маладым падпольшчыкам Мiцю Птаху,  Шуру  Гаранку,  Iвану  Лобiку.
Пiсьменнiк ускрывае прычыны  духоунага  падзення,  здрады  такiх  тыпау,  як
Забела,  Дзенiскевiч,  Спаткай,  Басняк.  Завяршаецца  трылогiя  сiмвалiчнай
сцэнай - Мiця вяртаецца да сасны пры  дарозе,якая  увасабляе  бессмяротнасць
жыцця.

  Жанр твора В.Дунiна-Марцiнкевiча "Пiнская шляхта". Характарыстыка дзеючых
                             асоб п'есы. (23.2)

   Камедыя "Пiнская шляхта" - выдатнае дасягненне  беларускай  нацыянальнай
драматургii - пiсала пасля рэформы 1861  г.  i  паустання  пад  кiраунiцтвам
К.Калiноускага 1863 г., у час чорнай рэакцыi, калi на  Беларусi  гаспадарылi
царская ваеншчына i  чыноунiцтва.  У  камедыi  аутар  выкрывае  паразiтычную
сутнасць чыноунiкау, якiя iмкнулiся нажыцца за кошт падману  i  хабарнiцтва,
высмейвае абмежаванасць шляхты.
   Дзеянне  у  "Пiнскай  шляхце"  адбываецца  у  адным  з  глухiх  палескiх
засценкау Пiнскага павета, дзе усе лiчаць сябе шляхцiцамi,  дваровымi.  Двое
"шляхцiчау" - Iван ЦюхайЛiпскi i  Цiхон  Пратасавiцкi  пасварылiся  i  нават
пабiлiся з-за таго, што першы  другога  абазвау  мужыком.  За  гэту  вялiкую
"абразу" Лiпскi падае на Пратасавiцкага у суд. На разгляд справы у  закiнуты
мядзведжы куток прыязджае станавы прыстау Кручкоу з пiсарам Пiсулькiным.
   Каб больш яскрава  паказаць  тыповыя  рысы  "судовых  людзей",  В.Дунiн-
Марцiнкевiч уводзiць у п;есу сцэну судовага пасяджэння, якая успрымаецца  як
вострая пародыя на царскi суд.
   Прыстау, надзелены уладай, сярод  цемнай  i  забiтай  шляхты  не  лiчыць
патрэбным нават захоуваць знешнюю форму правасуддзя. Ен аб'яуляе  вiнаватымi
тых, хто нiякiх адносiн да справы не мае:  "Сведкi,  каторыя  бачылi,  а  не
абаранiлi,- па 9-цi рублеу, а вся прочая шляхта, што  не  бачыла  дракi,  за
тое, што не бачыла,- па 3 рублi".  Кручкоу  выкарыстоувае  любую  магчымасць
"садраць" грошы. Аднаму з шляхцiцау ен прысуджае  пакаранне  у  25  лоз  без
дывана,  на  голай  зямлi.  Добра  ведаючы,  што  такое  пакаранне  лiчылася
мужыцкiм, "нечуваным унiжэннем", ен тым самым вытрасау з  кiшэняу  шляхцюкоу
апошнiя грошы.
   Вобраз Кручкова пададзены у п'есе у сатырычнай форме. Аб гэтым  сведчаць
блытанiна  у  фактах  i  законах,  яго  знешнi  выгляд,  мова,  падобная  да
страшэннай мешанiны слоу, розных выразау, запазычаных з судовых  дакументау,
тыпу "лiчнасць падвергнецца апаснасцi", "пусць  выступят  вперод","в  пользу
врэменнага прысуцтвiя".
   Двайнiком свайго непасрэднага начальнiка, яго верным слугою i  надзейным
памочнiкам  з'яуляецца  пiсар  Пiсулькiн.  Ен  як   i   Кручкоу,   займаецца
хабарнiцтвам.  З  вялiкiм  задавальненнем  пiсар  прызнаецца:  "Харашо  быць
пiсьмавадзiцелем у  разумнага  чалавека,маляваныя  госцiкi  (грошы)  самi  у
карман лезуць, не нада i рук выцягваць".
   В. Дунiн-Марцiнкевiч  у  вобразах  станавогв  прыстава  Кручкова  i  яго
памочнiка Пiсулькiна па-мастацку  дасканала  i  знiшчальна  высмеяу  царскае
чыноунiцтва  Расii,  для  якога  характэрнымi  былi  хцiвасць,  хабарнiцтва,
грубасць.

         Духоуны свет лiрычнага героя у паэзii Пiмена Панчанкi. 24.1

   Калi пачалася Вялiкая Айчынная вайна, П.Панчанка адным с першых стау  на
абарону Радзiмы: " Беларусь, я-твой  воiн  адданы  iсын,мае  думкi  i  сэрца
заусёды з табою". У вершы "Кожны  з  нас  прыпасае  радзiмы  куток..."  паэт
расказвае пра цяжкiе падзеi 1941г. З акруження на усход,  за  лiнiю  фронту,
прабiраюцца нашы воiны, адзiн с якiх-беларус.  Трапiушы  у  аршанскiя  лясы,
родныя мясцiны, баец падпоуз да сяла,  расхiнуу  асцярожна  кусты  i  знямеу
камiны... камiны...  Многа  фашысцкiх  здзекау  паспеу  пабачыць  салдат  на
спапяленай i здратаванай ворагам роднай зямлi, але такое...  Немагчыма  было
пазнаць родны куток: з усяго  жывога  застауся  толькi  абгарэлы  клен,  якi
пасадзiу калiсьцi яго бацька. Вакол горкi пыл, жудасная  цiшыня,  нi  стуку,
нi груку. I салдат упау на зямлю, якая "прытулiлася целам магутным" да  яго,
нiбы просячы абаранiць яе ад злых ворагаулiхадзеяу.  У  сэрцы  салдата,  што
зведала  горыч  адступленняу,  нечалавечы  боль  па  ахвярах,  па  паланенай
радзiме, мацнее нянавiсць да ворагау.

                       I прамыла раса мае сумныя вочы.
                     Каб убачыу я усе, каб запомнiу усе.
                 Каб я думау пра помсту i удзень, i у ночы.

   I хаця паэзiя П.Панчанкi была  i  есць  глыбока  гуманiстычная,  суровая
неабходнасць патрабавала ад  паэта  заклiкаць  да  помсты,  бо  не  "на  тое
Радзiма мне у рукi дала аутамат, каб стаяу на  дарозе  маей  тройчы  выклыты
кат".
   Ваенная   лiрыка   П.Панчанкi   хвалюе   суровым   рэалiзмам,   глыбокiм
псiхалагiзмам, высокiм гераiчным i  трагедыйным  гучаннем.  Усе  гэта  цесна
пераплялося у баладзе "Герой". Гэты невялiчкi твор стау сапраудным  помнiкам
простаму салдату,  якi  вынес  усе  нечалавечыя  пакутывайны,  сваiм  жыццем
абаранiу Радзiму.
   Iдзе наступленне, перад воiнамi паустае  перашкода  -  калючы  дрот.  На
увесь рост падняуся салдат.

                       I лег на змяiныя скруткi дроту.
                     I двесце салдацкiх запыленых ботау
                            Прайшлi па яго спiне.

   Салдат ахвяруе сваiм жыццем, каб даць магчымасць iншым перамагчы ворага,
хоць на некалькi хвiлiн прыблiзiць перамогу.
   Вершы П.Панчанкi ваеннага часу  носяць  спавядальны  характар,  уяуляюць
сабой суцэльны маналог, звернуты да народа i краiны у самы трывожны  для  iх
час. На першым плане у гэтым маналогу - сыноускi  боль,  сыноуская  ласка  i
пяшчота i побач - жорсткасць i нянавiсць да ворага.
   Паэзiя П.Панчанкi  узвышае,  дапамагае  жыць  i  думаць,  яна  сцвярджае
цудоуныя каштоунасцi чалавечага жыцця.

     Паказ у драме Янкi Купалы "Раскiданае гняздо" пошуку героямi шляхоу
                   змагання за шчасце, зямлю i волю. 24.2

   Купала  засяроджвае  галоуную  увагу  на   тых   праявах   жыцця   сям'i
Зяблшкау,якiя маяць агульнанароднае значэнне.
   У п'есе ставiцца фiласовскае пы сваей сутнасцi  пытанне:  дзе  шляхi  да
свабоды i шчасця? Дзе прауда? Лявон i Марыля  шукаюць  прауды,  абапiраючыся
на  закон.  Яны  прывыклi  пакарацца  i  жывуць  надзеяй  на   лiтасць,   на
справядлiвае рашэнне суда.
   Лявон верыць, што царскi суд узаконiчь яго права  на  зямлю,  якую  хоча
адабраць панiч. Увесь набытак  сям'i  iдзе  на  тое,  каб  дамагчыся  гэтага
права, але дарэмна: суд i закон на баку памешчыка.
   Трагедыя Лявона у тым, што ен не ведае  сапраудных  шляхоу  барацьбы  за
зямлю i волю. Толькi перад смерцю ен пачынае разумець, што праз  суд  нельга
дабiцца прауды.
   Сымон i Зоська - прадстаунiкi маладога пакалення Зяблiкау. У  адрозненне
ад бацькi Сымон гнеуна пратэстуе супраць несправядлiвасцi. Купала  паказвае,
як паступова пад уплывам усяго перажытага  (смерць  бацькi,  ганьба  сястры,
страта зямлi, разбурэнне гаспадаркi) i  агiтацыi  незнаемага  Сымон  духоуна
абнауляецца. Расце яго свядомасць,  мяняюцца  погляды  на  жыцце.  Цяпер  ен
разумее, што царскi суд не можа  абаранiць  iнтарэсау  працоунага  чалавека.
Сымон знаходзiць сваю сапраудную мэту у жыццi - ступае на шлях  рэвалюцыйнай
барацьбы.  Стаць  на  гэты  шлях   дапамагае   Незнаемы   -   прафесiянальны
рэвалюцыянер. Разам з незнаемым Сымон iдзе на вялiкi сход "Па  Бацькаушчыну"
змагацца за агульнанародныя iнтарэсы.
   Зоська - поуная працiлегласцьсвайму брату. Зоська  iмкнецца  да  лепшага
жыцця, але не ведае сапраудных шляхоу да яго,  шукае  прауды,  але  не  можа
знайсцi яе на зямлi, i таму стварае "чароуную казку свайго шчасця" у  марах.
Жыцце няшчадна разбiвае рамантычныя мары Зоськi. У канцы апошняй дзеi  п'есы
Зоська нiбы прачынаецца ад  доугага  сну.  Пасля  перажытай  трагедыi  у  яе
наступае маральнае прасвятленне, абуджаецца чалавечая годнасць.

 Тэма гiстарычнага мiнулага у сучаснай беларускай прозе (на прыкладзе двух-
                             трох творау). 25.1

   Характэрнай  асаблiвасцю  сучаснай  прозы  з'яуляецца  вяртанне  яе   да
мiнулага. Увагу пiсьменнiкау прыцягваюць усе эпохi i перыяды  жыцця  народа.
Адбываецца пераасэнсаванне колiшнiх  падзей  з  пазiцый  сучаснасцi.  Падзеi
пачынаюць разглядацца у кантэксце часу мiнулага i сенняшняга.
   Мастацкаму увасабленню гiстарычных падзей прысвяцiу шэраг  сваiх  творау
У.Караткевiч: раманы "Хрыстос прызямлiуся у  Гароднi",  "Каласы  пад  сярпом
тваiм", "Чорны замак Аьшанскi", аповесцi "Дзiкае  паляванне  караля  Стаха",
"Чазенiя".
   Раман "Хрыстос прызямлiуся у Гароднi" прасякнуты гуманiстычным  пафасам,
накiраваны супраць сярэдневяковага  цемрашальства,  iнквiзiцыi,  супраць  як
рэлiгiйнага,  так  i  сацыяльнага  прыгнету.  Паклаушы   у   аснову   рамана
гiстарычны факт, калi стыхiйны народны  рух  супраць  голаду  i  прыгнету  у
Гароднi узначалiу самазваны Хрыстос - Юрась  Братчык,  выгнаны  з  калегiума
"за спагадлiвасць, спачуванне... i сумненнi у  веры".  У.Караткевiч  напiсау
цiкавы  твор,  у  якiм  гiстарычныя  факты  знiтаваны  з  тонкiм   вымыслас,
гiстарычны сюжэт - з прыгоднiцкiм.
   Дзякуючы   творчасцi   У.Караткевiча   беларуская   гiстарычная    проза
зрабiлавялiкi рывок наперад, бо у ей,  у  яе  змесце,  як  гэта  i  уласцiва
гiстарычнаму  жанру,  запанавау  дух  рыцарства,  свядомага   высакародства.
Прынцыповасць, вернасць сумленню,  чалавечаму  абавязку  сталi  самой  iдэяй
твора.
   Першая аповесць пiсьменнiка на гiстарычную тэму "Сiвая Легенда"... Цяжкi
час у гiсторыi Беларусi: засiлле езуiтау, шырокi фронт  паланiзацыi,  здрада
праваслаунай веры i пераход за матэрыяльныя выгоды на  бок  ворагау  роднага
краю, адчайныя i непаспяховыя спробы  супрацiулення.  Жорсткая  неабходнасць
выбару неадкладна чакае кожнага чалавека, у першую чаргу людзей з  радавiтых
сем'яу. Перайшоу у каталiцтва пан Кiзгайла, хоць унутрана  не  прымае  новай
рэлiгii. Застаецца верным традыцыям бацькоу нобiль  (знатны  чалавек)  Раман
Ракутовiч. Памiж Ракутовiчам i Кiзгайлам узнiкае варожасць як быццам  толькi
на асабiстай аснове, але канфлiкт памiж iмi вельмi хутка  кандэнсуе  у  сабе
грамадскiя супярэчнасцi часу. Маемасць i жыцце Кiзгайлы абараняюць  шляхцiчы
i iншаземныя наемнiкi, Ракутовiч  апiраецца  на  сiлу  простага  народа.  Ен
падымае  нероднае  паустанне,   становiцца   "мужыцкiм   царом",   перамагае
Кiзгайлу.  Падзеi,  якiя  склалi  сюжэт  аповесцi  "Сiвая  легенда",  маюць,
вiдаць,  нейкую  гiстарычную  фактычнасць,  хоць,   думаецца,   скрупулезная
дакладнасць гiстарычнага дзеяння не вельмi хвалявала пiсьменнiка.

           Творчая спадчына Цеткi. Асноуныя матывы яе лiрыкi. 25.2

   На золаку  XX  ст.,  калi  Расiю  ускалыхнулi  хвалi  першай  буржуазна-
дэмакратычнай рэвалюцыi, на Беларусi цверда  i  упэунена,  паэтычна-натхнена
загучау   голас   Цеткi.   Паэтэса-рэвалюцыянерка,   асветнiца,    рэдактар,
настаунiца, публiцыст,вучоны, медыцынскi работнiк - такую  жанчыну  падарыла
беларускаму народу эпоха  рэвалюцыйных  бiтвау.  Цетка  быццам  знарок  была
народжана для такога бурлiвага часу,  якi  стау  для  яе  творчасцi  зорным.
Паэтэса адкрывае новую старонку у беларускай лiтаратуры - старонку  мужнасцi
i барацьбы.
   Бурлiвы, кiпучы 1905 год цалкам захапiу Цетку. "Люблю ураганы... У бурыя
адчуваю рай", - прызнаецца паэтэса. Раз'юшанай марской  стыхiяй  здаецца  ей
рэвалюцыя у вершы "Мора".
   Паэзiя Цеткi, якую можна упэунена назваць летапiсам рэвалюцыi  1905  г.,
уздымала рэвалюцыйны дух народа, паказвала сiлу i моц  працоунага  чалавека,
якi яшчэ так нядауна пакорлiва цярпеу прынiжэнне i прыгнет.  У  вершы  "Вера
беларуса" паэтэса сцвярджае, што беларускi  народ  стаiць  на  парозе  сваей
свабоды, што яшчэ адзiн нацiск - i падуць ланцугi.
   Магутнасць народа яна парауновывае з каменем, з жалезам, а душу яго -  з
дынамiтам, якому дастаткова iскрынкi, каб узарваць i знiшчыць ненавiсны  лад
жыцця. Верш, поуны аптымiзму i веры у народную сiлу, напiсаны у  канцы  1905
г., калi рэвалюцыйны дух быу на уздыме, i Цетка кiдала свае вершы  у  полымя
рэвалюцыi, 



Назад


Новые поступления

Украинский Зеленый Портал Рефератик создан с целью поуляризации украинской культуры и облегчения поиска учебных материалов для украинских школьников, а также студентов и аспирантов украинских ВУЗов. Все материалы, опубликованные на сайте взяты из открытых источников. Однако, следует помнить, что тексты, опубликованных работ в первую очередь принадлежат их авторам. Используя материалы, размещенные на сайте, пожалуйста, давайте ссылку на название публикации и ее автора.

281311062 © il.lusion,2007г.
Карта сайта