Лучшие автора конкурса
1. saleon@bk.ru (274)
4. patr1cia@i.ua (45)
Мир, в котором я живу:
Результат
Архив

Главная / База платных работ / Журналистика / РЭПАРТАЖ У СУЧАСНЫМ ДРУКАВАНЫМ ВЫДАННI: СПЕЦЫФIКА ПАДАЧЫ ФАКТА ( ТВОРЧАЯ РАБОТА)


РЭПАРТАЖ У СУЧАСНЫМ ДРУКАВАНЫМ ВЫДАННI: СПЕЦЫФIКА ПАДАЧЫ ФАКТА ( ТВОРЧАЯ РАБОТА) - Журналистика - Скачать


Фамилия, Имя (Ник) SPV2008
E-Mail [email protected]
Название работы РЭПАРТАЖ У СУЧАСНЫМ ДРУКАВАНЫМ ВЫДАННI: СПЕЦЫФIКА ПАДАЧЫ ФАКТА ( ТВОРЧАЯ РАБОТА)
Объем работы 22
Тема Журналистика
Вид работы Курсовая
Цена 25 у.е.
Файл kursovaya_2008_05_14_04_55.zip
Дополнительная информация Курсовая на белорусском языке. Это творческая работа (не только работа с источниками, но и свои исследования. Оценена в 9 баллов

ПЛАН:

УВОДЗIНЫ__________________________________________________3
1. Рэпартаж у сучасным друкаваным выданнi: спецыфiка падачы факта (тэарэтычны аспект)
1.1Гiсторыя узнiкнення рэпартажу____________________________4
1.2 Класiфiкацыя сучаснага рэпартажу: агульная характэрыстыка___________________________________________6
1.3 Дыялектыка формы i зместу. Кампазiцыя. Сюжэт_______7

2. Месца: функцыi рэпартажу на старонках абласных i спецыялiзаваных газет
2.1 Жанравыя межы i творчыя магчымасцi рэпартажу. Факт у рэпартажы________________________________________________9
2.2 Нагляднасць у рэпартажы__________________________11
2.3 Падрабязнасцi ў рэпартажы_________________________12
2.4 Аператыўнасць у рэпартажы________________________13
2.5 Аўтарскае “Я” ў аналiтычным рэпартажы_____________13
2.6 Падзейны рэпартаж як аператыўны водгук на падзею__________________________________________________14
2.7 Рэпартаж i пашыраная iнфармацыя___________________16
2.8 Рэпартаж i справаздача_____________________________17
ЗАКЛЮЧЭННЕ______________________________________19

СПIС ВЫКАРАСТАНЫХ КРЫНIЦ_____________________20


 
                                   УВОДЗIНЫ

  Актуальнасць тэмы. Рэпартаж у адрозненнi ад iншых iнфармацыйных жанраў не проста паведамляе пра нейкую падзею, а паказвае яе праз непасрэднае ўспрыняцце аўтара. У аснове рэпартажу заўсёды знаходзiцца грамадска значная падзея, якая разгортваецца на вачах у чытача, слухача, гледача. Гэта своеасаблiвая гiсторыя падзеi. У наш час на старонках айчынных газет у чыстым выглядзе рэпартаж сустракаецца вельмi рэдка. У асноўным мы бачым сумесь рэпартажу i карэспандэнцыi альбо заметкi, iнтэрв’ю i iнш. У матэрыялах журналiстаў прыкметы гэтых элементаў пераплятаюцца, дапаўняючы адзiн аднаго. Даследаванне рэпартажу дазволiць цэласна выявiць яго адметнасць, непаўторнасць, арыгiнальнасць, а разгляд уплеценых у яго элементау з iншых жанраў дазволiць больш глыбока прааналiзаваць i падагулiць працэс развiцця рэпартажу, выявiць заканамернасцi назапашвання i пашырэння яго формаў.
        Мэта даследавання – выяўленне адметнасцi рэпартажу, заканамернасцей пашырэння яго формаў.

 

 

 

 

 

1.1 Гiсторыя ўзнiкнення рэпартажу

  Узнiкненне таго альбо iншага панацця – працэс гiстарычны. I рэпартаж у гэтым плане не выключэнне. Дадзенае паняцце ўзнiкла ад лацiнскага “reportare” i абазначае “перадаваць”, “паведамляць”.
  У пачатку ХIХ cтагоддзя, калi ў Еуропе i Расii iмклiва развiваўся перыядычны друк, жанры не адрознiвалiся шматлiкасцю формаў. Пад рэпартажам разглядалiся любыя аператыўныя паведамленнi. Гэтыя паведамленнi былi падобныя на сучасныя расiйскiя нарысы.
  Калi гаварыць пра гiстарычнае станаўленне рэпартажу, то трэба адзначыць, што дадзеная жанравая форма перш за ўсё “адлiвалася” ў лепшых творах расiйскiх журналiстаў. Менавiта ў рэпартажах такiх публiцыстаў i журналiстаў ХIХ – ХХ ст., як У.Гіляроўскi, М.Кальцоў, Л.Рэйснер i iншых, дадзены жанр набывае свае iндывiдуальныя прыкметы i рысы, якiя i далi аснову для стварэння тэорыi сучаснага рэпартажу.
  Асобы ўклад у развiццё рэпартажу ўнёс выдатны рускi рэпарцёр У.Гiляроускi, якi добра вядомы чытачам па кнiгах “Мои скитания”, “Москва и Москвичи”, “Москва газетная” i iнш. Дзякуючы яму ў газетную практыку ўвайшло такое панацце, як спецыяльны рэпартаж. Рэпартажныя элементы ў яго матэрыялах настолькi эластычныя, што iх можна “ўжыуляць” у iншыя жанравыя формы.
  У спадчыне У.Гiляроускага можна знайсцi не толькi каштоуныя элементы прафесiйнага майстэрства, але i тыя наватарскiя iдэi, якiя з’явiлiся асновай для станаулення тэорыi рэпартажу.
  Сучасны рэпартаж па – ранейшаму трывала стаiць побач з iншымi iнфармацыйнымi жанрамi, выконваючы функцыi камунiкатара навiн.
  У вучэбным дапаможнiку “Жанры савецкай газеты”(1959 год) дадзена наступная характарыстыка рэпартажу: “Пад рэпартажам, як асаблiвым жанрам, разумеюцца газетныя i часопiсныя матэрыялы iнфармацыйнага характару, якiя даюць чытачу нагляднае уяуленне аб той цi iншай падзее праз непасрэднае успрыманне журналiста – вiдавочца або дзеючай асобы. Рэпартаж мае на мэце аператыуна, з неабходнымi падрабязнасцямi i у яскравай форме паведамiць пра найбольш важнае i цiкавае. Ён дае чытачу магчымасць нiбы самому, сваiмi вачыма убачыць тое, пра што паведамляе рэпарцёр”[5,c.120].
  Не пакiдаючы па – за увагай прыведзенае вышэй вызначэнне, звярнуся да больш блiзкiх выданняу . “Вельмi часта, - адзначаецца у кнiзе “Газетныя жанры”,- недастаткова паведамiць аб падзее, як гэты мы назiраем у заметцы, - важна паказаць яе, зрабiць чытача нiбы ўдзельнiкам, сведкам таго, што адбывалася, дабiцца, як заведзена гаварыць, “эффекту прысутнасцi”. I тады чытач зрокава ўявiць пэўную жыццёвую сiтуацыю”[5,c.128]. У параўнаннi з заметкай рэпартаж больш разгорнуты. Але усё ж у наш час элементы рэпартажу могуць прысутнiчаць i ў заметцы, i ў iншых жанравых формах. Гэта бачна з артыкулаў сучасных журналiстаў.

 

 

 

 

 

1.3 Дыялектыка формы i зместу. Кампазiцыя. Сюжэт

  Дыялектыка формы i зместу заўсёды бачна ў творчым працэсе журналicта. Форма “ ажывае” i напаўняецца зместам у часе стварэння любога журналicцкага твора, у дадзеным выпадку рэпартажу.
  У журналiстыцы твор любога жанру вызначаецца “знешняй” i “ўнутранай” формамi. Узаемасувязь памiж iмi можна ўбачыць на ўсiх ступенях творчага працэсу пры стварэннi рэпартажу. Зыходзячы са “знешнiх” параметраў, журналiст стварае структуру твора i яго аб’ём. Пры гэтым, параметры маюць выразную зададзенасць. Напрыклад, рэпартаж не можа быць кароткiм. Зыходзячы з унутраных характарыстык, журналiст вызначае, у якой разнавiднасцi рэпартажу лепш за ўсё рэалiзаваць задуму, раскрыць тэму.
  Калi з дапамогай формы журналiст вырашае пытанне, як сказаць пра тую альбо iншую падзею, то звяртаючыся да зместу, ён вызначае, што сказаць у тэксце. Менавiта таму лiчыцца, што, з адного боку, форма выцякае са зместу, а з iншага – сама ўзнауляе шматпланавасць зместу.
  Такiм чынам, змест i форма ствараюць моцнае адзiнства, якое выражаецца ва ўзаемапранiкненнi, узаемасувязi. Узбагачэнне формы атрымлiваецца за кошт новага зместу i творчых здольнасцей аўтара.
  Выжным этапам пры напiсаннi рэпартажу з’яуляецца яго сюжэтна – кампазiцыйная будова. Фактычны матэрыял, якi сабраў аўтар, лiтаратурна афармляецца. Усе элементы зместу ўладкоуваюцца ў творы дзякуючы фармальным сродкам, сярод якiх значнае месца займае сюжэт i кампазiцыя.
Слова кампазiцыя паходзiць ад лац. сompositio – звязванне. У журналiсцкiм творы могуць звязвацца розныя падзеi, сэнсавыя блокi, факты i назiраннi i г.д. Цэласнасць дасягаецца за кошт адзiнства мастацкай формы i зместу.
У большасцi тэкстаў даследчыкi выдзяляюць наступныя кампазiцыйныя элементы:

 

 

 

 

 

 

 

 

 


2.1 Жанравыя межы i творчыя магчымасцi рэпартажу

  Сучасны рэпартаж – адзiн з нешматлiкiх жанраў журналiстыкi, якi валодае сiнтэтычнай прыродай. У iм iнтэгруюцца i знаходзяць сваё адлюстраванне элементы разнастайных жанраў, выкарыстоўваюцца самыя розныя мастацка – выяўленчыя сродкi, у рэшце рэшт, рэпартаж з’яўляецца адным з самых персанальна арыентаваных жанраў журналiстыкi.
  Магчымасць уключэння ў тканiну рэпартажнага апiсання розных элементаў можа ўспрымацца як адсутнасць у дадзенага жанра асабiстых адметных прыкмет. Але гэта не так. Да спецыяльных жанравых асаблiвасцяу рэпартажу можна аднесцi: аператыўнасць, актуальнасць, прўдзiвасць. Усе гэтыя прыкметы ў рэпартажы так цi iнакш узаемаабумоўлены.
  Прыкметы аператыўнасцi маюць шматлiкiя iнфармацыйныя жанры. Але ў рэпартажы дадзеная якасць суадносiцца з такiмi паняццямi, як “адначасовасць”, “хуткасць”, “iднаiмгненнасць” i г.д., што яшчэ раз паказвае на тое, што рэпартаж як нiякi iншы жанр журналiстыкi звязаны з часовым матэрыялам. Менавiта адсюль зыходзяць такiя нязменныя якасцi рэпартажу, як падзейнасць, навiзна, дынамiчнасць. Каларытнасць рэпартажу заключаецца ў тым, што рэпарцёр перадае сваiм чытачам свае непасрэдныя ўражаннi пра падзею ў момант яе здзяйснення.
  Рэпартаж, як правiла, пiшацца на актуальную i грамадска значную тэму, якая можа выклiкаць чытацкi iнтарэс у аўдыторыi. Прыкметай актуальнасцi адрознiваюцца шматлiкiя iнфармацыйныя жанры. Паколькi нататкi i iнфармацыйныя справаздачы пiшуцца на аснове падзей, якiя ўжо здзейснiлiся, журналiсту лягчэй вызначыць грамадскую значнасць тэмы, яе актуальнасць i г.д. Па – iншаму складваецца справа ў рэпарцёра. Рэпарцёр даведваецца пра характар падзеi ў момант яе здзяйснення. Часу на ўсведамленне таго, што здарылася на яго вачах, часам катастрафiчна не хапае. Калi сачыць за разгортваннем той або іншай падзеi, то можна не заўважыць самае галоўнае.
  Тканiна рэпартажнага апiсання цi апавядання робiцца з розных змястоўных элементаў. Да iх адносiцца, у першую чаргу, элементы iнфармацыйнага паведамлення: факты, падрабязнасцi, дэталi, дакументы, падзеi, i г.д.; па – другое, элементы публiцыстыкi: меркаваннi, адзнакi, каментарыi, лiрычныя адступленнi, рэпартажныя замалёўкi  i г.д. Злучэнню ўсiх гэтых элементаў у адзiны рэпартажны вузел садзейнiчае аўтарская задума. У рэпартажы свае адносiны да апiсваемай падзеi аўтар можа выразiць праз тры модусныя рамкi: “Я бачыў, як...”, “Я думаю, што…”, “Яны мне сказалi, што...”.

 

 

 

 

 

 

 

 

2.2 Нагляднасць у рэпартажы

Нагляднасць – адзiн з элементау рэпартажу, якi дасягаецца за кошт сукупнасцi выразных прыёмаў. Да iх можна аднесцi i стварэнне вобразнай карцiны таго, з дапамогай яскравых i запамiнальных дэталяў; выкарыстанне ў рэпартажным апiсаннi падрабязнасцей; паслядоўнае ўзнаўленне хода падзей; паказ удзельнiкаў праз iх партрэтныя i моўныя характарыстыкi; перадачу эмацыянальнай i псiхалагiчнай атмасферы таго, што адбываецца. Усе гэтыя моманты ў рэпартажы ствараюць агульную карцiну падзеi.

 

 

 

 

 

 

 

 


2.5 Аўтарскае “Я” ў аналiтычным рэпартажы

Паколькi рэпарцёр непасрэдна прысутнiчае на месцы падзеi, то ён з поўным правам вядзе расказ праз прызму аўтарскага “Я”: “Я бачу, я чую, я iду, Я пытаюся...”. Гаворка iдзе не пра сам займеннiк, а пра асобу аўтара, якая можа выяўляцца ў рэпартажы як з дапамогай займеннiка “Я”, так i без яго ўжывання. I ў тым, i ў другiм выпадку сутнасць з’явы не мяняецца – расказ вядзецца ад першай асобы, вуснамi вiдавочцы або ўдзельнiка падзеi. Гэта не белетрыстычны прыём, не лiрычнае “Я” твораў мастацкай лiтаратуры, а публiцыстычны iнструмент, з дапамогай якога яскрава перадаюцца адбiткi канкрэтнай рэчаiснасцi. Як заўважае Р.Я.Салганiк, “я рэпарцёра – журналicта – не лiтаратурная маска, не вобраз апавядальнiка, не спосаб тыпiзацыi. Тут я аўтара i апавядальнiка непасрэдна супадаюць, што надае расказу асаблiвы водар публiцыстычнасцi, верагоднасцi таго, пра што пiшацца, дакументальнасцi таго, што адбываецца i апiсваецца. Гэта не мастацкае апiсанне, якое дапускае вымысел, зрухi у часе, белетрызацыю, а расказ вiдавочцы, дакладны, дакументальны, аб’ектыўны”[9,c.160].
Аўтарскае “Я” з’яуляецца тым скразным стрыжнем, на якiм трымаецца кожны рэпартаж. У сувязi з гэтым дарэчы будзе прыгадаць, што яшчэ зусiм нядаўна прысутнасць адкрытага “Я” не толькi ў рэпартажы, але i ў матэрыялах iншых жанраў лiчылася ў пэўных журналicцкiх колах з’явай непажаданай, а газетныя работнiкi, якiя аперыравалi ўласным “Я”, абвiнавачвалiся ў нясціпласцi. Аўтарскае “Я” шырока ўжываецца ў тым выпадку, калi трэба абгрунтаваць i лагiчна даказаць “я думаю”, “я мяркую”, “я лiчу”. Тут на першы план выступаюць пачуццi, уражаннi, перажываннi не дзеючых асоб, а самога аўтара, выступаюць дзеля таго, кааб вылiцца ў ацэнкi, меркаваннi, каментарыi пэўных фактаў, з’яў, падзей. Калi тут не будзе адкрытага “Я”, то парушыцца ўся лагiчная i кампазiцыйная будова твора: “я бачыў” будзе iсцi ад аўтара, а вывады, заключэннi, каментарыi будуць рабiцца нiбы “камунальна”, iзалявана ад комплексу думак i эмоцый рэпарцёра. Атрымаецца не рэпартажны сплаў, а механiчная сумесь з элементаў розных жанраў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


2.7 Рэпартаж i пашыраная iнфармацыя

Вельмi часта маладыя журналiсты блытаюць рэпартаж i пашыраную iнфармацыю. Гэтыя два жанры падобныя, па – першае, па аб’ёму ( 100-120 газетных радкоу); па – другое, па структуры (у абоiх жанрах можа прысутнiчаць загаловачны комплекс: загаловак, лiд, пачатак); па – трэцяе, па наяўнасцi такога агульнага змястоўнага элементу, як факты, аб’яднаныя адной тэмай. Да таго ж рэпартаж, як i пашыраная iнфармацыя, мае прыкметы аператыўнасцi, актуальнасцi, дакладнасцi. Штуршком для напiсання такiх матэрыялаў з’яўляецца iнфармацыйная цi падзейная падстава, г.зн. наяўнасць цiкавай  навiны. Але рэпартаж адрознiваецца ад пашыранай iнфармацыi iншай формай падачы фактаў. Калi ў любым iнфармацыйным матэрыяле факты фiксуюць якi – небудзь вынiк, той альбо iншай падзеi, то ў рэпартажы яны выкарыстоўваюцца для стварэння панарамы рэчаiснасцi. Адсюль i характар адбору фактаў. У рэпартажы патрэбны толькi тыя з iх, за кошт якiх магчыма перадаць адчуваннi жыццёвага руху. Напрыклад, аднавiць храналогiю нейкай падзеi, даць прасторавыя апicаннi месца здарэння. Калi ў пашыранай iнфармацыi журналicт iмкнецца да “сухой” падачы фактау, каб дасягнуць эфекту аб’ектыўнасцi, то ў рэпартажы такi падыход не падыходзiць. Рэпарцёр павiнен паказаць свае асабicтыя адносiны да факту.

 

 


СПIС ВЫКАРАСТАНЫХ КРЫНIЦ:

1. Грабельников А.А. Работа журналиста в прессе: учеб. пособ.-4-е изд. - Мос., Рипхолдинг, 2001.-255с.

2. Журналистика: методология профессионального творчества.- С - П: Михайлов В.А., 2004.-170с.

3. Карповiч М.П. Рытарычны iдэал у журналiстыцы: навук.-практ. Пошук.- Мн: Технопринт,2004.-202с.

4. Ким М.Н. Новостная журналистика: базовый курс: учеб.-С-П: Михайлов В.А., 2005.-185с.

5. Ким М.Н.  Жанры современной журналистики. С-П: Михайлов В.А., 2004ю-336с.             

6. Ким М.Н. Технология создания журналистского произведения. - Спб: Михайлов В.А., 2004.-310с.

7. Ким М.Н. Репортаж. Технология создания.- Спб.: Михайлов В.А., 2003.-327с.

8. Культура мовы журналiста: Вып. з/ пад. рэд. М.Я.Цiцоцкага, А.I.Наркевiча.-Мн.: Унiверсiтэцкае, 1986.-196с.

9. Стральцоу Б.В. Метад i жанр: Асновы творчага майстэрства журналiста: Вуч. Дап., Мн., : БДУ,2001.-257с.

10. Стральцоу Б.В. Публiцыстычнасць iнфармацыйных жанрау.- Мн., БДУ,1978.-230с.

11. Тертычный А.А. Жанры периодической печати: учеб. Пособие. - М.: Аспект Пресс, 200.-312с.

12. Шостак М.И. Репортёр: профессионализм и этика: Учеб. пособие.- М.:Рипхолдинг,2000.-223с.
 

 

 

 

 

 


Назад
 


Новые поступления

Украинский Зеленый Портал Рефератик создан с целью поуляризации украинской культуры и облегчения поиска учебных материалов для украинских школьников, а также студентов и аспирантов украинских ВУЗов. Все материалы, опубликованные на сайте взяты из открытых источников. Однако, следует помнить, что тексты, опубликованных работ в первую очередь принадлежат их авторам. Используя материалы, размещенные на сайте, пожалуйста, давайте ссылку на название публикации и ее автора.

© il.lusion,2007г.
Карта сайта
  
  
 
МЕТА - Украина. Рейтинг сайтов Союз образовательных сайтов