Архив опросов
Ваш пол?
Время - это:
Вы:
Какая из вечных ценностей самая быстротечная:
Самая лучшая халява - это:
У вас за окном сейчас:
я люблю:
Я:

Главная / Предметы / Культурология / Белорусский народный календарь (Народны каляндар беларусаў)


Белорусский народный календарь (Народны каляндар беларусаў) - Культурология - Скачать бесплатно


МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦЫІ  РЭСПУБЛІКІ  БЕЛАРУСЬ

                БЕЛОРУСКІ  НАЦЫЯНАЛЬНЫ  ТЭХНІЧНЫ  УНІВЕРСІТЭТ


             Кафедра: “Гісторыi, сусветнай і айчыннай культуры”.



                                   РЭФЕРАТ

                   на тэму: “Народны каляндар беларусаў”.



                                                    Выканала: Крупенько Ю.У.
                                                     2 курс



                               Мінск, 2002 г.

План.
   1.  Фарміраванне  і  эвалюцыя  беларускага  каляндара.  Сувязь  элементаў
      паганскай і хрысціянскай абраднасці.
   2. Беларускія каляндарныя святы: зімовыя, вясновыя, летнія і восеньскія.



                                                             “Каб зразумець
                      сябе сапраўдным чалавекам, уявiць

             прыналежнасць да свайго роднага, беларускага, сла-
                                                                 вянскага,
                  зразумець свае месца ў сусвеце, неабход-
                          на вывучаць народныя каштоўнасцi, тое, што стагод-
                                                            дзямi стваралi,
                       выкарыстоўвалi  захоўвалi  нашы
                                                                 продкi ”.

                                                             I. В.  Казакова

     У кожнага народа спрадвеку веўся свой каляндар, у якiм  з  пакалення  ў
пакаленне перадавалiся мудрасць, веды, вопыт жыццевых назiранняў. Мелi  такi
каляндар i беларусы. Багацейшы духоўны свет нашых  продкаў,  iх  надзвычайны
талент, яскравая фантазiя, гумар адбiлiся ў абрадах  i  звычаях,  гульнях  i
песнях, прыкметах i павер’ях. Беларускi працаўнiк прымаў у памяцi  шматлiкiя
парады i забароны, выказаныя вобразным словам. Ен добра  ведаў,  калi  можна
весялiцца, а калi ўстрымлiвацца ад забаў, калi можна брацца за тую цi  iншую
працу, а калi наадварот,  адкласцi яе, каб не нашкодзiць сабе i блiзкiм.
     Каляндар ахоплiвае дзень за днем увесь год, змяшчае  ў  сабе  шматлiкiя
абрады, звычаi, прыкметы, павер’i,  прыказкi.  Шматвякавы  вопыт  назапашаны
многiмi пакаленнямi папярэднiкаў, быў для  земляроба  азбукай  i  граматыкай
усяго яго жыцця. Перададзены ў спадчыну, ен дапамагаў арыентавацца ў  з’явах
прыроды, ад якiх нярэдка залежаў ураджай – крынiца iснавання селянiна,  усей
яго сям’i.
     Асобныя днi  года  i  нават  цэлыя  перыяды  ўстрымалiся  селянiнам  як
сваеасаблiвы паказчык для прыняцця тых цi iншых мер у  гаспадарчых  справах.
Многiя з гэтых дзен акружалiся магiчнай таямнiчасцю, шэрагам  патрабаванняў,
парушэнне якiх, ва ўяўленнi сялян,  магло  прынесцi  шмат  шкоды.  Таму  так
трывала ўрасталi ў свядомасць людзей карэннi  розных  прыкмет,  вераваняў  i
прымхаў.
     Кожны дзень года ў  хрысцiянскiм  календары  (як  праваслаўным,  так  i
каталiцкiм), быў запоўнены iменамi святых, прарокаў, апосталаў,  пакутнiкаў.
Не ўсе яны, зразумела,  адзначалiся ў будзенным жыццi  роўнай  ўвагай.  Адны
даты праходзiлi зусiм непрыкметна; з  другiмi  звязаны  пасобныя  павер’i  ,
парады выконваць цi, наадварот, не выконваць  тую  цi  iншую  працу;  трэцiя
шанавалiся  як  вялiкiя  святы  i  былi  акружаны  абавязковымi   ўрачыстымi
абрадамi.
     Беларускi народны каляндар раскрывае перад  намi  складаны  светапогляд
беларускага  селянiна,  яго  глыбокае  веданне  прыроды  i  любоў   да   яе,
цягавiтасць да працы, дэманструе  багатыя  творчыя  здольнасцi,  невычэрпную
фантазiю, палет дапытлiвай думкi.

       Слова   “каляндар”   паходзiць   ад   старажытнарымскага    “календы”
(“calendae”), што азначала: першыя чыслы  кожнага  месяца  (днi  маладзiка).
Найменне адпавядае i слову “каляндарыум” – кнiга,  куды  запiсвалiся  даўгi,
працэнты па якiх патрэбна было плацiць,  i маладзiковыя днi.
     Месяцавыя (“лунныя”) меры часу – найстаражэйшыя.  Лiк  часу  толькi  па
звароту Месяца, што iснаваў  у першабытным грамадстве,  называўся  месяцавым
каляндаром. Дагэтуль захавалася ў побыце  сялян  завядзенка  пачатак  розных
работ суадносiць з пэўнымi квадратамi Месяца: маладзiк,  веташок,  падпоўня,
поўня,  зыход  i  г.д.   Развiцце   земляробства,    жывелагадоўлi   прывяло
першабытнага чалавека  да   карыстання  i  большымi  храналагiчнымi  мерамi:
сезонамi, гадамi. Так з’явiлiся  ў  старажытным  свеце  сонечна  i  сонечна-
месяцавы каляндары. Апошнi ўжо змяшчаў некалькi месяцавых  параў  (прыблiзна
12,4). Праз шэраг гадоў   дадавалi  цэлую  месяцавую  пару,  каб  прыблiзiць
месяцавы год да сонечнага.
     Чалавецтва на працягу свайго iснавання ўдасканальвала  меры  часу,  каб
каляндар  лепш  адпавядаў  астранамiчнамў  году.  У  46  годзе  да  н.э.   у
Старажытным  Рыме,  дзе  дзейнiчаў  складаны  i  нязручны   сонечна-месяцавы
каляндар, праслаўлены палкаводзец i ўладар Гай Юлiй Цэзар  здейснiў  рэформу
ў летазлiчэннi.  Згодна  новаўвядзенню,  Новы  год  пачалi  святкаваць  з  1
студзеня, а працягласць года  стала  раўняцца  365,25  сутак.  Але  ж  суткi
бываюць толькi поўнымi, таму ў яго сiстэме тры гады былi  на  365  сутак,  а
чацверты – 366. Дзеля ўшанавання такой важнай  падзеi  сiстэма  летазлiчэння
пачала называцца юлiянскай, а месяц нараджэння Цэзара – юлiўсам.
     У 324 г. Рымскi iмператар Канстанцiн абвясцiў  хрысцiянства  дзяржаўнай
рэлiгiяй. А на настўпны год ен сабраў у Нiкеi царкоўны сабор, на  якiм  было
вырашана святкаваць дату ўваскрэсення Хрыста ў перыяд памiж  22  сакавiка  i
25 красавiка. Есць меркаваннi хранiстаў, што Iсус  Хрыстос  быў  распяты  на
крыжы  23  красавiка,  а  ўваскрос  25  сакавiка.  У  сувязi  з  гэтым  дата
святкавання Вялiкадня вызначаецца наступным чынам: гэта павiнна быць  першая
нядзеля пасля  першай  поўнi  (фаза  месяца),  якая  надыходзiць  пасля  дня
веснавога раўнадзенства.
     Новую рэформу календара  правеў  папа  рымскi  Грыгорый  ХШ  на  аснове
праекта  iтальянскага  доктара  i  матэматыка  Луiджы  Лiпiе.  Вядома,   што
аналагiчную структуру календара яшчэ ў 1560 г. распрацаваў  астраном  Петрус
Пiтат. Справа ў тым, што юлiянскi каляндар страцiў  за  некалькi  стагоддзяў
10  дзен  i  дату  святкавання   веснавога   раўнадзенства   не   адпавядала
астранамiчнаму календару. Папа Грыгорый ХШ прапанаваў новую сiстэму, у  якой
улiчвалася гэта папраўка. Новае летазлiчэнне было  распачата  ў  кастрычнiку
1582 г. (замест 5 кастрычнiка  адразу  перайшлi  да  14)  i  атрымалi  назву
грыгарыянскай.
     Вядома, што ў  1054  г.  хрысцiянства  падзялялася  на  дзве  канфесii:
праваслаўе, якое прытрымлiвалася юлiянскай сiстэмы (або  старога  стылю),  i
каталiцызм, якi прытрымлiваўся новага стылю (або грыгарыянскай сiстэмы).
     Практычна ўсе каталiцкiя краiны Заходняй Еўропы адразу  ж  перайшлi  на
грыгарыянскую  сiстэму  ўпарадкавання  часу.  Праваслаўе,  якое  панавала  ў
краiнах Усходняй Еўропы, упарта трымалася старой традыцыi. I толькi  ў  1918
г.   24   студзеня   саўнарком   РСФСР   прыняў    Дэкрэт    аб    увядзеннi
заходнееўрапейскага календара. Пастанова прымушала адразу пасля 31  студзеня
лiчыць не 1, а 14 лютага.

      Якi каляндар iснаваў у беларусаў? Як сведчаць археалагiчныя  знаходкi,
усходнiя славяне мелi рэчыйныя календары – на iх язычнiкi  ўмоўнымi  знакамi
абазначалi днi свят i iгрышчаў, земляробчых  работ.  Акадэмiк  Б.А.  Рыбакоў
налiчвае каля дзесятка сасудаў   II  –  IV  вякоў,  па  якiх  раней  “чтааху
(считали)  i  гатааху  (гадали)”.  Спецыяльнага  даследвання   на  матэрыяле
беларускiх  знаходак  пакуль  невядома.  Акрамя  гэтага,   усходнеславянскiя
народы карысталiся драўлянымi  брускамi  даўжыней  30  –  50  сантыметраў  з
трыма, чатырма цi шасцю гранямi, дзе рабiлiся спецыяльныя розныя  календары,
вырабленные памiж XII i  XVIII стагоддзямi.
     Калi ж адзначаўся Новы год у Беларусi? Земляробчыя  светкаваннi  Новага
года  вядомы  вясной,  летам,  восенню  i   зiмой.   Такi   дзень   звычайна
прыстасоўваўся да адпаведнага становiшча на небе  свяцiлаў:  сонца,  месяца,
магчыма нават, i асобных зорак. Часцей гэта было “пасля поўнi, веташам”,  як
гаварылi ў народзе, у першы маладзiк пасля веснавога раўнадзенства  (20  -21
сакавiка), летняга сонцастаяння (21  -22  чэрвеня),  асенняга  раўнадзенства
(22 – 23 верасня) i зiмовага сонцастаяння (21 -22 снежня).
     У народным календары блiжэй  да  названых  дзен  стаяць  i  адпавядаюць
навагодняй традыцыi наступныя святы: вясною – Вялiкдзень, Пасха  (нядзеля  ў
перыяд з 4 красавiка па 8 мая / ст. ст. з  22  сакавiка  па  25  красавiка);
Збор, Iзбор (нядзеля першага тыдня пасля

Масленiцы); Аўдоцця Вясноўка (14 сакавiка / 1 сакавiка, першы дзень  вясны);
Казiмiр у католiкаў (4 сакавiка), Благавешчанне, Звеставанне (7 красавiка  /
25 сакавiка, свята прылету бусла, абрад “гукання вясны”); i iнш.
     Летам – Купалле (раней подчас сонцастаяння, затым у адных  рэгiенах  23
чэрвеня, у другiх 6 лiпеня).
     Восенню – Багач, Багатнiк, Багатуха,  Другая  Прачыстая,  Другая  спажа
(21 верасня / 8 верасня,  старажытнае  свята  заканчэння  ўборкi  зерневых);
Сямен, на якiх выконвалi абрад “жанiцьбы комiна”(14 верасня / 1 верасня).
     Зiмою – Каляды (з 7 па 18 студзеня); Каляды  ў  беларусаў-католiкаў  (з
25 снежня па 5 студзеня); варвары (17 снежня / 4 снежня).
     Старажытныя славяне, якiя карысталiся “паганскiмi” мерамi часу,  у  тым
лiку i  сонечна-месяцавым  календаром,   з  прыняццем  хрысцiянства  прынялi
юлiянскае летазлiчэнне па вiзантыйскаму ўзору, але Новы год пачыналi не з  1
студзеня, як у Рыме, а па сваей старажытнай традыцыi – вясною,  1  сакавiка.
Пра гэта яскрава сведчаць валачобныя песнi:
                     “…Да ў тым крэсле сам Бог сядзiць,
                                              Каля бога ўсе святыя
                                              Шахуюцца, рахуюцца,
                                              Каму ўперад на работку
выходзяць.
                                              Аўдахея, первая святца, -
                                              Вясна ў сходзе…”
                                                         (Iлукстэнскi павет;

                                                                  Сахараў,
                                    1940)
     У iншых вырыянтах  валачобных  песень  у  якасцi  першага  свята   года
выступаюць розныя, блiзкiя да веснавога раўнадзенства:
                                             Святыя Саракi напярод пайшлi…
                                                               (Вiцебская
                                  губерня;

                                 Шэйн, 1887)

                                              Благавешчанька,
                                              Перша святка
                                              Жытцо рушыць…
                                                          (Дзiсенскi павет;
                                                                    Чэрны,
                                    1895)

                                               …Перша святца i чым заняцца.
                                               Казiмiрка –  дроўцы сячы…
                                                              (Мiерскi раен;
                                    1970)

                                               Перша святца – новае летца
                                               Святы Яня, боскi зданя,

              Узяў кмочы залатыя, адамкнуў зямлю, пусцiў расу…

                           (Браслаўскi раен; 1963)

                                               А святы Барыс – ен у бога
павыш,
                                               Ен канi пасе ў зяленых лугах
                                                         (Шырма, 1962).
       Гэтыя   прыклады    адлюстроўваюць    шматварыянтнасць    язычнiцкага
светаўспрымання, iмкненне прыстасаваць сваю веру  да  новай.  У  “валачобным
календары” прадстаўлены ў якасцi Новага года i святы, час  правядзення  якiх
залежыць ад становiшча нябесных свяцiл.
                      Первага свята – святога Вялiкдзень,
                        Свят Вялiкдзень з красным яечкам…

                                (Шэйн, 1874)

                                                Святы Iзбор
                                                Упярод ступiць,
                                                 Зiмку зрадзiць,
                                                Сошку ладзiць.
                                                                    (Мiерскi
                                 раен, 1972)
     Адначасова з варыянтамi валачобных  песень,  у  якiх  на  першае  месца
ставiлiся вясновыя днi,  бытавала  i  значная  частка  iх,  дзе  ўпамiналася
зiмовае свята Ражаство:
                                                 Свято Ражаство
                                                 Упярод пашло
                                                 Новы гадок
                                                 Павеў радок

                            (Лепльскi раен, 1976)
     Гiсторыя змен у каляндары, звязаны з  перанясеннем  святкавання  Новага
года, не простая. Рэформы натыкалiся на супрацiўленне  народа,  якi  даражыў
традыцыямi  мiнулага  i  не  прымаў  душой  новаўвядзеннi.  Адчуваецца,  што
мацнейшыя веснавыя i  зiмовыя  традыцыi,  якiя  пусцiлi  глыбокiя  каранi  ў
свядомасцi народа, не далi развiцца новай рэлiгiйнай абраднасцi ў  сялянскiм
побыце. Тая частка Беларусi. Што была ў  федэратыўным  саюзе  з  Польшай,  у
1582 годзе перайшла на грыгарыянскi  стыль.  Нечаканы  пераход  прынес  шмат
блытанiны i нават гора.
     9 студзеня 1584 года ў Вялiкiм  княстве  Лiтоўскiм  выйшла  спецыяльная
грамата, што прадпiсвала адзначаць святы ў  новым  стылi.  Прынцыпова  доўга
карысталася старым календаром  унiяцтва.  У  1596  годзе  пачынальнiкi  ўнii
Iпацiй Пацей i Кiрыла Тарлецкi зрабiлi спробу пераводу на  новы  стыль,  але
яна была  няўдалай.  У  сваю  чаргу  сiнод  Рэчы  Паспалiтай  сваiмi  актамi
неаднаразова прадпiсваў меры пакарання тых, хто выкарыстоўваў  стары  стыль.
А царскiя ўлады ў далучаных беларускiх землях устанаўлiвалi  стары  юлiянскi
каляндар  i  жорстка  распраўлялiся  з  унiятамi.  Цяпер  беларускiя  ўнiяты
прыстасоўваюць  свой  каляндар  да  сучаснага  летазлiчэння  (грыгарыянскага
стылю), а ўкраiнскiя карытаюцца старым.
      Унiяцкi  каляндар  добра  захоўваецца  ў  беларускай  вуснай  народнай
творчасцi. Ен адлюстрованы ў народных  прыказках,  паданнях,  песнях.  Больш
таго, можна мераваць, што ўнiяцкае асяроддзе з яго талерантнасцю,  сувязю  з
народам,  роднай  мовай  магло  творча  i  дзейсна  спрыяць  у  XVI  –  XVII
стагоддзях як з’яўленню новых вусных твораў, так i  развiццю  многiх  жанраў
фальклору.  Асаблiва  гэта  адносiцца  да  “каляндарных”  жанраў:  прыказак,
павер’яў, паданнях, валачобных песень i iнш.
     Народная  памяць  любоўна  зберагае  як  нядаўнiя,  так  i  старажытныя
вераваннi сваiх продкаў.
      Яшчэ  да  рэвалюцыi  неаднаразова  ставiлася   пытанне    аб   рэформе
календара, бо ен не быў дастаткова дакладны, у  параўнаннi  з  астранамiчным
разыходзiўся на некалькi сутак. У  1918  годзе  дэкрэтам  Саўнаркома  краiны
перайшла на грыгарыянскi каляндар. Згодна дэкрэту, датаю,  што  iшла  за  31
студзеня, у тым годзе стала не 1, а 14 лютага. Прысвяткi i  святы  народнага
календара на Беларусi сярод праваслаўных замацавалiся  па  старым  стылi,  а
сярод католiкаў – па новым. Таму афiцыйны грамадзянскi Новы год  адзначаецца
па новым – 31 снежня, а на большай тэрыторыi Беларусi Каляды –  з  7  па  19
снежня.
     Першыя звесткi аб  календары  знаходзяцца  ў  “Астрамiравым  евангеллi”
(1056 - 1057).
     Лiчыцца, што першы беларускi каляндар выдадзены ў 1587  годзе,  аб  чым
засведчылi  вiленскiя  беларускiя  календары  20  –  30-ых    гадоў   нашага
стагоддзя. Магчыма, маецца на ўвазе “Календаръ  римски  новы”,  выпушчаны  ў
згаданым годзе Герасiмам Сматрыцкiм у Астрозе, цi  што-небудзь  iншае.  Але,
як вядома, яшчэ ў 1522 годзе ў беларусаў iснавала “Малая падарожная  кнiжка”
– каляндар, “выложенный из греческого на русский язык доктором Франциском  с
Полоцка”.  У  гэтым  друкаваным   усходнеславянскiм   царкоўна-астранамiчным
календары,  разлiчанным  на  1523  –  1543  гады,  побач   з   грыгарыянскiм
летазлiчэннем  дадзена  i  юлiянскае.   Змешчаны   “Псалтыр”, 

назад |  1  | вперед


Назад
 


Новые поступления

Украинский Зеленый Портал Рефератик создан с целью поуляризации украинской культуры и облегчения поиска учебных материалов для украинских школьников, а также студентов и аспирантов украинских ВУЗов. Все материалы, опубликованные на сайте взяты из открытых источников. Однако, следует помнить, что тексты, опубликованных работ в первую очередь принадлежат их авторам. Используя материалы, размещенные на сайте, пожалуйста, давайте ссылку на название публикации и ее автора.

281311062 © il.lusion,2007г.
Карта сайта
  
МЕТА - Украина. Рейтинг сайтов Союз образовательных сайтов