Я:
Результат
Архив

МЕТА - Украина. Рейтинг сайтов Webalta Уровень доверия



Союз образовательных сайтов
Главная / Предметы / Литература / Билеты по белорусской литературе


Билеты по белорусской литературе - Литература - Скачать бесплатно


яго  мужык  -
гэта чалавек працы. У  сваёй  цёмнасцi,  забiтасцi  i  адсталасцi  народ  не
вiнаваты. Такiм яго зрабiу несправядлiвы  царскi  рэжым.  I  таму  Лабановiч
горача бярэцца за пашырэнне асветы не толькi сярод дзяцей, але  i  дарослых.
Сцiплы, сумленны i патрабавальны да сябе, Лабановiч надзвычай  прынцыповы  у
адносiнах да панямонскiх iнтэлiгентау, якiя здрадзiлi  сваёй  справе,  сталi
духоуна беднымi,  загразлi  у  цiне  мяшчанства,  абывачельшчыны,  карцёжных
гульняу, п'яняк.
   Бачачы амаральнасць панямонскай iнтэлiгенцыi,  несправядлiвасць  улад  у
адносiнах да сялян, Лабановiч часта  задумвауся  над  складанымi  праблемамi
жыцця, ставiу перад сабой спрадвечныя фiласофскiя пытаннi: што такое  жыццё?
У чым сэнс чалавечага жыцця? У чым прызнанне асобы як грамадскай адзiнкi?
   Пасля знаёмства з нелегальнай лiтаратурай, гутарак з Вольгай  Андросавай
i Галубовiчам усе падзеi сталi уяуляцца Лабановiчу  у  новым  святле.  Герой
адчуу вялiкую радасць, што спазнау тую прауду, якой  жыу  народ  i  за  якую
гiнулi у астрогах i на катаргах  лепшыя  яго  сыны.  Ён  выходзiць  на  шлях
актыунай рэвалюцыйнай  барацьбы,  паступова  наблiжаецца  да  сваёй  мэты  -
"намацаць галiнамi сонца".
   Адданы справе, сумленны, Лабановiч гатовы пайсцi на самаахвярнасць дзеля
справы, за якую змагаецца народ. Самаахвярнасць - гэта таксама  важная  рыса
характару, па якой можна меркаваць аб маральных якасцях Лабановiча.
   Лабановiч - чалавек вялiкага iнтэлекту, здольны радавацца i  хвалявацца,
адчуваць хараство роднай прыроды. Любоу да прыроды - адна з  самых  адметных
рыс у яго характары. Лабановiч, як i працоуны чалавек, куды глыбей  успрымае
хараство прыроды, чым розныя прадстаунiкi мясцовых улад  i  iх  прыслужнiкi,
якiя на прыроду глядзяць, як на сродак узбагачэння.
   Складаны шлях прайшоу герой трылогii Я. Коласа. Часамi ён памыляуся, але
нiколi не iшоу на кампрамiс са сваiм сумленнем. Лабановiч быу  мужным  i  не
пахiсным у час суровых выпрабаванняу, з якiх ён  выйшау  з  адзiнай  думкай:
"Чалавек павiнен жыць для дабра, ён павiнен быць карысным людзям".

                 Паэма Аркадзя Куляшова "Сцяг Брыгады".16.1

   Алесь Рыбка - галоуны герой паэмы - пакiдае родны Мiнск у трагiчны  час:
вайна прынесла у яго дом вялiкае гора, разбурыла любiмы горад,  разлучыла  з
сям'ей. Адчуваючы сябе сынам Радзiмы, часцiнкай свайго народа,  ен  iдзе  на
суровую i цяжкую бiтву з фашызмам, даючы свяшчэнную  клятву  вярнуцца  дамоу
толькi з перамогай.
   Алесь Рыбка нi на хвiлiну не губляе веры у сiлы народа.  Нават  у  самыя
драматычныя  моманты  свайго  франтавога  жыцця  -  развiтваючыся  з  домам,
выратоуваючы  сцяг  брыгады,  пераходзячы  лiнiю  фронту,  у  цяжкiх  умовах
акружэння - герой  верыць  у  перамогу,  i  гэта  вера  з'яуляецца  для  яго
надзейным компасам.
   Ён хоча прыйсцi дадому не нiкчемным, слабым жабраком, а  пераможцам.  Ён
верыць  у  справядлiвасць  змагання.   У   героя   паэмы   высокае   пачуццё
грамадзянскага абавязку перад народам, сапраудны  гуманiзм  i  нянавiсць  да
ворага, яснае, чыстае сумленне i  прыгожая  душа.  Усе  гэта  спалучаецца  з
мужнасцю  i  чэснасцю.  Ен  не  шкадуе  жыцця,  выратоуваючы  сцяг  брыгады,
выносiць з поля бою  цяжка  параненага  камiсара  Заруднага  i  гэтым  самым
выконвае высокi воiнскi i грамадзянскi абавязак.
   Мужнасцю i стойкасцю вызначаецца  i  камiсар  Зарудны.  У  самыя  цяжкiя
моманты бою ён натхняе байцоу брыгады сваей верай  у  перамогу.  Правобразам
камiсара паслужыу член Ваеннага савета 11 армii брыгадны камiсар I.В.  Зуеу,
з якiм А. Куляшоу быу асабiста знаемы.
   Разам  з  мужнасцю  камiсара  Заруднага  i  Алеся  Рыбкi  паэт  паказвае
паводзiны Мiкiты Ворчыка - былога наводчыка  гарматы,  аднаго  з  тых,  каму
пашанцавала застацца жывым. Пад уплывам панiчных чутак Ворчык губляе веру  у
перамогу, не  бачыць  сэнсу  у  далейшым  зьаганнi,  не  знаходзiць  у  сябе
дастаткова сiл, каб  пераздолiць  разгубленасць.У  вынiку  ен  кiдае  баявых
сяброу, шукаючы "цiшынi i спакою" дома. Але не знаходзiць  Мiкiта  сямейнага
шчасця:  дома  ён  даведваецца  аб  трагiчнай  смерцi  жонкi  Марыны  i   яе
перадсмяротнай  запiсцы  з  просьбай  адпомсцiць  ворагу  здзекi  i   слезы.
Высвятляуцца таксама, что Ворчык, пакiдаючы сваiх сяброу  забрау  ватоуку  з
зашытым брыгадным сцягам. За здраду Мiкiту выносiцца суровы прысуд.
   Вобразамi старасты  -  прыслугача  Мядзвецкага,  хутаранкi  Лiзаветы  А.
Куляшоу паказау маладушных людзей, здраднiкау.
   Паэма А. Куляшова "Сцяг брыгады" сцвярджае духоуныя каштоунасцi народа -
нянавiсць   да   ворагау,    здраднiкау,    вальналюбства,    высакародства,
працавiтасць,  чалавечую  годнасць.  А.Твардоускi  назвау   паэму   "голасам
сэрдца, напоуненага болем  за  родную  беларускую  зямлю,  плачам  па  ёй  i
гарачай, светлай верай у яе сiлы да барацьбы, у яе вызваленне".


                Вобраз Васiля Дзятла (разгорнуты план). 16.2

   1. Знешнi выгляд.
   2. Асноуныя рысы характару:
   а) шчырасць, адкрытасць у адносiнах да Ганны, мацi;
   б) цвёрдасць, цярплiвасць, стойкасць;
   в) працавiтасць (любоу да штодзённай сур'ёзнай працы  перадалася  Васiлю
ад бацькоу i дзядоу: у працы змалку загартоувалiся людзi);
   г) недаверлiвасць, замкнутасць (ён не  мог  верыць,  што  хтосьцi  будзе
дбаць пра яго выгаду: вопыт сведчыу адваротнае);
   д) упартасць (надзея была толькi на самога сябе: гэтым ён  мог  захаваць
сваю незалежнасць);
   е) сквапнасць (пашкадавау Грыбку, у якога захварэла дзiця, лыжку мёду);
   3. Адносiны да зямлi (зямля для Васiля -  яго  жыццё,  радасцi  i  гора,
светлая мара i горкi пакут. Зямля - ён сам.  Ён  iдзе  да  свайго  поля,  як
"насустрэчу з каханай").
   4. Паядынкi за зямлю з Карчом ("Людзi на болоце")  i  старшынёй  калгаса
Мiканорам ("Подых навальнiцы"), вынiкi гэтых паядынкау.
   5. Спалучённе у характары Васiля працаунiка i уласнмiка (вялiкай  любовi
да зямлi, перададзенай дзядамi i бацькамi, перш за усё не асуджэнне  Васiля-
адасобнiка,  уласнiка,  а  захапленне  яго  вялiкай  прагай  да  зямлi,   яе
паэтычнае адухауленне. Уласнiцкi пачатак  развiты  менш,  чым  працавiтасць,
любоу да зямлi).
   6.  Як  Васiль  уяуляе  асабiстае  шчасце?  (Шчасце,  на  думку  Васiля,
немагчыма без зямлi i багацця. Ён хоча быць багатым, жыць у  дастатку,  i  у
гэтым нiчога дзiунага няма. Але  шлях,  якi  выбiрае  Васiль,  не  вядзе  да
жаданай мэты, не прыносiць шчасця. З-за зямлi ён ахвяруе  каханнем:  выбiрае
не Ганну, а уласную гаспадарку, пасаг Манi, вырашаючы тым самым свой лёс).
   7. Васiль i Ганна  (учынкi  Ганны  бескарыслiвыя,  пазбауленыя  разлiку.
Трапяткое, чыстае i пяшчотнае яе каханне да Васiля. Непакорлiвая i  рашучая,
яна у пэуны  момант  губляе  цвёрдасць  i  падпарадкоуваецца  волi  бацькоу,
дауняй традыцыi "сцерпiцца-злюбiцца". У адрозненне ад Васiля  Ганна  здольна
дзеля уласнага шчасця на  рашучыя  учынкi,  гатова  ахвяраваць  сабой  дзеля
чагосцi больш важнага).
   8. Жыццевая аснова Васiля ("жыцце - не вясёлае,  бесклапотнае  свята,  а
найбольш доугi i клопатны будзень". Васiль амаль не выходзiць за межы  сваёй
сядзiбы i уласнага поля).
   9.Адносiны да  перамен,  гiстарычных  пераутварэнняу  (старое  i  новае,
змрочнае i светлае, злое i добрае пераплялiся у душы Васiля  асаблiва  моцна
i трагiчна. Васiль цалкам знаходзiцца ва уладзе мужыцкай мудрасцi  i  верыць
ва усталяваны парадак, у  вечныя  законы  жыцця.  Усведамленне  неабходнасцi
змен даецца яму няпроста, ен з цяжкасцю уступае нацiску новага).

Жыццёвы i творчы шлях Максiма Багдановiча. Матывы яго лiрыкi. 17.1

   Нарадзiуся  М.Багдановiч  у  Мiнску  сто  два  гады  назад   (9   снежня
1891г.).Так здарылася, что жыць на беларускай зямлi Максiму давялося  толькi
першыя пяць год. Пасля смерцi мацi  ен  быу  аддзелены  ад  ад  гэтай  зямлi
тысячамi вёрст: жыу у Нiжнем Ноугарадзе, Яраслауле, Ялце.
   Родны край здавауся яму дзiвоснай казкай, поунай незвычайных таямнiц.
   Але М.Багдановiч добра ведау, что у краiне казачных бароу i пушчау, азёр
i рэк, гаруе i пакутуе працоны народ.
   Верай у  гiстарычную  перспектыву  беларускага  нацыянальна-вызваленчага
руху i  лепшую  будычуню  народа  прасякнуты  верш  "Памiж  лясоу  Егiпецкай
зямлi...", дзе аутар паказау сябе выдатным майстрам санета.
   Спяшаючыся, прадчуваючы, что вельмi мала часу адмерана яму, каб нязгасна
запалау яго паэтычны талент, М.Багдановiч сеяу промнi  жыватворнага  святла.
I самы яркi з iх, ззяе i праз тры чвэрцi стагодзя, безумоуна, "Пагоня".
   Верш народжаны зацяжным i запаветным  болем  паэта  за  Беларусь.  Воiны
"Пагонi" - змагары супраць нацыянальнай здрады, супраць нявер'я у народ.  Не
пераможныя  конi  iмчацца  з  далекай  мiнуушчыны  на   дапамогу   сеняшнему
беларусу, каб змог адчуць ен сябе вялiкiм.
   З роднай зямлей з краем буслоу Багдановiчу давялося сустрэцца  толькi  у
дваццацiгадовым узросце (1911).вынiкам творчай працы на  Беларусi  з`явiууся
цыкл вершау  "Старая  Беларусь".Адзiн  з  вершау  гэтага  цыкла  -  "Слуцкiя
ткачыхi" - асблiва кранае сваей чалавечнасцю,задушеуным лiрызмам.
   Творчасць М.Багдановiча  -  гэта  цэлае  жыцце.У  зборнiку  вянок  можна
знайсцi словы пра мары спадзяваннi паэта,яго iнтымныя  пачуццi  прызнаннi  у
любовi да роднай зямлi,пра адносiны да паэта i паэзii.Яго  цiкавяць  агульна
чалавечыя пытаннi вечнага i часовага,праблемы жыцця i смерцi.У  вершы  "Жыве
не вечна чалавек" аутар  сцвярджае  што  чалавечае  жыцце  (у  параунаннi  з
вечнасцю ) вельмi  кароткае,i  пражыць  яго  трэба  з  высокiм  напалам,ярка
,хвалююча. Пасля сябе чалавек павiнен пакiнуць след,добрую памяць.
   Немалаважную ролю займае у  творчасцi  Багдановiча  iнтымная  лiрыка.  У
рамане "Зорка Вянера" юнак засмучаны тым , што  павiнен  расстацца  з  любай
дзяучынай.Ен абяцае , што у далекiм краi,  куды  ен  едзе,  усе  свае  жыцце
будзе помнiць каханую. Пра яе будзе напамiнаць  i  Венера,  якой,  безумоуна
вядома пра пакуты разлучаных сэрцау.

        Сучасная беларуская проза, яе тэматыка, асноуныя героi. 17.2

   Сучасная беларусская проза жыве клопатамi  пра  час,  народны  лёс,  якi
праламляецца у лёсе осбных людзей.Яна вызначаецца пiльнай  увагай  да  асобы
чалавека i штодзённых праяу жыцця.
   Разам з традыцыйнымi у сучаснай беларускай лiтаратуры з'явi- лiся  новыя
тэмы, уласцiвыя мiнавiта сённяшняму  дню.  Гэта  перш  за  усё  Чарнобльская
тэма, а таксама сталiнскiя рэпрэсii 30-х годоу.  Больш  абвострана  ставiцца
пытанне аб жыццi сённяшняй вёскi i яе праблемах, аб неабходнасцi  беражлiвых
адосiн да прiроды, аб сэнсе чалавечага жыцця.
   Значнае месца у сучаснай беларускай прозе займаюць творы на  мараль  на-
этычныя тэмы.
   У рамане В.Адамчыка "Чужая  бацькаушчына"  выкрываюцца  меркантыльнасць,
уласнiцтва, прага  нажывы,  бездухоунасць.  Раман  прысвечаны  паказу  жыцця
былой Заходняй Беларусi напярэдаднi яе вызвалення. У цэнтры яго-сям'я  Уласа
Курсака. Жыццё самога Уласа, здаецца, не заслугоувае папроку:  не  крау,  не
падманвау, не рабiу зла людзям, не быу гультаём i абiбокам.  Але  ж  жыу  па
прынцыпу  "мая  хата  з  краю".Не  кому  ён  асаблiва  не  дапамог,  заусёды
застаючыся у цянi. Пражыу  жыццё  Улас,  пры  гэтым  не  страцiюшы  сябе  як
чалавека. Але пакаранне за жыццё у сваёй нары, толькi дзеля сябе  не  мiнула
яго, пала маушы лёс дачкi Алесi. Жыла  яна  хцiва,  зайздросна,  з  бабскiмi
забабонамi i сваркамi. Алеся страчвае чалавечую  годнасць,  пераступае  праз
народную мараль i этыку i аказваецца здольнай  на  злачынства,  здраду.  Яна
выходзiць за муж за  парабка  Iмполя.  За  тым  атручвае  свякруху  i  нямую
залоуку, перапiсваючы на сваё iмя  зямлю.  Але  не  прыносiць  шчасця  чужая
бацькаушчына Алесi, яна ператвараецца у рабыню  зямлi,  маёмасцi  i  бытавых
абставiн. Няутульна становiцца i Iмполю,  для  якога  шырокi  свет  закрыуся
вузкаэгаiстычнымi, дробнымi i нтарэсамi. У другiм рамане  В.  Адамчыка  "Год
нулявы" (1983) прасочваецца далейшы лёс герояу.  Падзеi  адбываюцца  у  1939
годзе, калi Заходняя Беларусь сустракала воiнау Чырвонай Армii. З тымi,  хто
выйшау на сустрач воiнам быу i Iмполь.
   З большай сiлай у сучаснай беларускай прозе пачынаюць  гучаць  словы  аб
роднай прыродзе  i  клапатлiвых  адносiнах  да  яе.  Праблема  узаiмаадносiн
чалавека з  прыродай  пастаулена  у  рамане  I.Пташнiкава  "Мсцiжы"  (1972).
Кожнае дрэва у лесе i кожная жывая iстота у iм да дробнiц  знаёма  галоунаму
герою рамана Андрэю  Вялiчку.  Жыццё  яго  арганiчна  злiта  з  прiродай.  У
сутыкненнi са спажывецкiмi настроямi, з бяздушнымi адносiнамi  да  людзей  i
прыроды Вялiчка выходзiць пераможцам i застаецца  жыць  у  Мсцiжках.  Ён  не
пакiдае родных  мясцiн,  дзе  пражыу  амаль  усё  сваё  жыццё,  дзе  пахавау
дарагога яму чалавека.

   1. Iдэйны змест паэмы Максiма Танка "Люцыян Таполя" Праблема мастака i
                           мастацтва у паэме. 18.1

   Тэма бяссмерцтва народнага мастацтва, лес таленавiтых мастакоу з  народа
раскрываюцца у паэме "Люцыян Таполя" (1946). Галоуны герой паэмы  -  народны
умелец, пад рукамi якога, "бы  ад  чарау  нейкiх,  ажывала  нават  нежывое".
Смаргонскiя  лесарубы,  рыбакi,  каханая   Тэкля   станавiлiся   апосталамi,
прарокамi, а прыгнятальнiкi - iрадамi, рознымi пачварамi. Бiскуп Сямашка  ня
мог дараваць такога прастому "хлопу", чалавеку з народа, i  прыдумау  цяжкую
кару: "пад страхам пекла i пракляцця цэлых дзесяць год адбыць  пакуты  i  не
брацца за свае мастэства". Для мастака гэта азначала  духоуную  смерць.  Але
Таполя змог пераадолець гэтыя перашкоды, бо "хацеу пакiнуць пакаленням  след
жыцця свайго, сваiх пакут, сказ пра мары, пра свае iмкненне".
   Мастак пасiвеу i так змянiуся за дзесяць пакутных гадоу, што нават сябры
перасталi  яго  пазнаваць  i  (жыцця)  крыудзiцель  бiскуп  Сямашка  даверыу
непазнанаму  Люцыяну  Таполi  збудаваць  не  батлейку,  а  новую  сапраудную
святыню.
   З гэтага моманту фабула паэмы развiваецца паводле прынцыпу помства жыцця
- помства мастака, як у народных казках. Назло  саноунаму  артадоксу  Люцыян
Таполя  дазволiу  свабоду   творчасцi,   дау   выйсцi   пакутлiвай   патрэбе
справядлiвасцi.
   Не самой помствай,  а  творчым  i  стваральным  парывам  поунiлася  душа
мастака, ен хацеу пакiнуць людзям запавет,  асудзiць  уцiск  над  творчасцю.
Сiлы зла паказаны у вобразах хiмер, падобных да паноу i  духоунiкау-езуiтау,
"даайца Сямашкi". Усе яны заузята паузуць "па душу, па думку  чалавека,  што
як сонца  слепiць  вочы  iм...-чорным  сiлам  пекла".  Мастак  доляу  свайго
крыудзi целя за жывое:

                     Дзесяць дзен хварэу Сямашка бiскур
                        I крычау, каб прывялi Таполю.
                     На дзесятый дзень памер свiтаннем.

   Люцыян Таполя вымушаны быу усеж уцякаць ад жывых прататыпау сваiх хiмер.
Ен знiк у народзе, i толькi новыя творы, што выплывалi з  народных  глыбiнь,
гаварылi пра неумiручасць таленту i мастацкай прауды, якiм няма  i  быць  не
можа нi канца, нi пачатку:

                                Бо у народзе
                            Як у прадвечным лесе,
                       Дзе ты знойдзiш дрэва, ад якога
                             Шум вясны пачауся?
                              Дзе ты знойдзеш!

 Эвалюцыя духоунага свету Ганны Чарнушкi у рамане Мележа "Людзi на балоце".
                                    18.2

   У цэнтры  рамана  "Людзi  на  балоце"  -  жыхары  глухой  вескi  Куранi,
адрэзанай ад знешняга свету непраходжымi палескiмi балотамi.
   Але цiхае жыцце куранеуцау было  абуджана  рэвалюцыяй.  На  вачах  пачау
мяняцца быт.  Па-рознаму  аднеслiся  да  гэтых  грандыезных  перамен  жыхары
вескi, i у першую чаргу Васiль i Ганна (галоуныя героi твора).
   Прырода   узнагародзiла   Ганну   рэдкай   прыгажосцю   i   прываюнасцю,
дасцiпнасцю, чулай душой i пяшчотным сэрцам.  I  маральна  i  духоуна  Ганна
вельмi прыгожая. Учынкi  яе  бескарыслiвыя,  пазбаулены  халоднага  разлiку.
Хараство  гераiнi  i  у  яе  здольнасцi  чуйна  адклiкацца  на  чужы   боль,
падтрымаць у цяжкую хвiлiну. I.Мележ часта паказвае  дзяучыну  у  сiтуацыях,
дзе выяуляюцца гэтыя рысы яе характару.  Яна  жыве  па  прынцыпц:"Нiколi  не
рабiце iншым таго, чаго не хацелi б вы, каб вам рабiлi iншыя".
   Як i усе куранеуцы, Ганна з маленства прывыкла да працы. I тут  не  было
ей роуных. Яна выдзяляецца сярод аднавяскоуцау  надзвычайным  спрытам.  I  у
рамане мы бачым яе у асноуным за працай: на сенажацi,  у  полi  з  сярпом  у
руках, за малатарняй у Карчоу, у ягадах, на  полцы  бульбы,  у  хлопатах  па
гаспадарцы.
   Ганна пяшчотна, горача,  самаадданна  пакахала  Васiля.  Яна  марыць  аб
вялiкiм шчасцi i чыстым каханнi, але  у  яе  жыццi  усе  складваецца  iнакш.
Першае каханне, трапятное i нясмелае пачуцце, з самага пачатку  абразiу  сам
Васiль. Павеерыушы у брыдкiя плеткi, ен  растаптау  усе  тое  прыгожае,  што
iснавала памiж iмi.  I  яна,  абражаная  i  пакрыуджаная,  насуперак  свайму
жаданню, без кахання выходзiць замуж за Яухiма, спадзеючыся  на  спрадвечнае
"сцерпiцца-злюбiцца". Але не злюбiлася i не сцярпелася.  I  чым  даужэй  яна
жыве у сям'i Глушака,  тым  больш  выразна  разумее  усю  жахлiвасць  свайго
становiшча. Асаблiва балюча адчула Ганна свае становiшча жонкi-рабынi,  калi
нарадзiла  дзiця.  Стары  Глушак  прымусiу  яе  ехаць  на  сенакос  разам  з
Верачкай, дзе тая захварэла, а пазнейпамерла. "Бог дау -  бог  узяу",-  вось
рэакцыя Глушакоу на смерць дзiцяцi.
   Пасля смерцi дачкi Ганна не можа больш жыць побач са сваiмi  "сведкамi",
нелюбiмым мужам. Яна кiдае Глушакоу i iдзе працаваць у школу (да  настаунiцы
Параскi), якая становiцца часовым прыстанiшчам на яе жыццевым шляху.
   Лес  Ганны  склауся  нялегка.  Надзеi  на  вяртанне  былога  кахання  не
апраудалiся (Васiль застауся з зямлей). Зварот  у  бацькаву  хату  душэунага
спакою не прынес, пасля сустрэч з Башлыковым засталiся  прыкрасць  i  горкая
агiда.

  Iдэйна-тэматычная накiраванасць рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". 19.1

   "Родныя дзецi"  -  твор  з  пастаноукай  глабальных  чалавечых  праблем:
закаленне гiстарычнай  i  культурнай  памяцi  народа,  прыроднага  асяродзя,
усяго спадчынадухоунага, што  вызначае  аблiчча  кожнага  народа  на  зямлi.
Прычым маштабнасць паэтычных задач канкрэтызуецца у лесе асобнага  чалавека,
працоунага раду, нацыянальнай рэчаiстасцi.
   У працавiтым сялянскiм радзе, з якога выходзiць галоуны геройкам пазiтар
Сцяпан Вячэра. I у наш час застаецца  тыя  каштоунасцi,  якiя  пацвер  джаны
вопытам пакаленняу: любоу да жыцця, надзеленага прыродай i  чалавечай  Мацi:
любоу да зямлi, яе усеагульнай мацi, жывога i нежывога i сумленная праца  на
ей: радасць падзей у сям'i у айчыне, у  свеце.  Паэт  раскрывае  гэтыя  iдэi
праз  перапетыi  лесу  герояу,  праз   канкрэтныя   жыццевыя   сiтуацыi   i.
фiласофскiя  гутаркi  упрыватнасцi  дыялог  памiж  гасцямi  перад   пачаткам
застолля у гонар мацi: Iх  трыважаць  педагагiчныя  праблемы  i  выха  ванне
пачуццяу,  знiжэнне  урауня  маральна  культуры  грамадства  i  наступ   няз
начства, разгульная дзейнасць якога  не  будзь  Гламазды  мелiаратара/"такiя
вывернуць з карэннем апошнi кусцiк на зямлi".
   Паэт стварае яркiя,  запамiнальныя  характары,  цiкавыя  народныя  тыпы.
Жыццевай мудрасцю i грунтоунасцю вылучаецца  у  творы  сцяпанау  дзядзька  i
брат Томас.

    Сучасная беларуская драматургiя, яе тэматыка, (на прыкладзе двух-трох
                                творау). 19.2

   З iмем Адрэя Макаенка  (1920-1982)  звязваюць  пачатак  новага  этапу  у
развiццi беларускай сатырычнай камедыi.
   А.Макаенак выступiу i уц новым для беларускай драматургii жанры -  жанры
трагiкамедыi. Адна з першых такiх п'ес -  "Зацюканы  апостал"  -  прысвечана
замежнаму жыццю з  яго  надзеннымi  праблемамi.  Дзецi,  не  маючы  агульных
поглядау з бацькамi,  пратэстуюць  супраць  буржуазна-мяшчанскiх  iдзелау  i
звычак, бяздушнасцi i  жорсткасцi.  Аднак  пратэст  дзяцей  сцiхiйны,  i  ен
заканчваецца паражэннем: сын,  якi  хацеу  перабудаваць  грамадскiя  парадкi
наоснове   справядлiвасцi,   становiцца    iдыетам,"зацюканым    апосталам",
бяздумным выканауцам  загадау  старэйшых  ,  простым  вiнцiкам  у  складанай
машыне  жыцця.  Напiсаная  на  замежным  матэрыяле,  трагiкамедыя   паказвае
калiзii i заганы чалавечага характару любой краiны, у тым лiку i нашай.
   Значную  вядомасць  у  рэспублiцы  i  за  яе  межамi   адтрымалi   п'есы
М.Матукоускага   "Амнiстыя",   "Наследны   прынц",   "Апошняя    iнстанцыя",
"Мудрамер". У  iх  узнiмаюцца  праблемы  жыцця  сучаснай  вескi,  адказнасцi
бацькоу перад дзяцьмi за iх выхаванне, маральнага удасканалення чалавека.  У
адным з  апошнiх  творау  -  камедыi  "Мудрамер"  (1987)-  расказваецца  пра
вынаходнiка-энтузiяста Мiкалая Мурашку. Ен сканструявау прыбор, якi  вымярае
чалавечую дурноту. Калi у крэсла з рычагомпадгалоунiкам садзiцца  таленавiты
чалавек, то гучыць арыя  князя  Iгара,  калi  дурань-лбюцца  турботныя  гукi
паланеза  Агiнскага.  П'еса  выкрывае  чыноунiкау   i   функцыянерау,   якiя
спрабуюць у сучасным жыццi iграць першыя ролi.
   Сучасная беларуская драматургiя вызначаецца  багаццем  i  разнастайнасцю
тэматыкi, актуальнасцю праблем. Час патрабуе  ад  драматургау  адлюстравання
суровай прауды жыцця,  стварэння  праудзiвых  характарау  нашых  сучаснiкау.
Таму лейтматывам многiх  п'ес  з'яуляецца  думка  аб  складанасцi  сучаснага
жыцця, месцы i ролi у iм чалавека. Разам з традыцыйнымi  тэмамi  (подзвiг  у
Вялiкай Айчыйнай вайне, мiрная стваральная  праца,  жыцце  калгаснай  вескi,
маральна-этычныя праблемы) у беларускай драматургii узнiкаюць новыя. I  адна
з iх - белыя плямы у гiстрыi бекларускага народа i  час  змрочных  рэпрэсiй.
На усю моц пачынаюць заяуляць пра сябе i творы аб  экалагiчнай  сiтуацыi  на
Беларусi. Сучасная  драматургiя,  пераасэнсоуваючы  факты  i  з'явы  мiнулых
часоу, аналiзуе (паказвае) iх з пункту гледжання  сенняшняга  дня  па-новаму
яна выходзiць i да складаных.

    Сацыяльна-псiхалагiчная характэрыстыка вобразау у апавяданнях Мiхася
                   Лынькова "Сустрэчы" i "Над Бугам". 20.1

   Апавяданне "Над Бугам"  (1926)  прысвечана  барацьбе  Чырвонай  Армii  з
белапалякамi. Чырвонаармейцы рыхтуюцца да ранiшняга  наступлення,  у  вынiку
якога яны павiнны авалодаць процiлеглым берагам Буга,  дзе  акапауся  вораг.
Рыхтуюцца да гэтай бiтвы i Васька Шкатау з Ванькам Разанскiм.
   Васька Шкетау - чалавек  без  бiяграфii,  якi  не  памятае  нi  бацькоу,
нiродных, нi сяброу.  Мiнулае  яго  -  страшны  сон,  нейкае  непаразуменне.
Працавау падкухарам у тракцiры. Быу басяком, злодзеем,  задзiрыстым  буянам,
якога не хацелi лiчыць за чалавека. У пошуках шчасця ен  пайшоу  у  Чырвоную
Армiю, стау салдатам.
   Васька Разанскi  -  патомны  разанскi  селянiн,  якi  пайшоу  на  вайну,
пакiнуушы дома жонку i чатырох дзяцей. Ен сумуе "аб каласах жытнiх на  сваей
паласе", "аб дзецях-румзах, аб жонцы".
   Бераг быу узяты чырвонаармейцамi.  Смяртэльна  паранены  у  баi,  Васька
Шкетау перажывае пачуцце радасцi ад таго, што вораг разбiты.  Памiраючы,  ён
шэпча:"Эх, позна, позна, i так рана, рана...". У гэтых  словах  -  шкаданне,
што яго шчаслiвае жыцце прыйшло позна i што так рана  трэба  памiраць.  Памi
раючы ад ран Ванька Разанскi ужо думае не пра салдацкi  мяшок,  а  пра  свой
"непераможны  полк",  пра  якi   ен   з   пачуццем   гордасцi   гаворыць   у
перадсмяротным пiсьме жонцы Алене.
   М.Лынькоу адлюстроуваючы  напружаную  барацьбу  за  новы  лад,  паказвае
перавыхаванне чалавека у агнi грамадзянскай  вайны.  Героi  апавядання  "Над
Бугам" рознымi шляхамi прыйшлi у Чырвоную Армiю,  i  у  працэсе  змагання  з
белапалякамi яны становяцца новымi людзьмi, аддаюць  свае  жыцце  за  справу
вызвалення працоунага чалавека. Асаблiва глыбокага пранiкнення  ва  унутраны
свет людзей удалося дасягнуць М.Лынькову у апавяданнi "Сустрэчы".
   Захар Крымянец  -  галоуны  герой  апавядання.  Выконваючы  рэвалюцыйнае
заданне, кiруючыся уласным  пачуццем  абавязку,  забiу  правакатара,  свайго
ранейшага  сябра.  За  гэта  Захар  быу  асуджаны  на  пажыццевае   турэмнае
зняволенне.
   Вызваленне прыйшло у 1939 г. З групай былых палетычных зняволеных  Захар
Крымянец вяртаецца на радзiму. А  жорсткi  лес  рыхтавау  для  Захара  новыя
выпрабаваннi. У старой, спакутаванай жанчыне ен ледзь пазнау жонку, ад  якой
даведауся пра смерць сына i арышт дачкi Вярунькi.
   У вобразе  Захара  Крымянца  М.Лынькоу  паказау  нязломнага  змагара  за
свабоду,  аптымiста.   Згартаваны   жыццевымi   выпрабаваннямi,   ен   мужна
пераносiць асаблiства гора i верыць у шчаслiвую будучыню народа.

 Тэматыка, гуманiстычныя i агульначалавечыя матывы творчасцi Максiма Танка.
                                    20.2

   Паэзiя  Максiма  Танка  (Яугена  Iванавiча  Скурко),   народнага   паэта
Беларусi,  лаурэата  Ленiнскай  прэмii,  сагрэта  дабрыней  i   даверам   да
чалавека. Для паэта вершы - гэта i прызванне, i праклем, i шчасце,  i  мука,
i свяшчэнны абавязак.
   У ваеннай лiрыцы М.Танка  (зборнiкi  "Вастрыце  зброю",  "Праз  вогненны
небасхiл") цэнтральнае месца займае вобраз  Беларусi-партызанкi,  паланенай,
але няскоранай. У паэii ваенных  гадоу  поруч  з  матывамi  пагрозы  фашызму
выразна чуецца вера у перамогу дабра над сiламi зла.  Герой  ваеннай  лiрыкi
М.Танка нi на iмгненне не забывае, за што, у iмя чаго  ен  змагаецца.  Вайна
для яго не прызванне, а цяжкi, неабходны абавязак.
   У гады вайны быу  напiсаны  верш  М.Танка  "Родная  мова"  (1943).  Мова
беларусау асэнсоуваецца аутарам як  арганiчная,  iстотная  часцiца  духоунай
культуры народа. У самыя цяжкiя  моманты  гiсторыi  мова  дапамагала  людзям
выстаяць, не страцiць веры у лепшую будучыню.
   Паэтызуючы родную мову, услауляючы велiч i  сiлу  народа,  яго  гiсторыю
паэт заклiвае любiць i шанаваць сваю Айчыну, сваю  мову,  якая  дае  струмам
песнi, а паэтам - натхненне.
   Да творау перыяду Вялiкай Айчыйнай вайны адносiцца паэма "Ямук Сялiба" у
якой раскрываюцца вытокi усенароднай  партызанскай  барацьбы,  патрыятызм  i
мужнасць абаронцау бацбкоускай зямлi.
   Пясляваенная   паэзiя   М.Танка   вызначаецца   тэматычнай   шырыней   



Назад


Новые поступления

Украинский Зеленый Портал Рефератик создан с целью поуляризации украинской культуры и облегчения поиска учебных материалов для украинских школьников, а также студентов и аспирантов украинских ВУЗов. Все материалы, опубликованные на сайте взяты из открытых источников. Однако, следует помнить, что тексты, опубликованных работ в первую очередь принадлежат их авторам. Используя материалы, размещенные на сайте, пожалуйста, давайте ссылку на название публикации и ее автора.

281311062 © il.lusion,2007г.
Карта сайта