24.06 21:44Мадонна разведется с мужем после мирового турне[УКРАИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПОРТАЛ]
24.06 20:42МакSим докажет в суде, что она не воровала воздушные шарики[УКРАИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПОРТАЛ]
24.06 18:53Мадонна решила одеваться у украинского дизайнера[УКРАИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПОРТАЛ]
24.06 18:48Парфюм Мэрайи Кэри номинирован на престижную награду[УКРАИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПОРТАЛ]
24.06 18:46Камерон Диаз встречается с бывшим бойфрендом Энистон[УКРАИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПОРТАЛ]
24.06 17:53«Вопли Видоплясова» показали Америке свой альбом[УКРАИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПОРТАЛ]
24.06 17:51Влад Топалов устроил скандал на съемках[УКРАИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПОРТАЛ]
24.06 17:46Иракли обокрали в Нью-Йорке?[УКРАИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПОРТАЛ]
24.06 16:13МакSим доказывает в суде непричастность к краже[УКРАИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПОРТАЛ]
24.06 15:59На Тимати напали хулиганы с ножом[УКРАИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПОРТАЛ]
Лучшие автора конкурса
Вы:
Результат
Архив

Главная / Русские Рефераты / Культурология / Белорусский народный календарь (Народны каляндар беларусаў)


Белорусский народный календарь (Народны каляндар беларусаў) - Культурология - Скачать бесплатно


   “Часаслоў”,
некалькi  канонаў,  “Шасцiдневец”,   “Саборнiк”,  куды  ўвайшлi  “Святцы”  i
“Пасхалiя”. У “Малой падарожнай кнiжцы” славуты Скарына для  сваiх  землякоў
на роднай  беларускай мове тлумачыў асновы пазнання летазлiчэння.
     Хрысцiянскi  каляндар  адлюстрованы  на  многiх  гравюрах  скарынаўскiх
выданняў.
      Новы  этап  у  гiсторыi  беларускага  народнага  календара  звязаны  з
падзвiжнiцкай   дзейнасцю      фалькларыстаў      i      этнографаў       А.
Багдановiча,   I. Бермана,     Е. Раманава,
Я. Чачата,    Ф.Карскага,  М.  Нiкiфароўскага  i  iнш.  Яны  сабралi  багаты
матэрыял, якi адлюстроўвае шматграннае духоўнае жыцце беларускага  народа  ў
прыказках, прыкметах, песнях, абрадах, паданнях, гульнях, святах.
     Да  рэвалюцыi  Беларускiя  календары  з  рознымi  патрэбнымi  звесткамi
друкавалiся  ў  Варшаве,  Кракаве,  Маскве,  Петраградзе,  Бярэсцi,  Вiльнi,
Гомелi, Гродне, Магiлеве, Менску, Полацку i iнш. Аднак  сталую  традыцыю  iх
выпуска па сутнасцi сфармiравалi выдаўцы  “Нашай  нiвы”.  Першы  выйшаў   на
1910 год у друкарнi Марцiна Кухты  ў  Вiльнi.  Аўтары  iкнулiся,  каб  гэтыя
невялiкiя кнiжачкi  сталiся  карыснымi  i  неабходнымi  асноўнаму  чытачу  –
селянiну. Каляндар  падаваўся па  месяцах  у  трох  разделах:  праваслаўным,
рымска-каталiцкiм, грэка-каталiцкiм (унiяцкiм) i адпаведна на трох  мовах  –
царкоўнаславянскай, польскай i беларускай. Ва ўнiяцкай частцы назвы  свят  i
прысвяткаў траплялiся прастамоўныя, у  канцы  змяшчалi  некаторыя  прыказкi:
Вялiкдзень  (Пасха);  Ражаство  св.  Iвана  Хрысцiцеля   (Рождество   Iоанна
Предтечи), i iнш. Хаця i каротка, але быў  прадстаўлены  яўрэйскi  каляндар,
што сведчыла аб дэмакратычнасцi i верацярпiмасцi ўкладальнiкаў.
     У календары змешчаны розныя цiкавыя i карысныя матэрыялы  –  змены  фаз
Месяца, надвор’е, даты кiрмашоў на Беларусi i iнш. Акрамя таго,  друкавалiся
творы  пiсьменнiкаў,  фальклорныя  матэрыялы,   асвятлялiся   палiтычныя   i
эканамiчныя пытаннi.
     Прыблiзна па такому прынцыпу створаны  наступныя  выданнi:   “Беларускi
календар на  1917  год”,   “Беларускi  гаспадарчы  календар  на  1926  год”,
“Беларускi гаспадарчы календар на 1930 год” i iнш.

     На станаўленне і развіццё беларускай традыцыйнай абраднасці на  працягу
апошняга тысячагоддзя аказалі значны ўплыў  розныя  рэлігійныя  веравучэнні,
якія, умацоўваючы свае пазіцыі ў нашым краі,  нярэдка  імкнуліся  абвергнуць
спрадвечныя мясцовыя абрады,  звычаі,  вераванні  і  г.  д.,  падмяняючы  іх
аналагічнымі новаўвядзеннямі ці падробкамі,  якія  грунтаваліся  на  ўласнай
светапогляднай аснове. Але, як  сведчыць  гістарычная  рэальнасць,  народныя
традыцыі нельга наўмысна ні выжыць, ні падмяніць, ні забараніць, акрамя  тых
выпадкаў, калі яны  свядома  губляюцца  і  адыходзяць  у  нябыт  у  этнічнай
памяці,  як  аджыўшае  і  непатрэбнае  звяно  ў  культурным  укладзе  жыцця.
Яскравым сведчаннем таму ўпартая барацьба хрысціянства  з  язычніцтвам,  што
вялася  на  працягу  цэлага  тысяча-годдзя,  але,   відавочна,   вынікі   яе
малазначныя, бо яна не змагла канчаткова зламаць  рэлігійныя  светапоглядныя
пастулаты  нашых  далёкіх  продкаў-язычнікаў,  якія  так  і   захаваліся   ў
свядомасці людзей да нашых часоў.  У  сённяшнім  выглядзе  і  язычвіцтва,  і
хрысціянства хутчэй утвараюць цэласную аснову культурнага здабытку нацыі.
      Хрьісціянства,  павёўшы  ўпартую  барацьбу  за  знішчэнне  язычвіцтва,
выкарыстоўвала самыя розвыя метады для дасягнення сваёй мэты, ад забарон  да
актыўнай ідэалагічнай хрысціянізацыі народных  мас.  Ужо  з  самага  пачатку
ўвядзення  вовай  рэлігіі  хрысціянскія  прапаведвікі  аб'явілі   язычвіцтва
паганскай верай, людзей, якія ўпарта адстойвалі і  абаранялі  веру  ў  сваіх
дахрысціянскіх    Багоў,   называлі   пагавцамі,   нават   Багоў   язычнікаў
перайменавалі ў ідалаў. У 1551 годзе ў шырока вядомай  пастанове  Стоглавага
сабора язычніцкія звычаі і абрады былі асуджавы і ўвогуле забаронены.
     Трэба  зазначыць,  што  хрысціянскія  прапаведнікі  падобныя  пастановы
выконвалі даволі сумленна.
     Правядзенне хрысціянскіх пастоў, калі не дазваляліся любыя  ўвесяленні,
гулянні, спяванні,  прыпадае  на  дві  правядзення  мвогіх  найбольш  важвых
язычніцкіх   рытуальных   дзён.   Так,   перадвелікодны   сямітыднёвы   пост
сумяшчаецца з Гуканнем вясны, пятроўскі пост (з канца Траечнага тыдня да  12
ліпевя  —  дня  апосталаў  Пятра  і  Паўла)  прыпадае  на  дві  Купалля,   а
двухтыднёвы Успенскі (спажынны) пост супадае са Спасаўскімі святкамі.
     Але наш народ цярпліва перажываў і падобныя асуджэнні сваёй рэлігіі,  і
забароны, прадаў - жаючы і захоўваючы традыцыі  язычніцкіх  часоў.  Нават  у
XIX стагоддзі, калі, здавалася, хрысціянства ўжо даволі  трывала  “абжылося”
на  нашых  землях  як  новая  дзяржаўная  рэлігія,  тагачасны   люд   упарта
прытрымліваўся  шматлікіх  рэлігійных  свят  і  абрадаў,  якія  паходзяць  з
язычніцтва.
     Як пацверджанне таму і сёння ў большасці традыцыйных абрадаў  беларусаў
мы знаходзім адлюстраванне як  хрысціянскай,  так  і  язычніцкай  рэлігійных
плыняў, зыходзячы з  чаго  нават  ужыванне  назваў  многіх  абрадаў  і  свят
захавалася паралельнае: Каляды  —  Ражство  Хрыстова,  Грамніцы  —  Срэценне
Божае, Зялёныя святкі — Тройца, Купалле —  дзень  ІванаХрысціцеля,  Багач  —
Ражство Маці Божай і г. Д. Тут  варта  зазначыць,  што  прыналежнасць  гэтых
свят да розных рэлігій выразва характарызуе і працягласць  іх  па  часе.  Як
вядома,  у  нашых   продкаў-язычнікаў   месцамі   правядзення   рытуалаў   і
набажэнстваў з маленнямі да Багоў і Добрых Духаў былі рошчы,  гаі,  узвышшы,
рэкі,  свяцілішчы,  дзе  рытуальныя  святкаванні  праводзіліся  на   працягу
некалькіх дзён, а то  і  тыдняў.  Прырода,  адкрыты  прастор,  неабмежаваная
колькасць удзельнікаў садзейнічалі таму. Хрысціянскія ж  святы  і  абрады  —
гэта храмавыя цырымоніі, якія ў большасці  сваёй  разлічаны  на  аднадзённыя
ўрачыстасці і маленні. Таму ў сённяшняй цесна пераплеценай канве  язычніцкай
і хрысціянскай духоўных плыняў заўсёды на час  правядзення  таго  ці  іншага
язычніцкага  свята  прыпадае  некалькі  хрысціянскіх:   Каляды   і   Ражство
Хрыстова,  Васілле,  Вадохрышча;  Гуканне  вясны   і   Саракі,   Вялікдзень,
Дабравешчанне, Юр'е, Мікола; Зялёныя святкі і Тройца, Духаў дзень і г. д.
     Паколькі на працягу многіх стагоддзяў у нашым краі не было  адзінага  і
пастаяннага  веравызнання,  беларускі  народ  у  большасці  выпадкаў  упарта
прытрымліваўся спрадвечнай дзедаўскай веры часоў  язычніцтва,  якая  хоць  і
забаранялася і крытыкавалася хрысціянствам і іншымі  рэлігійнымі  плынямі  і
дзяржаўнымі структурамі, але была адзіным, пастаянным  і  агульнавядомым  на
ўсёй тэрыторыі веравучэннем, якое трактавалася няпісанымі законамі  продкаў,
што бытавалі і перадаваліся з пакалення ў пакаленне, як самае сакральнае,  і
захавалася  да  нашых  дзён  у  выглядзе  традыцыйных   рытуалаў,   звычаяў,
вераванняў і г. д.
     Падобная сітуацыя даволі пераканаўча сведчыць пра тое, што  спрадвечная
традыцыйная аснова  і  ўсё,  што  на  ёй  створана,  уяўляе  сабой  найболын
устойлівае і актыўнае звяно ва ўкладзе жыцця чалавека.
      Абраднасць  —  гэта  традыцыйная  норма  паводзін,  якая   вынікае   з
гістарычнага вопыту жыцця многіх і многіх пакаленняў.
     У народным календары самы актыўны абрадавы комплекс прыпадае  на  вясну
і восень — менавіта на тыя поры года, калі чалавек  засяваў  ніву  і  ўбіраў
яе. Такая акалічнасць  невыпадковая.  Пасля  доўгага  зімовага  сну  ажывала
прырода,  абуджалася  да  новага  вітка  жыцця  маці-зямля.  Думы  і  надзеі
чалавека ў гэты час былі прасякнуты разважаннямі аб ранняй і  цёплай  вясне,
будучым ураджаі, спрыяльным  пладавітасці  зямлі,  надвор'і.  Але  перш  чым
прыступіць  да  актыўнай  сялянскай  працы,  трэба  было  дачакацца,  пакуль
сонейка прагрэе зямлю, ажывіць яе і адзене ў зялёны ўбор. Чалавек  не  жадаў
быць толькі пасіўным  назіральнікам  і  чакаць  прыходу  вясенняга  цяпла  і
пачатку земляробчых работ. Ён
імкнуўся праз прызму вясенніх абрадаў, розных магічных рытуалаў звярнуцца  з
просьбамі і маленнямі да Добрых Духаў і Багоў, каб наблізіць прыход вясны  і
абудзіць жыватворную  сілу  зямлі.  Гуканне  вясны,  Саракі,  Благавешчанне,
Юр'е, Мікола і многія іншыя  вясеннія  святы  і  прысвяткі  былі  прасякнуты
гэтай надзённай марай людзей. А дачакаўшыся цяпла  і  засеяўшы  ніву,  трэба
было звярнуцца і да Духаў-продкаў, каб разлічваць і на  іх  благаславенне  і
спрыянне ў паўсядзённых справах земляроба. I таму  напярэдадні  Духава  дня,
альбо Тройцы, у  суботу  спраўлялі  духаўскія  ці,  як  іх  яшчэ  называюць,
траечныя, Дзяды.
     У аналагічнай паслядоўнасці праходзіць і  восеньская  абраднасць,  сэнс
якой зводзіўся да таго, каб аддзячыць Багоў за здабыты ўраджай і  багацце  ў
сялянскіх засеках і каморах. Макаўе,  яблычны  і  арэхавы  Спас,  Прачыстая,
Багач, Пакроў вызначаюцца рытуаламі, маленнямі і ахвярапрынашэннямі Багам  і
маці-зямлі за іх ласку  і  клопат  пра  дабрабыт  чалавека  і  шчодрыя  дары
сялянскай нівы. Вянцом  восеньскай  абраднасці  зноў  жа  былі  асяніны,  ці
змітраўскія Дзяды,  на  якіх  дзякавалі  Духаў-продкаў  за  іх  садзеянне  і
спрыянне ў  земляробчых  і  гаспадарчых  справах  чалавека  і  здабьггкі  на
сялянскіх палях.
     Зімовы і летні перыяды, як вядома,  характарызаваліся  актыўнай  працай
людзей. Пачынаючы з Піліпаўкі і амаль  да  Вялікадня  абраблялі  лён,  ткалі
палатно,  шылі,  вышывалі.  Пачынаўся  стойлавы  перыял  для  жывёлы,   якую
штодзённа трэба было даглядаць, а таксама трымаць у  цяпле  жыллё,  навучыць
грамаце дзетак і г. д. Лета ж у сваю чаргу патрабавала актыўнай  аддачы  сіл
на полі, у лузе, у лесе: “Лета працуе на зіму, а зіма на  лета”  альбо  “Што
ўлетку прыдбаеш, то зімой з'ясі”, — сведчыць народная мудрасць. Таму  летняя
і зімовая абраднасць прадстаўлена значна  вузей  у  народным  календары,  за
выключэннем  калядных  (раждзественскіх)  і  купальскіх  дзён,   якія   былі
прымеркаваны да перыядаў зімовага і  летняга сонцастаяння.
     Варта зазначыць і такую асаблівасць каляндарвых абрадаў, што  многія  з
іх характэрны толькі для пэўных рэгіёнаў Беларусі  і  хутчэй  захаваліся  як
рэлікты племянной культуры нашых продкаў. Так, абрад Пахаванне стралы  бытуе
толькі на тэрыторыі, якую насялялі  радзімічы,  Ваджэнне  куста  і  Жаніцьба
Пасвета — Дрыгвічы і Яцвягі, Жаніцьба Цярэшкі  і  Камаедзіца  —  крывічы.  У
кантэксце сённяшняй агульнанацыянальнай традыцыйнай  культуры  гэтыя  абрады
ўяўляюць сабой парэгіянальныя абрадавыя локусы,  якія  значна  дапаўняюць  і
ўзбагачаюць нашу духоўную спадчыну.
     Сямейная абраднасць ахоплівае найбольш важныя вехі ў жыцці  чалавека  —
нараджэнне, вяселле, провады ў войска, перасяленне ў новую  хату,  пахаванне
і памінанне нябожчыка — якраз усе тыя моманты, якія былі  найбольш  значнымі
і адказнымі, пэўнай мяжой на жыццёвым шляху. I  хоць  усе  яны  абгрунтаваны
практычнай  неабходнасцю,  іх  змест  у  асноўным  напоўнены   клопатам   аб
прадаўжэнні чалавечага роду, здаровым развіцці будучага патомства.  Нездарма
ж у народзе кажуць:  “Калі  дзіця  на  свет  прыходзіць,  новы  кусок  хлеба
родзіць”, “Без дзяцей ціха, ды на старасці ліха” ці “Дзіцятка хоць і  крыва,
ды бацьку з маткаю міла”.
     У  беларусаў  з  нараджэннем  дзіцяці  звязаны  два  абрады  —  адведкі
(адведзіны), калі сваякі і знаёмыя прыходзілі  да  бацькоў  немаўляткі,  каб
павіншаваць іх і раздзяліць іх радасць, падтрымаць маладых  бацькоў  слушным
словам,  практычным  павучаннем  альбо  матэрыяльнай  дапамогай,  і  радзіны
(хрэсьбіны) — абрад хрышчэння дзіцяці ў царкве або касцёле. Жаданне  здароўя
маці і дзіцяці, шчаслівага будучага  лёсу  нованароджанаму  ўласціва  многім
рытуальным  дзеянням,  звычаям  і  павер’ям,  што  суправаджаюць   радзінную
абраднасць.
       Менавіта ў сям'і і дзецях — шчасце чалавека і яго вечнасць.
       Стварэнню новай сям'і з даўніх часоў надавалася важвае  значэнне.  Па
тых, хто будзе бацька і маці,  яшчэ  задоўга  да  вяселля  судзілі  аб  лёсе
будучай сям'і і яе нашчадкаў. Невыпадкова, што сярод усіх  сямейных  абрадаў
вясельная абраднасць  самая  працяглая  па  часе.  Пачынаецца  яна  звычайна
сватаннем, калі жаніх з двума-трыма сваякамі прыходзіў да  бацькоў  дзяўчыны
прасіць  яе  рукі.  Атрымаўшы  згоду  на  выданне  дачкі,  праз  тыдзень-два
збіраліся на заручыны, дзе сустракаліся родзічы  жаніха  і  нявесты,  і  ўжо
пасля такога знаёмства і згоды двух родаў на маючы адбыцца шлюб  дамаўляліся
аб  часе  правядзення  вяселля,  якое   звычайна   гулялі   некалькі   дзён.
Заканчваліся ж  беларускія  вясельныя  абрады  пярэзвамі,  калі  на  працягу
тыдня, а то і больш, госці маладога і  маладой  запрашалі  адзін  аднаго  да
сябе ў госці.
     Провады навабранцаў у войска  таксама  на  працягу  апошніх  стагоддзяў
выліліся ў характэрны для гэтай  падзеі  абрад,  які  хутчэй  быў  выкліканы
заклапочанасцю родных  і  бацькоў  аб  вяртанні  будучага  салдата  жывым  і
здаровым да роднай хаты, у сваю сям'ю.
     Беларускі абрад провадаў на армейскую  службу  складаецца  з  некалькіх
рытуалаў, такіх, як паездка навабранца з роднымі ў храм, дзе за яго  здароўе
  служылі   абедню,   развітанне   з   аднавяскоўцамі   —    абход   будучым
салдатам  родных  і знаёмых  у  сваёй  вёсцы,  якія  яму  зычылі  хутчэйшага
вяртання дадому, а старэйшыя  людзі,  бывалыя  салдаты  дзяліліся  сакрэтамі
вайсковага жыцця,    вечар-провады,    што    спраўлялі    за    дзень    да
ад'езду на зборны пункт, на якім будучага воіна  аплаквалі  і  благаслаўлялі
“чэсна служыць Айчыне”, надзялялі грашыма і рэчамі “на  дарогу”,  а  таксама
провады непасрэдна ў дзень адпраўлення    з   сваёй   хаты,   калі    родныя
  рабілі   шматлікія  рытуалы і  магічныя  дзеянні,  “каб  хлопец  жывым   і
здаровым вярнуўся назад”.
    Перасяленне ў новую хату атрымала назву — улазіны альбо ўваходзіны,  для
якіх характэрны рытуалы, накіраваныя  на  шчаслівае  і  заможнае  пражыванне
пэўнай сям'і на новым месцы.
      Смерць      была      канчатковай      мяжой      зямнога    існавання
чалавека.   Жалоба   і   пашана,    з    якой   праводзяць   у  апошні  шлях
нябожчыка,   —   гэта  своеасаблівая   даніна  павагі  і    ўдзячнасці    за
пакінуты ім след на зямлі, сярод людзей.
      Беларускія жалобныя  абрады  складаюцца  з  двух  частак  —  пахавання
памёршага і памінальных дзён аб ім: траціны, шасціны, саракавіны і г. д.  Па
вераваннях беларусаў, пахаванне — гэта провады чалавека “на той  свет”,  дзе
ён прадаўжае сваё бясконцае і вечнае  існаванне  ў  выглядзе  Духа-продка  і
з'яўляецца апекуном свайго роду і сям'і.
     Як бачым, традыцыйная абраднасць  беларусаў  складаецца  з  характэрных
рытуальных  цыклаў,  якія  адлюстроўваюць  спрадвечны  ўклад  жыцдя  людзей,
культуру іх быту, светапоглядную  аснову.  I  хоць  каляндарныя  і  сямейныя
абрады вельмі старажытныя па сваім паходжавні, аднак да сённяшніх  дзён  яны
не страцілі мэтавай накіраванасці і прызначэння ў  народным  жыцці,  здолелі
захаваць  у  сабе  адну  з  цікавейшых  старонак  народнага  побыту,   нашай
вацыянальнай культурнай спадчыны.

     Калядныя святы займаюць  асобнае   месца  сярод  іншых  свят  народнага
календара. З гэтымі святамі нашы продкі звязвалі свае  надзеі  на  шчаслівае
жыцце у будучым годзе, на багаты ўраджай і дабрабыт сям’і, на перамогу  лета
над зімой, цяпла – над холадам, святла – над цемрай.
     Увесь земляробны каляндар трымаецца на такіх цыклах свят: Вялікдзень  і
інш. веснавыя святы і прысвяткі, у тым ліку  Гуканне  вясны,  Юр’е,  Мікола;
летам – Купалле; восенню – Дзяды, Багач, Пакрова; зімой – Каляды.

                                 ВЯЛІКДЗЕНЬ
     У хрысціянскім календары Вялікдзень рухомае свята і штогод прыпадае  на
перыяд з 4 красавіка па 8 мая. Яно адзначаецца ў католікаў у  нядзелю  пасля
поўні,  якая  наступае  следам  за  21  сакавіка,  ці  дакладней,   перыядам
вясенняга раўнадзенства,  а  ў  праваслаўных   вернікаў  пасля  21  сакавіка
адлічваецца ўперад 13 дзен  і  таксама  вызначаецца  нядзеля  пасля  поўнага
месяца.
     У жыцці нашых продкаў-язычнікаў  Вялікдзень  адзначаўся  ў  гонар  Бога
Сонца –  Даждзьбога.  Менавіта  адтуль  і  прыйшла  гэта  назва  ў  сучасную
беларускую лексіку,  бо,  як  вядома,  хрысціянская  назва  свята  —  Пасха.
Вясеннія  шматкантрастныя  “паводзіны”  прыроды  выклікалі  ў   анімістычных
разважаннях старажытных людзей уяўленні аб барацьбе прыродных стыхій:  ціхіх
і ветраных дзён, снегападу і  дажджоў,  цемры  і  святла,  холаду  і  цяпла,
кантрастнасць  якіх  выразна  падкрэслівала  воблачнае  або   чыстае   неба.
Актыўнае сонечнае цяпло ў красавіку днём суправаджалася журчаннем  ручаёў  і
спевам жаўрукоў, ноччу ж,  наадварот,  у  свае  правы  ўступала  цемра,  пад
пакровам якой яшчэ заўважна праяўляў свае здольнасці мароз. Так  паўтаралася
многія суткі. Але час ночы  і  цемры  няўмольна  звужаўся,  працягласць  дня
станавілася большай за ноч, што  давала  магчымасць  чалавеку  разважаць  аб
пераканаўчай  перамозе   Сонца   над   цемрай   і   холадам,   своеасаблівым
уваскрашэнні яго да новага вітка жыцця. На новае кола  жыцця  пад  сонечнымі
промнямі адраджалася і зямелька. Усё гэта не магло  не  радаваць  славяніна-
земляроба. Вітаючы перамогу Сонца (Даждзьбога) і пачатак  аднаўлення  зямной
прыроды, нашы продкі-язычнікі спраўлялі свята вялікага дня — Вялікдзень.
     Як і славяне, у  дахрысціянскія  часы  падобныя  святкаванні  адзначалі
егіпцяне, фінікійцы, грэкі, фрыгійцы і іншыя народы. У  старажытных  егіпцян
уваскрэсенне  вярхоўнага  Бога  Асірыса  нават  сустракалі  словамі  “Асірыс
уваскрэс!”. Зразумела, што хрысціянства, як рэлігія больш  позняга  перыяду,
увасобіла  лепшыя  традыцыі  язычніцтва  і  стваралася  на   іх.   Да   дзен
паслявясенняга  раўнадзенства  ў  хрысціянстве  прымеркаваны  дні  смерці  і
уваскрэсення Ісуса Хрыста.
     Згодна хрысціянскай міфалогіі, у пятніцу іудзеі  асудзілі  Сына  Божага
на смерць праз распяцце яго на крыжы.  У  суботу  прыхільнікі  Ісуса  Хрыста
выпрасілі ў іудзейскага цара дазвол на пахаванне  і  перанеслі  яго  цела  ў
пячору, заваліўшы ўваход вялізным каменем. А ў нядзелю, калі  Маці  Божая  з
сваімі  сяброўкамі  прыйшла,  каб  апрануць  свайго  сына-нябожчыка  ў  пас-
мяротнае адзенне і зрабіць адпаведнае ўбранне яго пасмяротнага ложа, Анёл  у
белым адзенні абвясціў ёй і жанчынам, што Ісус  Хрыстос  уваскрэс.  Менавіта
таму, як толькі пачынаецца нядзеля (апоўначы з суботы на нядзелю) у  царквах
і касцёлах  робіцца  тройчы  абыход  вакол  храма,  пасля  чаго  свяшчэннікі
ўрачыста абвяшчаюць: “Хрыстос уваскрэс!” Са словамі “Хрыстос  уваскрэс!”  на
працягу нядзелі і наступных двух дзён,  сустракаючыся  са  сваімі  знаёмымі,
роднымі, сябрамі, вітаюцца ўсе  хрысціяне,  на  што  адказваюць  “Ва  ісціну
ўваскрэс!” і цалуюцца.
     У народным жыцці гэта  свята  мае  свае  адметныя  адценні  і  каларыт.
Напярэдадні да чацвярга, які вазываюць “чысты чацвер”, старанна прыбіралі  ў
хаце, мылі падлогу, вокны, бялілі ці аб-клейвалі шпалерамі  хату,  мыліся  ў
лазні. А ў суботу зранку завешвалі на  вокны  новыя  фіранкі,  на  абразы  —
набожнікі, замешвалі ў дзяжы цеста на пірагі і з абеда распальвалі  ў  печы.
Кожная  гаспадынька  рыхтавала  святочныя  стравы:  смажыла  мяса,  каўбасу,
варыла цыбульнае шалyпінне і фарбавала ў яго адвары велікодныя яйкі.
     “Свята Вялічка  —  з  красным  яічкам”,  —  гавораць  у  народзе.  Яйка
з'яўляецца  вельмі  важным  атрыбутам  велікодных  дзён.  Яно  сімвалізавала
сабой, з аднаго боку, сусветную прастору, нашу  галактыку,  а  з  другога  —
кругаварот і бясконцасць жыцця, пачатак усякага адраджэння да жыцця. Як і  ў
большасці іншых славянскіх народаў, нашы продкі афарбоўвалі велікодныя  яйкі
ў зялёны, блакітны, чырвоны, жоўты колер, рабілі  яйкі-пісанкі,  расчэрчаныя
або расфарбаваныя рознымі  сімвалічнымі  ўзорамі  і  колерамі.  Такому  яйку
надавалася магічная сіла: з ім  выганялі  першы  раз  на  пашу  жывёлу,  каб
засцерагчы яе ад злых чараў ведзьмакоў, закопвалі ў  першую  баразну  ці  на
ўскрайку нівы, каб тая добра радзіла, і г. д. Са спрадвечных часоў  у  нашым
народзе  шырока  вядома  традыцыя  адорваць  адзін  аднаго   на   Вялікдзень
святочнымі   яйкамі.   3   прыняццем   хрысціянства   гэта   традыцыя   была
пераасэнсавана пад новую рэлігію. Паводле праваслаўных  біблейскіх  паданняў
Святая Марыя  Магдаліна,  даведаўшыся  аб  пакаранні  смерцю  Ісуса  Хрыста,
прынесла ў падарунак рымскаму імператару  Ціберыю  чырвонае  яйка,  як  знак
нявіннасці Сына Божага і сімвалічнае  сведчанне  таго,  што  з  гэтага  часу
ўвесь сусвет нясе на сабе адбітак яго нявінна пралітай крыві.  Магчыма,  што
гэта падзея і стала прычынай таго, што, адпаведна хрысціянскай  традыцыі,  у
наш час велікодныя яйкі фарбуюць пераважна ў чырвоны колер.
     Вечарам з кожнай сям'і звычайна гаспадар  ці  старэйшыя  людзі  ішлі  ў
храм “на ўсенашную”. 3 сабою бралі па кавалачку кожнай стравы:  мяса,  сала,
пірог, яйкі, соль і інш. Зразумела, што ні адна царква або касцёл  не  маглі
ўмясціць усіх жадаючых, таму людзі часцей збіраліся  ў  бліжэйшых  хатах,  у
сваякоў і знаёмых, каб апоўначы выйсці да храма і разам з усімі  хрысціянамі
сустрэць радасны час уваскрэсення Ісуса Хрыста і прысутнічаць у  час  вынасу
з храма святых харугваў з лікам святых і ўрачыстага шэсця.
     Набажэнствы ў гэту ноч заканчваюцца гадзін каля чатырох. На  заканчэнне
“усенашнай” свяшчэннікі асвяцаюць “пасху”  —  прынесеныя  з  дому  харчы.  У
вялікіх населеных  пунктах  гэты  хрысціянскі  рытуал  паўтараецца  некалькі
разоў на працягу ўсяго нядзельнага дня.
     У гэту ж ноч і тыя, хто заставаўся дома, імкнуліся не  спаць.  У  хатах
да ранку гарэла святло, запальвалі свечкі  перад  абразамі,  маліліся  Богу,
расказвалі біблейскія паданні аб жыцці  Ісуса  Хрыста,  святых  Апосталаў  і
іншых святых.
     Пасля “усенашнай” зранку ўсе, хто правёў гэту ноч у  царкве  (касцёле),
спяшаліся ў свае сем'і. Дома кожная гаспадыня накрывала  святочны  стол,  за
які, папярэдне памаліўшыся Богу, садзіліся, “каб разгавецца”.  Толькі  цяпер
упершыню пасля доўгага сямітыднёвага  посту  можна  было  ўволю  паласавацца
рознымі стравамі. Есці пачыналі з асвечанага яйка, солі і  пірага,  а  пасля
выпівалі па чарцы гарэлкі і смачна снедалі.
     Вельмі радаснымі і жаданымі велікодныя дні былі для  дзетак.  Да  іх  у
госці  прыходзілі  хросныя  бацька  і  маці,  бабуля-пупарэзніца,  дзядзькі,
цёткі,  якія  кожнаму  з  дзяцей  прыносілі  чырвонае  яйка.   У   некаторых
мясцовасцях (Рагачоўскі, Слаўгарадскі і іншыя раёны) дзеці  самі  абыходзілі
двары сваіх хросных і блізкіх сваякоў, каб  атрымаць  велікодныя  падарункі.
Гэты звычай вызначаецца лакальнымі асаблівасцямі  традыцыйных  зон  у  нашым
краі.
     Абыходы дзеткамі ці дарослымі двароў у сваёй вёсцы на Вялікдзень  маюць
вельмі старажытнае паходжанне. Такіх хадакоў  у  розных  рэгіёнах  называюць
валачобнікамі, галыкальнікамі,  валоўнікамі,  лалыншчыкамі,  кукольнікамі  і
інш. “Валачобнікі — людзі  Божыя...”,  —  падкрэсліваецца  ў  песнях  гэтага
часу.  Лічылі,  што  абыходы  імі  двароў  прыносілі  пладавітасць   жывёлы,
ураджайнасць на  палях,  засцярогу  падвор'я  ад  розных  прыродных  стыхій.
Падыходзячы пад акно, валачобнікі,  падобва  калядоўшчыкам,  спявалі  песні,
ухваляючыя гаспадара, гаспадыню, іх сыноў і дачок.
     Кожны  радок  такой  песні  суправаджаўся  адным  з  прыпеваў  “Хрыстос
уваскрос, Сын Божы!”, “Слава табе, Божа, на ўвесь  свет!”,  “Да  й  віно  ж,
віно зеляно!”, “Вясна красна, зялёна!” і інш.
     Па заканчэнні песні гаспадары надзялялі валачобнікаў яйкамі,  гарэлкай,
пірагамі і іншай стравай са святочнага стала.
     Варта зазначыць, што ў сусветнай традыцыйнай культуры валачобныя  песні
да гэтага часу захаваліся і зафіксаваны толькі ў беларусаў,  што  характэрна
падкрэслівае нацыянальную адметнасць нашай культурнай спадчыны.
     Завяршыўшы абыходы двароў у  сваёй  вёсцы,  валачобнікі  па  папярэдняй
дамоўленасці збіраліся ў адной  з  хат  ці  ў  апошняй  хаце,  да  якой  яны
прыходзілі з рытуальным спяваннем, і наладжвалі там застолле  з  цікавымі  і
вясёлымі гульнямі, танцамі, песнямі, жартамі.
     На Вялікдзень дзяўчаты гадалі аб будучым лёсе, пераскокваючы праз
сані: хто пераскочыць — да таго ўвосень прыедуць сваты, а хто не — будзе
чакаць да наступнага года.
     3 гэтымі ж днямі  ў  народзе  было  звязана  вельмі  многа  павер'яў  і
прадказанняў.
     У многіх мясцовасцях у першы  велікодны  дзень  выходзілі  з  хат,  каб
убачыць усход сонца. Гаварылі,  што  ў  гэты  час  сонца  быццам  “іграе  на
ўсходзе”, пераліваецца рознымі колерамі. Такую  “гульню  сонца”  звязвалі  з
“вяшчаннем на добрае лета” і шчаслівымі вяселлямі на працягу года.
      Паўсюдна  беларусы  мыліся  раніцай  крынічнай  вадой,  у  якую  клалі
чырвонае яйка і залатыя ці сярэбраныя прадметы, каб быць увесь год чыстым  і
здаровым (“чырвоным, як яйка”).
     Старыя, зранку  расчэсваючыся,  прыгаворвалі:  “Дай,  Божа,  колькі  на
галаве валасоў, каб столькі было ўнукаў!”
     У першы велікодны дзень не палілі ў  печы,  а  тых,  хто  парушаў  гэта
правіла, страшылі, што ўлетку яго падвор'е спаліць Пярун.
     На  Віцебшчыне  ў  некаторых  вёсках  існавала  павер'е,  што  калі  на
прывітанне “Хрыстос уваскрэс!” не адказаць,  а  задумаць  жаданне,  дык  яно
абавязкова збудзецца.
     Вельмі гуманным, пранікнутым любоўю да чалавека  было  ў  гэтыя  дні  ў
народзе і такое павер'е: лічылі, што кожны год, як  і  ў  першыя  дні  пасля
сваёй смерці, ад Вялікадня да ўшэсця Ісус Хрыстос ходзіць   па  зямлі  сярод
людзей,  найболыд  у выглядзе жабрака. Таму ў гэты час да жабракоў,  людзей-
калек, старцаў ставіліся найболып  лаяльна  і  спачувальна,   надзяляючы  іх
ежай і іншай міласцінай.  Абыякавасць да такіх  людзей  лічылася  за  вялікі
грэх.
     У народным календары свята Вялікдзень  вызначае  правядзенне  некаторых
іншых  свят  і  прысвяткаў.  На  восьмым  перадвелікодным  тыдні  святкавалі
Масленку,  а  ў  суботу  перад  ёю  масленічныя  (стрэчаньскія)   Дзяды,   з
наступнага тыдня пасля Масленкі пачынаўся сямітыднёвы  перадвелікодны  пост,
у сераду за 24 дні да  Вялікадня  адзначаюцца  Хрэстцы  (выпякаюць  з  цеста
рытуальныя хрэшчыкі), напярэдадні ў нядзелю —  Вербніца  (Вербная  нядзеля),
Радаўніца  адзначаецца  на  дзевяты  



Назад
 


Новые поступления

Украинский Зеленый Портал Рефератик создан с целью поуляризации украинской культуры и облегчения поиска учебных материалов для украинских школьников, а также студентов и аспирантов украинских ВУЗов. Все материалы, опубликованные на сайте взяты из открытых источников. Однако, следует помнить, что тексты, опубликованных работ в первую очередь принадлежат их авторам. Используя материалы, размещенные на сайте, пожалуйста, давайте ссылку на название публикации и ее автора.

281311062 (руководитель проекта)
401699789 (заказ работ)
© il.lusion,2007г.
Карта сайта
  
  
 
МЕТА - Украина. Рейтинг сайтов Союз образовательных сайтов