Белорусский народный календарь (Народны каляндар беларусаў) - Культурология - Скачать бесплатно
дзень пасля Вялікадня, Тройца — на
пяцідзесяты, дваццаць пяты дзень называецца Перапалаўная серада
(Прапалавенне), на шостым тыдні ў чацвер — Ушэсце, чацвер дзевятага тыдня —
Дзевятнік (Дзевятуха), пятніца дзесятага тыдня — Дзесятуха (Дзесятка —
хлебу пятка) і г. д.
КУПАЛЛЕ
Купалле — язычніцкае свята ў гонар летняга сонцастаяння, найвышэйшага
росквіту прыроды і ўшанавання вады. Адзначаецца яно ў ноч з 23 на 24
чэрвеня ў католікаў і з 6 на 7 ліпеня ў праваслаўных беларусаў.
У хрысціянстве адпаведна на 24 чэрвеня і 7 ліпеня прыпадае дзень
нараджэння Прарока Івана Прадцечы, якому суджана было ахрысціць у рацэ
Іардан Сына Божага Ісуса Хрыста. На працягу апошняга тысячагодцзя на
падставе падзей, звязаных з імем “хрысціцеля Божага Іаана”, у больш моцных
царкоўных прыходах замацаваліся новыя варыянты назваў да язычніцкага
Купалля, але ўжо з хрысціянскім адценнем — Іван Купала або Ян, Іванаў
дзень.
Ад Каляд і да Купалля сонца ўвесь час было ў стадыі ўзыходжання:
павялічваўся дзень, сагравалася зямля, адраджалася прырода. Нарэшце, у дні
летняга сонцастаяння ўсё гэта дасягала свайго найвышэйшага апагея. Да
гэтага ж часу выраслі і адцвілі на сялянскіх палях жыта, пшаніца, грэчка,
проса, лён, бульба і іншыя культуры, закончыўся прыплод жывёлы. Здабыткі
новага года станавіліся відавочнымі, за што, як гавораць у народзе, “і
хваліць Бога” або “дзякуй Богу”. У купальскіх абрадах і рытуалах чалавек, з
аднаго боку, выказваў падзяку Агню, Вадзе і Зямлі, што абагаўляліся ў нашых
язычніцкіх продкаў, і прыносіў ім розныя ахвяраванні, часцей у выглядзе
расліннасці ці прадуктаў харчавання, вырабленых з яе, а з другога — сваім
вяселлем і радасцю выказваў аднадушнае спалучэнне са станам прыроды, яе
найвышэйшым росквітам і зямной прыгажосцю.
Купальскае свята практычна пачыналася з другой паловы дня 6 ліпеня
дашлюбнай моладдзю. Дзяўчаты збіраліся кучкамі і ішлі да жытняга поля
збіраць кветкі і завіваць вяночкі. Прычым, як, напрыклад, на Дубровеншчыне,
кветкі збіралі з розных палёў, што адносіліся да суседніх вёсак. Па
бытуючых павер'ях, такім чынам можна было заманіць да сябе жаніхоў з гэтых
вёсак. Дубровенскія бабулькі — колішнія прыгажуні ўспамінаюць, што часам
замест кветак “сабіралі жыта з каждага поля, з каждай дзярэўні, стараліся,
каб хлопцы з чужых дзеравень да нас прыходзілі гуляць”.
Хлопцы рыхтавалі месца для купальскага вогнішча, якое рабілі
звычайва на скрыжаванні дарог, на мастах, беразе рэчкі або возера ці на
пагорках. Закопвалі ў зямлю “дзябёлы” шэст або слуп, на вяршыні якога
замацоўвалі ў гарызантальнай плоскасці з'езджанае і, ад чаго зразумела,
добра прамасленае кола ад калёс. Ад кола па слупу ўніз абмотвалі таксама
прамасленую вяроўку ці скручаны з саломы або льняной кудзелі кужаль. Знізу
пад слуп зношвалі ад кожнага двара і складалі ў кучу “май” — засохлыя
галінкі дрэў, якія вешалі ў хаце і вакол яе на Тройцу.
3 надыходам вечара, калі сонейка пачынала садзіцца за гарызонт, у
кожнай акрузе наваколле напаўнялася мелодыямі купальскіх песень. Гэта
дзяўчаты, “убраўшы” свае галоўкі вяночкамі, ішлі з поля да месца
купальскага агню.
У песні невыпадкова моладзь звяртаецца да месяца і Бога з просьбай
развесці купальскі агонь. У старажытныя часы агонь лічыўся Божым дарам
чалавеку, яго здабывалі трэннем адна аб адну дзвюх сухіх палак ці пазней з
дапамогай розных прыстасаванняў. Такі агонь вазывалі свяшчэнным, а яго
здабыванне суправаджалася рознымі магічнымі рытуаламі, якія праводзіў
язычніцкі святар. Падобная традыцыя здабычы агню захоўвалася ў купальскай
абраднасці аж да XIX стагоддзя.
Як толькі сонейка поўнасцю хавалася за гарызонт, запальвалі “май”. Ад
сухіх галінак агонь па кужалю або вяроўцы, намотанай на слуп, вельмі хутка
перабіраўся да кола, якое і формай і размяшчэннем у прасторы сімвалізавала
і як бы працягвала функцыі сонца на зямлі ў гэту ноч.
На Беларусі вядомы і іншыя варыянты распальвання купальскіх агнёў.
Вакол агню дзяўчаты вадзілі карагоды, спявалі купальскія песні. Хлопцы
абавязкова наладжвалі гульні з пераскокваннем праз агонь. Агонь павінен
быў, на думку нашых продкаў, паспрыяць ачышчэнню душы чалавека за
дапушчаныя грахі, папярэдзіць або зняць з чалавека ўсякія злыя чары і
хваробы, а таксама дапамагчы ў здзяйсненні задуманага. На падставе апошняга
веравання, хлопец і дзяўчына, якія кахаліся, баючыся, каб іх не разлучылі,
пераскоквалі праз агонь удвух, узяўшыся за рукі.
На заканчэнне гульняў каля агню моладзь пускала на ваду вяночкі, на
якія, як і ў траечных гаданнях, задумвалі на будучае свайго роду і лёсу.
Але ў адрозненне ад гаданняў на траечных вянках, як сведчаць песенныя
крыніцы, у купальскі вяночак унутры рабілі перапляценне са сцяблінак лёну
або жыта і ставілі туды свечачку, якую запальвалі ад купальскага вогнішча.
3 нецярпеннем чакалі ў гэту ноч раніцы, калі пачынала ўзыходзіць
сонца, каб паглядзець, як яно “грае”. Сонца нібыта ў купальскі ранак
пераліваецца рознымі колерамі, “гуляе і скача”. Узыход сонца сустракалі
песнямі.
З купальскай ноччу на Беларусі звязаны самыя неверагодныя ўяўленні аб
актывізацыі дзеянняў рознай “нечысці” — чарцей, Бабы Ягі, д'яблаў,
пярэваратняў і, што асабліва характэрна для беларускай міфалогіі, ведзьмаў.
У самых захапляючых купальскіх сюжэтах расказваецца аб пераўтварэнні ў
гэту ноч ведзьмы ў жабу, мыш, яшчарыцу, якая ў такім выглядзе прабіраецца ў
хлеў, каб адабраць у каровы малако, зрабіць заломы ў жыце.
Многа ў нашым краі бытуе паданняў пра ведзьму. Паводле Ю.
Крачкоўскага, у Брэсцкім, Слонімскім, Вілейскім, Дзісненскім, Навагрудскім
і Барысаўскім паветах было шырока вядома паданне наступнага зместу: “У
дзень Іаана Прадцечы сяляне наказваюць пастухам, каб на гэты раз яны не
пераганялі сваёй жывёлы “праз мяжу”, г. зн. праз тую мяжу, якая аддзяляе
палі адной вёскі ад другой: там, гавораць, збіраюцца ведзьмы,
пераварочваюцца ў жаб і, падпоўзшы пад кароў, адбіраюць малако. Аднойчы
дамовіліся некалькі хлапчукоў не паслухаць сваіх гаспадароў і пагнаць
жывёлу ў забароненае месца “за мяжу”. Адзін хлопчык, назіраючы за жывёлай,
заўважыў, што паміж каровамі поўзае вялізная жаба. Ён зразумеў, што гэта
ведзьма, узяў палку, завастрыў яе, быццам долата, і, наблізіўшыся да жабы,
сказаў: “Ах ты, ведзьма, ты прыйшла за малаком да маіх кароў, вось я цябе
пачастую!” Ён прыцэліўся і так лоўка стукнуў па жабе палкаю, што адсек ёй
пярэднюю лапу. Параненая жаба запішчала і папаўзла без нагі. Хлопчык
расказаў аб гэтай гісторыі сваім равеснікам. Яны пасмяяліся, пажартавалі —
на гэтым усё, відаць, і закончылася б. Але калі гэты хлопчык вярнуўся
вечарам з жывёлай дадому, то тут жа яму сказалі, што нядаўна хтосьці яго
хроснай маці адсек руку. Успомніўся хлопчыку той выпадак, і ён тут жа
паспяшаўся наведаць сваю хросную маці. Не паспеў ён уступіць у хату, як
старая, сабраўшы апошнія свае сілы, схапіла качаргу і здаровай рукою
шарахнула малому па галаве. “Ах ты, шалун, неслух, — сказала яна, — ты
прыйшоў яшчэ сюды здзеквацца нада мною? 3-за цябе я адыходжу на той свет”.
Усе, хто прысутнічаў, былі здзіўлены падобным відовішчам і прасілі хлопчыка
растлумачыць ім прычыну такога прыёму яго хроснаю маці. Хлопчык, зразумела,
расказаў, што здарылася ў полі з несапраўднай жабай. Хатнія даведаліся, што
была ў іх за старая. Хутка яна сканала, а паданне пра яе захавалася”.
Шумам і песнямі, якія спявалі дзяўчаты каля вогнішча, каля жыта, на
полі, палохалі ведзьму, праганялі яе з поля. 3 гэтай жа мэтай кідалі ў жыта
галавешкі ад купальскага вогнішча, абтырквалі поле асінавымі галінкамі,
апырсквалі святою вадой. Лічылі, што ў гэту ноч Прарок Ілля дапамагае
людзям у барацьбе з ведзьмамі і засцерагае ад іх злых чараў сялянскія палі.
Такія вераванні зафіксаваны ў сюжэтыцы многіх купальскіх песен.
Ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі (Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі, Магілёўскі
раёны) функцыі ведзьмы надаваліся змеям, якім упадаблялі ўсё жывое, што
маглі сустрэць у купальскую ноч на зямлі. “Мыш, жаба якая, нада яе паймаць
і ўкінуць ў цяпло жывую. Ета называецца змяя. Змяёныша сцераглі, што раньшэ
адбіралі хлеб... Былі раньшэ такія бабкі ці дзяды, каторыя зналі. Дык рядам
будзе жыта: наша будзе пустое, а тоя — не падняць. Вот хадзілі сцераглі ету
змяю”.
Шматлікія паданні беларускай зямлі звязаны таксама з кветкай папараць,
якая нібыта зацвітае на Купалле ў поўнач. Той, хто яе мог адшукаць і
сарваць, станавіўся самым багатым чалавекам і валодаў незвычайнымі
здольнасцямі, напрыклад разумеў мову траў, дрэў, вады, звяроў, хатняй
жывёлы і інш. Як зазначае няўрымслівы і паслядоўны даследчык купальскай
традыцыйнай абраднасці А. С. Ліс, легенда пра палараць-кветку ў беларусаў
“паэтычна ўвасобіла мары
старажытнага чалавека аб пазнанні зямных таямніц, жаданне стаць
празорлівым і шчаслівым”.
3 нецярпеннем чакалі купальскай ночы шукальнікі схаваных у зямлі
скарбаў. Верылі, што над кожным з іх апоўначы гарыць чароўны агеньчык.
Прыкметы і гаданні ў купальскую ноч і напярэдадні яе характарызаваліся
аграрна- і любоўна-магічнымі матывамі. Напрыклад, пераскоквалі праз агонь
на конях, каб зберагчы іх ад чараў злых Духаў і хвароб; вечарам і ноччу
збіралі лекавыя травы, што называюць у народзе “святаянскімі зёлкамі”, якія
выкарыстоўваюцца пры лячэнні розных хвароб і правядзенні ачышчальных
рытуалаў; у сям'і, дзе быў хворы, утырквалі на стыку бярвенняў хаты кветкі
купалкі: калі на наступны дзень кветкі бачылі звялымі, лічылі, што вельмі
хутка ён пойдзе на той свет; закідвалі на стрэхі хат, дзе жыла дашлюбная
моладзь, вянкі з купальскіх кветак, каб хлопец або дзяўчына на працягу года
“былі ў пары”; і інш.
У песеннай лірыцы Купалля, акрамя песень строга рытуалізаваных, што
спяваліся ля вогнішча, у час апускання на ваду вянкоў або пры сустрэчы
ўсходу сонца, вылучаюцца тэксты баладнага, велічальнага, жартоўнага,
гульнёвага зместу, якім адпавядаюць характэрная мелодыка, вобразнасць і
паэтыка.
КАЛЯДЫ
З даўніх часоў Сонцу як адзінай крыніцы цяпла і жыцця на Зямлі розныя
народы надавалі пэўнае значэнне: па сонцу звяралі час, да яго поўнага
кругавароту вакол Зямлі прымяркоувалі гадавыя календары, а ў нашых продкаў-
язычнікаў сонейка ўвогуле ўстаноўвалася, як адно з галоўных бостваў.
У язычніцкай рэлігіі вярхоўным Богам лічыўся Сварог – Бог неба, а яго
дзеці, што былі стаўленнікамі паміж людзьмі і Богам-бацькам, называліся
сварожычы: Сонца альбо Даждзьбог, а таксама Хорс — сонечны агонь і Пярун —
малавкавы агонь.
Беларусі па афіцыйным календары ў залежнасці ад веравызнання Каляды
святкуюцца ў розныя даты: у католікаў з 24 снежня па 6 студзеня і ў
праваслаўных вернікаў з 6 па 21 студзеня. Але ж язычніцкія Каляды
не мелі дачынення ні да католікаў, ні да праваслаўных. Падобнае
разыходжанве ў датах святкавання звязана з гісторыяй рэлігіі ў нашым краі.
Хрысціянства на працягу апошняга тысячагоддзя, вельмі актыўна выцясняючы
язычніцкія традыцыі са свядомасці беларусаў, дабілася забароны
іх на дзяржаўным узроўні. У такім выпадку Каляды як свята прадаўжалі
функцыяніраваць у простанародным асяродку, і паступова, з узмацненнем
пазіцый хрысціянства, дата іх святкавання прымяркоўвалася народам да
календароў гэтых хрысціянскіх канфесій, у якіх на дні зімовага сонцастаяння
прыпадае нараджэнне Ісуса Хрыста.
Язычніцкія калядныя святкаванні добра захаваліся да сёння і актыўва
бытуюць у многіх беларускіх вёсачках і гарадах. Нягледзячы ва тое, што
пазвей на гэтае свята ваклала свой адбітак хрысціявства, у народным жыцці
Каляды ве страцілі свайго звачэння і сэнсу.
. 24 снежня, а адпаведва сучасвым датам святкаванне ў праваслаўных
вернікаў — 6 студзевя, вашы продкі сустракалі Каляду, хутчэй за ўсё, Божую
Маці Сонца.
У гонар Каляды ў кожнай хаце рабілі святую вячэру, ва якой
абавязковымі стравамі былі куцця і бліны, а ўвогуле ва стол ставілі як мага
больш страў, за што ў вародзе гцю павівва была быць поснай, а калі і
запраўлялі што, дык толькі канапляным або сланечнікавым алеем. Вячэраць
пачывалі з узыходам ва вебе першай вячэрвяй зоркі і абавязкова папярэдне
запаліўшы ва куце свечку і памаліўшыся Богу.
7 студзевя святкавалі Каляды. Святочвыя застоллі праходзілі як у кругу
сям'і, так і з запрашэннем у госці іншых сваякоў. Пасля доўгага
перадкаляднага посту скаромная ежа на святочным стале і гарэлка ў
пэўнай ступені падкрэслівалі ўрачыстасць застолля і яго значнасць. 3
гэтага ж дня, вечарам, пачыналі хадзіць калядоўшчыкі з абрадамі слаўлення і
добрых зычэнняў гаспадарам і членам іх сямей. 3 незапамятных часоў
хаджэнням калядоўшчыкаў і абыходам імі гаспадарчых падвор'яў у народзе
надаецца магічны сэнс. Праз падобныя рытуалы, як лічылі нашы продкі,
можна заручыцца падтрымкай Багоў на ўвесь будучы год. Калядоўшчыкі як
бы выконвалі функцыянальную ролю пасрэднікаў паміж Богам і
чалавекам. Услаўляючы таго ці іншана гаспадара, яны зычылі
яму багацця, здароўя і дабрабыту.
Усякі гаспадар імкнуўся шчодра надзяліць спевакоў за такія песні-
зычэнні. Магчыма, што ў язычніцкія часы падарункі, якімі надзялялі
гаспадары калядоўшчыкаў, у першую чаргу адрасаваліся вярхоўным і родавым
боствам і Добрым Духам, і частку такіх ахвярапрынашэнняў тыя адносілі да
месц пакланення Сварогу, Даждзьбогу, Перуну, Вялесу, Роду і іншым
язычніцкім Багам.
Паўсямесна калядрўшчыкі вадзілі з сабою “казу”. Лічылася, што з
дапамогай гэтай жывёлы можна выгнаць са двара “нячысцікаў”, а таксама
разлічваць у наступным годзе на добры прыплод жывёлы ў гаспадарцы і плённы
здабытак ураджаю з сялянскай нівы, бо, як спяваецца ў песнях калядоўшчыкаў,
“дзе каза ходзіць — там жыта родзіць, дзе каза хвастом — там жыта кустом,
дзе каза нагой — там жыта капой, а дзе каза топ-топ — там жыта сем коп”.
Больш вузкалакальнае значэнне на Беларусі маюць звычаі ваджэння
калядоўшчыкамі мядзведзя, што характэрна для некаторых раёнаў Брэстчыны, і
бусліка, што зафіксавана этнографамі і фалькларыстамі на Гомельшчыне.
Другая куцця адзначалася на шчодры вечар — 31 снежня (13
студзеня), якраз пад Новы год. Гэта абрадавая вячэра вызначалася не толькі
багаццем страў, але і вялікай колькасцю скаром-най ежы — смажанага і
вэнджанага мяса, каўбас і іншых мясных прысмакаў, за што і называюць
Другую куццю шчодрай, мясной, ласай, тлустай, тоўстай, багатай і г. д. Сама
ж куцця таксама па-давалася на стол з маслам або мясам. Увесь наступны
тыдзень калядоўшчыкі спявалі песні-шчадроўкі.
5 (18) студзеня беларусы спраўлялі трэцюю куццю, якую называюць
“поснай” або “водапуснай”. У гэты ж вечар на куццю звалі мароза.
Звычайна гаспадар адчыняў дзверы і праз парог тройчы клікаў: “Мароз, мароз,
хадзі куццю есці”. Пасля запрашэння ўсёй сям'ёй садзіліся вячэраць. Мароза
імкнуліся задобрыць, каб ён не быў “сярдзіты”, а палагоднеў і
“сцішыў свой сярдзіты нораў”. Калі на наступны дзень надвор'е было
менш марознае ў параўнанні з папярэднім днём, лічылі, што марозу
спадабаліся пачастункі гаспадароў. Да трэцяй куцці заканчваліся і хаджэнні
калядоўшчыкаў.
У залежнасці ад мясцовых традыцый на гэту куццю ці зранку наступнага
дня гаспадыня пякла бліны, а гаспадар з першым спечаным блінам ішоў
адпісваць Каляды: над парогам хаты, над варотамі падворка, хлява, пуні і
іншых пабудоў “ставіў” мелам крыжыкі. Увогуле ж апошнім калядным днём у
нашым краі лічыцца 21 студзеня, калі амаль паўсямесна адзначаюцца Провады
Каляд.
Беларускі селянін прымяркоўваў да гэтага свята шматлікія магічныя
дзеянні і закліканні да Багоў і Добрых Духаў з надзеяй, што яны будуць
садзейнічаць яму ў паўсядзённых справах.
На працягу ўсіх Каляд беларускія дзяўчаты гадалі аб будучым замужжы і
сваёй долі.
Калядныя вечары вызначаліся яшчэ ігрышчамі і вячоркамі, на якія
збіралася ў асноўным мо-ладзь. Нярэдка пачынальнікамі калядных ігрышчаў і
вячорак былі самі калядоўшчыкі.
На калядвых ігрышчах і вячорках гучала вельмі мвога песень, прыпевак,
загадак, жартаў, напоўневых дасціпвым вародвым гумарам і вымыслам.
БАГАЧ
22 – 23 верасня – дні асенняга раўнадзенства. У народным календары ім
папярэднічае свята Багач, а ў хрысціянскім – Другая прачыстая, або Дзень
нараджэння Багародзіцы. Як адно, так і другое свята адзначаецца 14 (21)
верасня.
Хрысціянская назва свуята гаворыць сама за сябе – у гэты дзень
нарадзілася Маці Божая. Гістарыяграфічныя біблейскія крыніцы расказваюць,
што бацькамі яе былі праведны Іаакім з роду прарока і цара Давіда і Анна з
роду першасвяшчэнніка Аарона, якія пражывалі ў Галілейскім горадзе
Назарэце. Нараджэнне Прасвятой Дзевы Марыі было добрай воляй Бога, ад якой
павінен быў з’явіцца на свет Божы заступнік і выратавальнік чалавецтву, бо,
паводле багачасных апісанняў, людзі ў сваіх дзеяннях і паводзінах столькі
нагрышылі і дасягнулі такога маральнага ўпадку і ненавісці адзін да аднаго,
што толькі воляй Бога можна было пазбавіцца падобнай грэхападзення і
павярнуць свет да спрадвечнай гармоніі жыцця. Сваім нараджэннем Прачыстая
Дзева Марыя пачынае Новазаветны перыяд у гісторыі хрысціянства.
Багач – язычніцкае свята ўраджаю. Яго правядзенне, як гэта тычыцца і
іншых язычніцкіх рытуалаў, абумоўлена гаспадарчай дзейнасцю чалавека і яго
светапогляднымі стэрэаыпамі.
Да гэтага часу ўсякія работы на полі заканчваліся, а калі дзе і
пераворвалі землю. Дык толькі над позневясеннія цеплалюбівыя культуры –
авес, грэчку і інш. Дбайны ж гаспадар імкнуўся да Багача закончыць усе
палявыя работы і нават пачысціць і схаваць да вясны земляробчы інвентар,
які ў прыказках да гэтага свята называецца “рагачом”. Асноўная ж сялснская
праца працягвалася у гумне, асеці, млыне.
На працягу ўсяго ўборачнага перыяду чалавек неаднаразова праводзіў
шматлікія рытуалы падзякі і ахвараванні Духам поля, ураджаю і іншым
ніжэйшым боствам. Цяпер жа надыходзіць самы спрыяльны час аддзячыць і
прынесці ахвяры вярхоўнаму, найгалоўнейшаму Богу славян-земляробаў – Сонцу,
або Даждзьбогу.
На падобны акт як сімвалічны знак неба заклікалі чалавека і ўказвалі
дні восеньскага раўнадзенства. Непасрэдна пад час Багачоўскіх святак і
праводзіліся рытуалы пакаленняў і ахвярапрынашэнняў Даждзьбогу.
На жаль, у этнаграфічнай літаратуры звесткі пра гэта свята амаль што
адсутнічаюць.
Больш-менш поўнае і адзінае апісанне Багача зрабіў беларускі гісторык
і этнограф мінулага стагоддзя Адам Багдановіч на падставе назіранняў у
Ігумецкім павеце Мінскай губерні. Аўтар дае азначэнне яму як святу
“завяршэння ўборкі хлеба і гаспадарчага дастатку” і асэнсоўвае з багаццем
здабытку ўраджаю на падворку селяніна.
Апошнім часам некатоыі даследчыкі, напэўна зыходзячы з сучаснага
кліматычнага стану ў нашым краі і на падставе асобных прыказак і прымавак,
што спалучаюцца з Багачоўскім святам, як напрыклад,”Прыйшоў Багач – кідай
рагач. Бяры сявеньку дый сей памаленьку”, сцвярджаюць, што ад Багача
начынаецца або прадаўжаецца сяўба азімых культур.
Беларускі народны каляндар – адна з форм духоўнага жыцця нацыі,
сістэма свят, прысвяткаў, абрадаў, гульняў, ігрышчаў, пэўных дзен забарон,
што замацаваны ў быце і фольклоры беларусаў.У ім выдзяляюцца чатыры пары
года і адпаведна ім – чатыры вялікія святы, вакол якіх групуюцца іншыя. Як
ўжо вядома, такія як Вялікдзень, Купалле, Каляды і інш. Народныя
памінальныя абрады суправаджаюць усе чатыры цыклы каляндарнага года: зімою
– Калядная куцця, Масленічныя Дзяды; вясною – Радаўніца; летам – Семушныя
Дзяды і восенню – Асяніны. У гэтым выразна праяўляецца культ продкаў.
Літаратура:
1. Беларускі народны каляндар / Аўт.-уклад. А. Лозка. – Мн.: Полымя,
1993;
2. васілевіч У. Беларускі народны каляндар. – Мн.: Ураджай, 1993;
3. Коваль У.І., Новак В.С. Беларускія народныя святы і звычаі. – Гомель:
Бел. агенцтва нав. – тэхн. і дзелавой інфармацыі, 1993;
4. Сысоў У.М. З крыніц спрадвечных. – Мн.: Выш.шк., 1997;
5. Сям’я і сямейны быт беларусаў / В.К. Бандарчык, Г.М. Курыловіч, Л.В.
ракава і інш. – Мн.: Навука і тэхніка, 1990;
6. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. – Мн.: БелСЭ, 1989.
|