Я:
Результат
Архив

МЕТА - Украина. Рейтинг сайтов Webalta Уровень доверия



Союз образовательных сайтов
Главная / Предметы / Литература / Билеты по белорусской литературе


Билеты по белорусской литературе - Литература - Скачать бесплатно


 Сымон  Рэука  з-пад  Барысава).  Да   абодвух
зборнiкау Ф.Багушэвiч напiсау прадмовы, у якiх гаварыу пра багатую  гiсторыю
i культуру беларусау, абгрунтоувау  права  беларускага  народа  на  развiцце
сваей мовы. Ен  падкрэслiвау  спрадвечнасць  "нашай  бацькавай  мовы",  якая
такая ж"оюдская i панская, як i французская, альбо нямецкая, альбо  i  iншая
якая". "Наша мова для нас святая, - пiша Ф.Багушэвiч, - бо яна нам  ад  бога
даная". Паэт з гневам выкрывае  тых,  хто  грэбуе  роднай  мовай,  авбыякава
ставiцца далесу свайго народа, яго культуры i  традыцый.  "Шмат  было  такiх
народау, што страцiлi наперш мову сваю так як той  чалавек  прад  скананнем,
катораму мову займе, а потым i зусiм замерлi.  Не  пакiдайце  ж  мовы  нашай
беларускай, засцерагае паэт, - каб не умерлi!". Уздымаючы  голас  у  абарону
роднага людуФ.Багушэвiч выказвае глыбокую павагу да iншых народау i iх моу.
   Зборнiк "Дудка беларуская" адкрываецца вершам "Мая дудка", дзе  паэт  па
рауноувае сваю творчасць з народным  музычным  i  нструментам.  Герой  верша
хоча зрабiць дудку якая б весялiла  людзей,  выклiкала  у  iх  радасць.  Але
такая дудка маучыць, бо "бачыць" вакол сябе слезы,  стогны  i  плач  людзей.
Дудка "ад жалю, ад смутку" аказалася здатнай толькi да сумных песен, у  якiх
выразiла бязрадасную долю народа. Паэт, сцвярджае  аутар,  павiнен  складаць
праудзiвыя песнi, якiя б не толькi паказвалi гiстарычную прауду  i  лес  яго
народа, але i шлях да лепшага жыцця.

   Маральна-этычная праблематыка у пенталогii Шамякiна "Трывожнае шчасце".
                                   (11.1)

   Сярод усiх творау I.Шамякiна вылучаецца пенталогiя "Трывожнае шчасце".
   Галоуныя героi пенталогii - Пятро Шапятовiч i Саша Травянава. У аповесцi
"Непауторная вясна" паказаны перадваенныя гады. Пятро (студэнт тэхнiкума)  i
Саша  (толькi  што  скончыла  медвучылiшча)  кахаюць  адзiн  аднаго.   Аутар
iмкнецца  раскрыць  духоуны  свет  маладых  людзей,  глыбiню  iх   пачуццяу,
грамадскiя пазiцыi. У хуткiм часе Саша становiцца жонкай  Пятра,  але  перад
пачаткам вайны Пятра забiраюць у армiю, i героi расстаюцца на доугi час.
   Аповесць  "Начные  зарнiцы"  -  пра  пачатак  Вялiкай  Айчыйнай   вайны,
падпольную i партызанскую барацьбу на  Беларусi.  Саша  застаецца  з  дачкой
Ленай на  акупiраванай  тэрыторыi  i  прымае  актыуны  удзел  у  змаганнi  з
ворагам. Разам з братам  Данiкам,  Цiшкам  Матылем,  Колем  Трапашом,  Толем
Кустарам яна выконвае самыя  небяспечныя  заданнi.  Характар  Сашы  асаблiва
ярка праявiуся у эпiзодзе,  калi  яна,  выконваючы  партызанскае  даручэнне,
павiнна была выдаваць  параненага  камiсара  за  свайго  мужа.  Партызанскiм
камiсарам быу настаунiк Уладзiмiр Iванавiч  Лялькевiч,  якi  яшчэ  да  вайны
рабiу Сашы прапанову выйсцi за яго замуж.
   Суровы вопат ваенных гадоу, калi I.Шамякiн служыу на Поуначы у  зенiтных
войсках, лег у аснову аповесцi "Агонь i  снег".  Яна  прысвечана  франтавому
жыццю  Пятра  Шапятовiча.  У   ей   праудзiва   паказаны   шлях   унутранага
узмужненнягалоунага героя (першы бой батарэi з  нямецкiмi  афiцэрамi,  першы
сбiты самалет, смерць Сенi  Пясоцкага,  бяздушнасць,  залiшняя  падазронасць
Кiдалы, цяжкае раненне).
   У чацвертай аповесцi Пятро пасля цяжкага ранення i  выпiскi  са  шпiталя
аказваецца  у  родных  мясцiнах,  дзе   шырока   разгарнулася   партызанская
барацьба. Адбываецца сустрэча Пецi i Сашы, але вайна  настолькi  пераблытала
лесы ускладнiла iх узаемаадносiны, што поунага разумення героi не знайшлi.
   Аповесць "Мост" -  пра  новы  этап  у  каханнi  Пятра  i  Сашы.  Дзеянне
адбываецца пасля вайны. Героi не ваююць, Але i у 1946 г. iм не лягчэй.  Пеця
працуе настаунiкам, Саша - загадчыцай фельчарскага  пункта.  Аутар  паказвае
цяжкiя  пасляваенныя  гады.  Мацнее  пачуцце  глыбокай  унутранай  блiзкасцi
герояу, якiя аднолькава ацэньваюць падзеi. Мост, якi злучае два  процiлеглыя
берагi ракi, злучыу два людскiя лесы.
   У вобразах Сашы Траянавай i Пятра Шапятовiча I.Шамякiн увасобiу  тыповыя
рысы характару таго пакалення моладзi, на  долю  якога  выпалi  цяжкiя  гады
лiхалецця  i  аднауленчага   перыяду.   Героi   прайшлi   усе   выпрабаваннi
жыццем,засталiся вернымi сабе i суровай праудзе жыцця.

     Тэмы i вобразы лiрыкi Янкi Купалы паслякастрычнiцкага часу. (11.2)

   Кастрыцнiцкая рэвалюцыя застала Я.Купалу у Смаленску. Многае у  ходзе  i
характару рэвалюцыi засталося для паэта неразумелым. Магчыма, таму у  вершах
першых гадоу савецкай улады  пераважаюць  змрочныя  фарбы,  "пануюць  матывы
трагiзму i нявер'я у чалавека".  Так,  у  вершах  "Паязджанне",  "Сон",  "На
прызбе", "Буслы" выказваецца думка  аб  трывожным,  няясным  будучым  жыццi,
якое уяуляецца то густым сасоннiкам, пакрытым  цемрай  i  населеным  рознымi
пачварамi-зводамi, то завiрухай:  усе  кудысьцi  iмкнуцца,  хочуць  чагосьцi
дасягнуць, а чаго - не разумеюць i не ведаюць.
   Болем за Бацькаушчыну,  якую  рвалi  на  кавалкi  iншаземныя  захопнiкi,
прасякнуты вершы "У лесе", "Па Даугiнаускiм гасцiнцы".
   Вялiкай любоую да усяго, што звязвае паэта з радзiмай,  прасякнуты  верш
"Спадчына" (1918). Я.Купала з хваляваннем успамiнае "вясеннiя  праталiны,  i
лесу шэлест верасны, i у полi дуб апалены". "стары амшалы тын".
   Паэт, iмкнучыся  вытлумачыць  многiя  пытаннi  далейшага  жыцця  народа,
вялiкую надзею ускладау на сход - справядлiвы суд гiсторыi на  усiм  старым,
здрадлiвым, што перашкаджала рухацца наперад. Гэтыя думкi пясняр  выказау  у
вершах "На сход!" i "Час!".
   На пачатку 30-х гг. асноуным у творчасцi Я.Купалы становiцца усхвален не
савецкай рэчаiснасцi. У яго паэзiю  шырока  уваходзiць  тэма  сацыялiстычных
пераутварэнняу, калектыунай працы, новай маралi i этыкi. Сення, калi  вядома
прауда  аб  падзеях  30-х  гг.,  цяжка  паверыць,  што  Я.Купала  мог  шчыра
услауляць калгасы, Сталiна i увесь сацыялiстычны лад жыцця,  тым  больш  што
пiсьменнiк  добра  ведау  аб  падзеях  у  краiне.  Прыкладам  можа   служыць
"ляукоускi" цыкл вершау Я.Купалы. З аднаго боку, вершы  гэтага  цыкла  маюць
рэальную  жыццевую  аснову,  бо  многiя  прыватныя   факты   паэт   iмкнууся
засведчыць паэтычным, узнеслым словам, хацеу  праславiць  ляукоуцау,  людзей
калгаснай вескi. Але  не  усе  з  дваццацi  вершау  дасканалыя  у  мастацкiх
адносiнах. У iх амаль адсутнiчае тая фiласофская  заглыбленасць,  якая  была
уласцiва творам дарэвалюцыйнай паэзii Я.Купалы.  Наватарскiм  для  30-х  гг.
лiчыуся верш "Лен", у якiм паэт праслауляе перадавую  калгаснiцу,  закаханую
у брыгадзiра. Сення, прауда, з усмешкай  успрымаецца  прызнанне  льнаводк  у
каханнi.
   У гады Вялiкай Айчыйнай  вайны  Я.Купала  жыу  i  працавау  недалека  ад
Казанi. Асаблiвай папулярнасцю у народзе карыстауся яго  верш  ваеннай  пары
"Беларускiм  партызанам".  У  iм  аутар  пасылау   праклен   Гiтлерувампiру,
фашысцкiм псам,  заклiкау  партызан  i  увесь  народ  да  барацьбы  з  лютым
ворагам.
   Але паэт не дачакауся радасных дзен перамогi.

                      Кандрат Крапiва-драматург (12.1)

   У  драматургiю  К.Крапiва  прыйшоу  у  першай  палове  30-х  гг.,   калi
беларуская драматургiя дасягнула ужо даволi высокага узроуню.
   "Канец дружбы" (1934). У ёй  драматург  узнiмае  праблему  дружбы  памiж
людзьмi.Гэта мастацкi дакумент 30-х гг.,у якiм выразна праявiлася  атмасфера
таго часу (падазрознасць, недавер,спекуляцыя палiтычнымi паняццямi  i  iнш.)
У сучасным прачытаннi пьесы, некалi адмоуны персанаж  Лютынскi  выступае  як
станоучы герой,барацьбiт за прауду  i  справядлiвасць.  Ён  супраць  ставiць
дэмагогу Карнейчыку,  якi,  выконваючы  iнструк  цыi  вышэйшых  начальнiкау,
здраджае свайму  сябру  Лютынскаму  i  аддае  яго  на  расправу  як  "ворага
народа".Пры  гэтым  Карнейчык  забывае,што  у  час   белапольскай   акупацыi
настаунiк Лютынскi,рызыкуючы сваiм жыццём,выратавау жыццё  яму,забывае  сваё
абяцанне прыйсцi на дапамогу сябру у цяжкую для яго гадзiну.
   Наступным    творам    К.Крапiвы    стала    народна-гераiчная     драма
"Партызан",прасвечаная  барацьбе  беларускага  народа  супраць   iнтэрвенцыi
буржуазна-памешчыцкай Польшчы.
   Самы ж вялiкi поспех выпау на долю трэцяй пьесы К.Крапiвы  -  сатырычнай
камедыi "Хто смяецца апошнiм"(1939). Яна - яркае  сведчанне  аб  часе,  калi
была напiсана, аб атмасферы, што панавала у 1937-1938г.
   Дзеянне   камедыi   разгортваецца   у    навукова-даследчым    iнстытуце
геалогii,дзе дырэктарам зьяуляецца Гарлахвацкi. Да навукi  дырэктар  не  мае
нiякага дачынення:на пасаду кiраунiка iнстытута  яму  дапамаглi  уладкавацца
"сябры",выдаушы фальшывую даведку.
   У пьесе  "Хто  смяецца  апошнiм"  праявiлася  майстэрства  К.Крапiвы  як
тонкага псiхолага,якi знайшоу непауторныя,iндывiдуальныя  рысы  для  герояу,
поуна      i       закончана       "вымалявау"       iх       партрэты.Iмены
Гарлахвацкага,Зёлкiна,Тулягi,як i iмёны шматлiкiх гогалеускiх i  шчадрынскiх
герояу,ператварылiся   з   уласных   у   агульныя.   На   жаль,падхалiмства,
нахабства,подласць,пляткарства часта сустракаюцца i у нашы днi. Нямала  ёсць
людзей,якiя  робяць  усё,каб  падняцца  па  службовай  лесвiцы,заняць  больш
высокую пасаду. Дзеля сваiх асабiстых  iнтарэсау  такiя  людзi  не  грэбуюць
нiчым, iдуць на любую  подласць.  Змагацца  з  iмi,лiчыць  К.Крапiва,  трэба
агульнымi     сiламi,     працiпаставiушы     навуцтву     i      ашуканству
прынцыповасць,строгасць i ваяунiчасць.
   У пасляваенны  час  драматургiчная  творчасць  К.Крапiвы  засталася  па-
ранейшаму напружанай i плённай. Былi  напiсаны  пьесы  "З  народам",  "Пяюць
жаваранкi", "Людзi i дьяблы", "Зацiкауленая асоба".
   "Брама неумiручасцi"

               Тэма паэта i паэзii у творчасцi Я.Купалы. 12.2

   Значнае месца у творчасцi Я.Купалы займае тэма паэта i  паэзii.  Паэт,на
думку Я.Купалы,павiнен быць выразнiкам дум  i  спадзяванняу  народа,змагаром
за   яго   лепшае   будучае.У   адным   з   раннiх   вершау   "Я   не    для
вас.."(1907)сцвярджаецца думка,што сапраудны  паэт  павiнен  служыць  людзям
працы,што яго песня,талент i сэрца павiнны належаць "бедным i загнаным":

                               Я не для вас, …
                          А для бедных i загнаных.
                           Я з iмi мучуся урауне,
                       У адных закут з iмi кайданах..

    Погляды Я.Купалы на прызначэнне паэта i паэзii выяуляюцца у  вершах  "З
кутка жаданняу", "З маiх песень","Не клянiце мяне" i  iнш.  Свае  пяснярскае
прызванне паэт бачыць у служэннi бацькаушчыне,у праудзiвым паказе  народнага
жыцця.Грамадзянскi абавязак паэта-шукаць  тыя  шляхi-дарогi,якiя  б  прывялi
народ "к  яснаму  сонцу","к  славе".  У  вершы  "З  кутка  жаданняу"Я.Купала
гаворыць, што ён не жадае  гучнай  славы.Галоунае  для  яго-быць  праудзiвым
выразнiкам дум мiльёнау процоуных людзей.

                       З цэлым народам гутарку весцi.
                      Сэрца мiльёнау падслухаць бiцця-
                         Гэткай шукаю цэлы век чэсцi
                        Гэта адно мне падпорай жыцця.
                         Песню стварыу ясну, як неба
                   У кожнай з ёй хаце быць мiлым гасцём...

    Працягам размовы пра месца паэта у жыццi,пра сутнасць сапрауднай паэзii
зьявiлiся вершы "Мая навука","Трэба  нам  песень","За  усё".  У  вершы  "Мая
навука"(1919)Я.Купала сцвярджае,што жыццё народа ва усiх  яго  праявах  было
калыханкай, якая нарадзiла у паэта самыя светлыя думкi.Песня паэта  увабрала
у  сябе  шум  адвечнага  бору,шэпт  спелых  пшанiчных  каласоу,шэлест  лiсця
узмежных iгруш  i  таропкi  плюскат  вод...  Прызнаным  майстрам  мастацкага
слова,на   думку   Я.Купалы,    можа    стаць    толькi    той    творца,якi
узгадаваны,успешчаны на нацыянальнай глебе.Сваю удзячнасць народу  за  любоу
да паэзii,"за кут у родным краю,за хлебсоль без клапот"  выказвае  пясняр  у
вершы "За усе" (1926). Да гэтага часу яму было  прысвоена  званне  народнага
паэта,i Я.Купала, аглядаючыся на пройдзены шлях,пiша,што свае песнi  складау
ён i "сярод крыжоу,магiл",пiсау не раз "крывёй з сваiх грудзей",заусёды  быу
разам з народам,жыу яго думамi i надзеямi.Былi  яго  песнi  невясёлыя,  калi
бачыу, як зневажаецца мова беларусау,топчацца iх  годнасць.Былi  i  радасныя
песнi,калi бачыу паэт, што яго заклiкi да лепшай долi,яго  праудзiвыя  словы
былi пачутылюдзьмi:

                             Я адплацiу народу,
                              Чым моц мая магла
                         Звау з цемры на свабоду...

             1. Аснауныя матывы i вобразы лiрыкi П.Броукi (13.1)

   Першы верш П.Броукi "Ой,не шапчы,мая бярозка" быу надрукаваны  у  газеце
"Чырвоная Полаччына" у 1926г.З першых крокау у лiтаратуры аутар заяуляе  што
ён не будзе  "стаяць  на  раздарожжы,вачамi  сумнымi  глядзець  удалячынь",а
будзе iсцi у нагу з часам,апяваючы  поступ  новага  жыцця.  Паэзiя  П.Броукi
увабрала у сябе жыватворныя сокi роднай зямлi,пераняла яе  красу,напоунiлася
самымi   рознымi   чалавечымi    пачуццямi-радасцю,замiлаваннем,    пачуццём
аптымiзму.
   Значнае  месца  у  творчасцi  П.Броукi  займае  тэма   Вялiкай   Айчынай
вайны.Героi      яго       творау       -       воiныфрантавiкi,партызаны,iх
сёстры,бацькi,каханыя.
   У вершы "Рана" расказваецца пра цяжкi шлях воiна  да  роднай  зямлi.  Аб
вялiкiх выпрабаваннях, якiя выпалi на яго долю,сведчаць восем ран  на  целе.
Зажылi раны салдата,але не можа загаiцца душэуны боль ад  таго,што  Беларусь
яшчэ стогне ботам акупантау. Суняць гэты боль можа  толькi  поунае  вызвален
не роднага краю.
   У гады Вялiкай Айчынай вайны П.Броукам была напiсана  паэма  "Беларусь"-
паэтычны маналог аб Радзiме,усхваляваны зварот да яе.
   Творы  П.Броукi  пасляваеннага  часу  (паэма   "Паланянка",вершы   "Парк
Перамогi","Смерть героя")  яшчэ  звязаны  з  франтавой  тэматыкай,але  пафас
творчасцi   паэта   вызначае   тэма   мiрнай    працы,размах    аднауленчага
будаунiцтва(паэма "Хлеб", вершы "Архiтэктар", "Бондар").
   Лiрычнай цеплынёй вызначаецца iнтымная  лiрыка  П.Броукi  ("Маладзiком",
"Пра вочы","Косы","Ты мая пчолка","Пахне чабор).
   Верш "Пахне чабор"-песня-споведзь,у якой выяулена разнастайная  гама  па
чуццяу: i  успамiны  аб  даунiм,беззваротным  юнацтве,i  першае  каханне,што
апалiла душу героя, i прыгажосць чыстай душы,яе  рамантычная  узнёсласць,  i
юнацкая нерашучасць,i боль страты,i дакор сабе...

                      Год адзiнаццаць,а можа дванаццаць
                    Сэрца балiць, што не здолеу спаткацца
                         Сэрца нязменна хвалюе дакор
                                 Пахне чабор

   П.Броука выступае i паэт-фiлосаф,якi разважае над  праблемамi  жыцця,над
тым,якой павiнна  быць  паэзiя.  Паэт,на  думкуП.Броукi,павiнен  жыць  адным
жыццём з народам i зямлей,роднай Бацькаушчынай. Паэзiя павiнна быць  заусёды
маладой, як вясна,звонкай  i  пявучай,як  салавей,шчырай  i  празрыстай,  як
дзiцячая сляза;яна павiнна "плысцi ракой,цячы кранiчкай  жвавай",мець  крылы
для палёту,быць у вечным творчым гарэннi.Такiя думкi сцвярджае народны  паэт
Беларусi у вершы "Паэзiя".

     Грамадска-палiтычная i публiстычная дзейнасць К.Калiноускага.Газета
                          "Мужыцкая прауда" (13.2)

   Заслугi К.Калiноускага перад рэвалюцыйным рухам i  беларускай  культурай
неаспрэчныя.
   У яго  дзейнасцi  знайшлi  увасабленне  найбольш  радыкальныя  тэндэнцыi
паустання 1863г. Як правадыр тэарэтык рэвалюцыйнай дэмакратыi увайшоу  ён  у
гiсторыю грамадскай думкi i рэвалюцыйнага руху  Беларусi  i  Лiтвы.Дзейнасць
Калiноускага можна разглядаць як адну з найбольш смелых i паслядоуных  спроб
праверыць на практыцы i увасобiць у жыццё праграму  рэвалюцыйных  дэмакратау
60-х  гадоу.   Дзейнасць   Калiноускага   зьявiлася   паказчыкам   абуджэння
нацыянальнай свядомасцi бел.народа i садзейнiчала гэтаму  абуджэнню.Ён  унёс
прыкметны   уклад   у   фармiраванне   бел.лiтаратурнай   мовы,быу   творцам
бел.рэвалюцыйнай публiцстыкi,бел.дэмакратычнай прэсы,выдауцом першай  газеты
на бел.мове. Як мне  ужо  даводзiлася  пiсаць,газета  "Мужыцкая  прауда",што
выдавалася Калiноускiм, адно з першых рэвалюцыйных перыядычных выданняу  для
працоуных у гiсторыi народау нашай краiны.
   З iменем Калiноускага звязана самабытная старонка у гiсторыi  беларускай
паэзii.
   Калiноускаму была  чужая  нацыянальная  абмежаванасць.Поспех  сялянскага
паустання у Беларусi i Лiтве ен ставiу у залежнасць ад народнай рэвалюцыi  у
Расii,якую рыхтавалi рускiя рэвалюцыйныя дэмакраты.Негледзячы  на  нянавiсць
да польскiх памешчыкау,ён здолеу  зразумець  велiзарнае  значэнне  польскага
нацыянальнага руху.Ён ведау,што без сувязi з польскiм рухам  па  Беларусi  у
той  перыяд  не  могло  быць  нiякага  шырокага  рэвалюцыйнага   выступлення
народных мас.З першых жа крокау практычнай дзейнасцi мы бачым  яго  у  самым
цесным   кантакце   з   польскiмi   рэвалюцыянерамi.Калiноускi    усведамляу
агульнасць гiстарычнага  лёсу  беларус.  i  лiтоускага  народау.Думаючы  пра
будучае  Беларусi  ён  заусёды  бачыу  побач  з  ёю  вызваленую  ад  цара  i
памешчыкау Лiтву.Беларускi рэвалюцыянер  i  пiсьменнiк-публiцыст  Калiноускi
па  праву  лiчыцца  таксама  дзеячам  польскага  i  лiтоускага  рэвалюц.руху
Найбольшую  каштоунасць  для   характарыстыкi   рэвалюцыйнага   светапогляду
Калiноускага уяуляе "Мужыцкая прауда",i даследчыкi зусiм  слушна  бяруць  яе
за аснову пры аналiзе грамадска-палiтычных поглядау рэвалюцыянера.
   "Мужыцкая прауда" была  агiтацыйным  выданнем,разлiчаным  на  кругагаляд
сярэдняга селянiна.Таму Калiноускi не мог раскрыць у ёй усёй  паунаты  сваiх
сацыяльна-палiтычных, а тым больш фiласофскiх погдядау.
   "Мужыцкая прауда" у  цэлым-i  у  гэтым  заслуга  Калiноускага-зьяуляецца
выдатным дакументам.

                     Раман Уладзiмiра Караткевiча (14.1)
                         "Каласы пад сярпом тваiм".

   Раман У.Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм" (1968)прысвечаны  адной  з
гераiчных старонак беларускай гiсторыi-перыяду падрыхтоукi паустання  1863г.
Раман складаецца з дзвюх частак.У першай  ("Выйсце  крынiц")даецца  кароткая
характарыстыка  палiтычнага  i   грамадскага   жыцця   напярэдаднi   рэформы
1861г.апiсваецца голад  Беларусi.Акрамя  таго,расказваецца  пра  дзiцячыя  i
юнацкiя гады князя Алеся Загорскага.
   Бацькi аддаюць яго на "дзядзькаванне"-выхаванне у сялянскую  сямью  Кагу
тоу.Такое выхаванне зблiзiла Алеся з простымi людзьмi,народным  жыццём,мовай
беларусау i iх традыцыямi.Можа,по гэтай прычыне сваю  прамову  у  дваранскiм
клубе   князь   гаворыць   па   беларуску.Другая    кнiга    ("Сякера    пры
дрэве")расказвае пра вучобу Алеся у Пецярбургскiм унiверciтэце,удзел  у  пад
польнай  арганiзацыi  "Агул",пра  сустрэчы  з  К.Калiноускiм,пра   сялянскае
паустанне на чале з Корчакам.Дзеянне рамана завяршаецца  у  1861г.,калi  цар
адмянiу прыгоннае права.
   Алесь-адзiн з прадстаунiкоу прагрэсiуна настроенай шляхты.Яшчэ да адмены
прыгоннага праваён дае волю сваiм сялянам.У вобразе Алеся увасоблены  лепшыя
рысы  грамадска-культурных  дзеячау  мiнулых  часоу,для  якiх  радзiма  была
найдаражэйшым скарбам,святыняй,часткай iх самiх.
   Аднауляючы для чытачоу падзеi больш  чым  стогадовай  даунасцi,  перыяд,
калi неабходнасць сялянскай рэформы  дыктавалася  самiм  жыццём.У.Караткевiч
iмкнууся гiстарычна падыходзiць да асвятлення падзей 1863г.Ён аналiзавау  iх
сацыяльна-эканамiчную   сутнасць,iх   гiстарычнае    значэнне    для    лёсу
бел.народа,iх  уплыу  на  далейшае  развiццё  нацыi.Пры  гэтым   характэрнай
асаблiвасцю твора выступае аутарскае разуменне гiсторыi  як  працэсу,у  якiм
дыялектычна узаемазвязаны гiсторыя, фiласофiя,эстэтыка i публiцыстыка.
   Сваю увагу пiсьменнiк канцэнтравау на наступных асноуных напрамках.  Па-
першае,гэта мастацкi аналiз  побыту,  сацыальна-палiтычнай  атмасферы  жыцця
прыдняпроускага  дваранства,перадавых  (Вежа)  i  рэакцыйных   (Кроер)   яго
плыней,якiя у многiх вызначалi i поспехi, i няудачы  паустаушых  сялян,  па-
другое, гэта прыход  да  паустання  1863г.  прадстаунiкоу  перадавога  бел.i
польскага дваранства (сюжэтная лiнiя прадстаулена Загорскiм,  Калiноускiм  i
Серакоускiм);па-трэцяе,перарастанне  неасэнсаваных  стыхiйных   выступленняу
сялян  у  арганiзаваную  барацьбу   супраць   прыгнятальнiкау   (распрацоука
вобразау  тут  вядзецца  па  лiнii  Кагуты-Корчак);па-чацвёртае,паказ  жыцця
высокiх палiтычных колау.

                       2.Паэма Я.Коласа "Новая зямля"-
     Энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства у дарэвалюцыйны час. 14.2

   "Новую  зямлю"  Я.Коласа  справядлiва  называюць   энцыклапедыяй   жыцця
бел.сялянства конца XIX- i пачатку XX ст.i  невыпадкова.Паэма-вялiкi  эпiчны
твор аб гiстарычным лёсе  бел.сялянства  i  пошуках  iм  шляхоу  да  светлай
будучынi.Паэт расказвае аб усiм,чым багата i цiкава жыццё сялян:аб  клопатах
i занятках дарослых,аб забауках дзяцей  i  iх  вучобе,аб  святочных  днях  i
буднях,ясных летнiх днях i цiхiх зiмовых вечарах,калi  дарослыя  пры  дзецях
"пачнуць казаць свае успамiнкi,вясцi размовы пра старынкi".
   Працай былi запоунены буднi сялян.Працавалi  i  дарослыя,i  дзецi:Мiхаiл
выконвау  абавязкi  леснiка,Антось  "правiу  гаспадарку",усю  хатнюю  работу
выконвала Ганна-жонка Мiхала. Я.Колас паказвае працэс ворыва, сяубы,  жнiва,
малацьбы.У  час  жнiва  калектыуная  праца  становiцца  крынiцай  прыгожага,
напауняе душу сялян радасцю,прыносiць iм задавальненне.Паэт  можа  расказаць
цэлую гiсторыю пра стары дзедау човен,пра тое,як трэба умела выбраць касу.
   Апiсанне  касьбы-гэта   цэлы   гiмн   у   гонар   чалавека   працы.Касцы
парауноуваюцца з "ваякамi", якiя iдуць "нiбы  у  атаку",  то  "грамадою,  то
шнурам цягнуць, чарадою, то паасобку,  то  па  пары".У  паэме  апiсваюцца  i
прылады працы, створаныя працавiтымi рукамi (сярпок  крывенькi,  граблi),  i
сялянская хата, гумно, павець. Я.Колас ведае,як звiваецца пчалiны рой  i  як
яго трэба абiраць,як трэба слаць снапы на таку,каб было зручна малацiць.
   З энцыклапедычнай шырынёй  апiсвае  Я.Колас  усе  звычаi  i  абрады,якiя
бытавалi у той час на Бел. Гэта каляндарныя святы  (куцця,вялiкдзень,коляды)
звычаi узаемадапамогi (талака,кумаванне,кiрмашы сходы,народныя песнi,казкi.
   Паэнцыклапедычнаму   шырока   апiсвае   Я.Колас   сваю   родную   зямлю-
мацi.Апяваючы  знаёмыя  яму  з  дзяцiн  ства  мясцiны,ён   паказвае,наколькi
прыгожая  наша  зямля  i  як  многа  хараства  i   паэзii   у   яе   сцiплых
краявiдах.Чаргуюцца днi i ночы,за зiмамi  iдуць  вёсны,птушкi  пралятаюць  з
выраю  i  зноу  ляцяць  у  цёплыя  краiны,iдуць   дажджы,гуляюць   завiрухi,
разлiваюцца i замярзаюць рэкi-пра усё гэта расказваецца у  паэме.У  вобразах
роднага краю Я.Колас  заусёды  чэрпау  натхненне  i  сiлу.  Хараство  роднай
прыроды выклiкала у паэта не толькi радасць i  захапленне,але  i  смутак.Яго
сэрца балiць за бяспраунага, прыгнечанага i зняважанага сялянiна.З  паэм  мы
уяуляем яго знешнi выгляд, у што ён  быуапрануты,  што  еу  i  пiу,  аб  чым
марыу,на што спадзявауся i у што верыу. Працоунаму чалавеку, якi  паустае  у
паэме ва усёй сваёй велiчы,  аддае  Я.Колас  свае  сiлы,сваю  любоу  i  свой
талент.

     Паэзiя Аркадзя Куляшова, яe тэматыка, публiцыстычная накiраванасць,
               фiласофскiя i маральна-этычныя праблемы.(15.1)

   А. Куляшоу пачау друкавацца з 1926 года. Першы зборнiк  "Росквiт  зямлi"
быу  прыхiльна  сустрэты  у  той   час.   У   iм   выяуляцца   эмацыянальнае
светаадчуванне рамантычнага юнака.
   Новы крок у творчым развiццi  А.  Куляшова  пазначаны  30-мi  гадамi.  У
вершах  "Воблака",  "Ранак",  "Плыла,  цалавалася  хмара  с  зямлёю",   "Мая
Бесядзь", А. Куляшоу па-сапрауднаму звярнууся да чалавечай душы, прыйшоу  да
арыгiнальнай, самабытнай творчасцi, да  прастаты  i  глыбокага  фiласофскага
роздуму, да шырокага абагульнення, у якiм моцна аб'яднаны  думка  i  пачуццё
паэта.
   У гады Вялiкай Айчыннай вайны А. Куляшоу стварыу цэлы баладны  цыкл  пра
подзвiг беларускага народа у  гады  лiхалецця,  у  рамках  якога  вылучаюцца
вершы-балады "Млынар", "Над  брацкай  магiлай",  "Лiст  з  палону",  "Мацi",
"Балада аб чатырох заложнiках", "Балада аб знойдзенай падкове" i iнш.
   У вершах А. Куляшова ваеннага часу гучыць светлы,  пранiкнёны,  узнёсла-
балючы голас чалавека, грамадзянiна,  байца.  Героi  творау  А.  Куляшова  -
фiгуры рэальныя i легендарныя, драматычныя i бессмяротныя. Яны аддаюць  сваё
жыццё за маральныя каштоунасцi усяго чалавецтва.
   У пасляваенны час творчасць А. Куляшова вызначаецца  сталасцю,  глыбокiм
фiласофскiм  зместам,  патрыятызмам.  У  гэтым  сэнсе   вельмi   паказальным
з'яуляецца верш "Спакойнага шчасця не зычу нiкому...".  Гэта  верш-споведзь.
Усё, што  акружае  чалавека,  вартае  яго  увагi,  бо  гэта  i  ёсць  жыццё,
неспакойнае, нялёгкае,  складанае.  Паэт  не  прымае  лёгкага  шчасця,  таго
уяунага дабрабыту, якiм жыве абывацель. Ён жадае усе свае  пачуццi  перадаць
людзям, захапiць iмi чалавечыя сэрцы.
   У 1965 годзе А. Куляшоу напiсау цыкл вершау, аб'яднаных агульнай  назвай
"Маналог". У вершах "Маналога" - роздум паэта аб маральным  абавязку  людзей
прерад памяццю, аб непераможнай сiле прауды i  справядлiвасцi,  аб  значэннi
творчасцi у жыццi грамадства, аб адазнасцi творцау перад часам i людзьмi.
   У лiрыцы  А.  Куляшова  60  -  70-х  гадоу  выявiлiся  вялiкiя  духоуныя
мажлiвасцi чалавека - прага дзейнасцi, адчуванне сваёй  асабiстай  велiчы  i
вартасцi, адказнасць за "цяжкую пасаду  паэта",  за  лёс  Айчыны,  разуменне
сутнасцi гiстарычных падзей i агульнай сувязi з'яу.
   Аутар пiша паэмы "Цунамi", "Варшаускi тракт", "Хамуцiус", у якiх перадае
самаадчуванне чалавека у наш трывожны,  навальнiчны  век,  яго  барацьбу  за
будучае без вайны, за чытае  паветра  i  ваду,  за  ачалавечанне  свету,  за
усеагульнае шчасце.


        Вобраз Лабановiча (трылогiя Якуба Коласа "На ростанях").15.2

   Я. Колас сутыкае свайго  героя  з  рознымi  людзьмi,  ставiць  у  розныя
сiтуацыi, раскрываючы яго характар, духоуны свет, маральную высакароднасць.
   Ужо на  першых  старонках  трылогii  чытаем  пра  спрэчку  Лабановiча  з
хатовiцкiм папом Кiрылам аб тым, як  трэба  глядзець  на  мужыка.  На  думку
папа, мужык з'яуяецца нiзшай iстотай, якая  сама  вiнавата  у  сваiм  цяжкiм
жыццi. Андрэй Лабановiч катэгарычна не згаджаецца з гэтым. Для 



Назад


Новые поступления

Украинский Зеленый Портал Рефератик создан с целью поуляризации украинской культуры и облегчения поиска учебных материалов для украинских школьников, а также студентов и аспирантов украинских ВУЗов. Все материалы, опубликованные на сайте взяты из открытых источников. Однако, следует помнить, что тексты, опубликованных работ в первую очередь принадлежат их авторам. Используя материалы, размещенные на сайте, пожалуйста, давайте ссылку на название публикации и ее автора.

281311062 © il.lusion,2007г.
Карта сайта