10.06 18:02Памела Андерсон потрясла своей голой грудью посетителей "Оперы"[УКРАИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПОРТАЛ]
10.06 15:59Кейт Хадсон превратилась в точную копию своей матери Голди Хоун[УКРАИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПОРТАЛ]
10.06 15:42Жена и дочь Арнольда Шварценеггера засветились в Лос-Анжделесе (Фото)[УКРАИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПОРТАЛ]
10.06 15:32Группа "Блестящие" представила новый состав[УКРАИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПОРТАЛ]
10.06 15:16Анджелина Джоли покорила Голливуд своей красотой[УКРАИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПОРТАЛ]
10.06 15:07Стивену Спилбергу нужен миллиард долларов[Film.Ru]
10.06 14:52Фриске выгнали из «Блестящих»[УКРАИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПОРТАЛ]
10.06 14:24Тори Спеллинг родила дочь[УКРАИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПОРТАЛ]
10.06 14:08Эксклюзивное фрик-шоу: как низко готовы пасть скандальные звезды (Фото)[УКРАИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ПОРТАЛ]
10.06 13:50Четвертый день "Кинотавра": кубинская любовь и петербуржский душитель[Film.Ru]
Какая из вечных ценностей самая быстротечная:
Результат
Архив

Главная / Предметы / Литература / Билеты по белорусской литературе


Билеты по белорусской литературе - Литература - Скачать бесплатно


Билет №1 Вопрос №1.
   Аповесць Васiля Быкава "Знак Бяды", яе iдэйны змест. Вобразы Петрака i
                                 Сцепанiды.

   У аповесцi "Знак Бяды", за якую у 1986 г. В.Быкаву была прысуджана
Ленiнская прэмiя, вайна паказана праз успрымацце  яе  мiрным  жыхаром.
Пачынаецца аповесць апiсаннем спаленага хутара, якi як бы  папярэджвае
людзей аб хуткай бядзе. Галоуныя героi Сцепанiда  i  Пятрок  Багацькi.
Дзеянне адбываецца у першыя  месяцы  вайны,  хаця  нямала  старонак  у
аповесцi адведзена перадваеннаму жыццю. Праз успамiны галоуных  герояу
В.Быкау  паказвае  перыяд  масавай  калектывiзацыi   на   Лепельшчыне,
складаны  1937  г.  Сцепанiда  -  былая  парабчанка  у  пана   Адольфа
Якiмоускага - зауседы верыла у справядлiвасць i перамогу  дабра,  была
пераканана, што на чужым няшчасцi свае не пабудуеш.  Таму  яна  рашуча
выступiла супраць раскулачвання сваiх аднавяскоуцау, збiрала подпiсы у
абарону  старшынi  Лявона  (адправiла  нават  Петрака   у   Мiнск   да
Чарвякова).  Не  магла  змiрыцца  Сцепанiда  i  з   новымi   парадкамi
гiтлерауцау, змагалася з iмi, як магла:  схавала  газу,пазбавiушы  тым
немцау святла; схавала у лесе парсючка, каб той не  дастауся  ворагам;
укiнула у глыбокi калодзеж вiнтоуку.
   Пятрок жа, наадварот, стараецца прыстасавацца  да  умоу  акупацыi,
улагоджвае палiцэйскiх самагонкай,  паслухмянасцю  дагаджае  фашыстам.
"цiхае выжыванне" (не здраднiцтва) аго закончылася арыштам i турмой за
"ашуканства" i"аскарбленне фюрэра". Вобразам Петрака Быкау  сцвярджау,
што у часы цяжкiхвыпрабаванняу  спробы  лавiраваць  сваiмi  i  чужымi,
хавацца за спiны iншых заканчваюцца трагiчна.
   Пасля арышту Петрака Сцепанiда, застаушыся на хутары адна, вырашае
змагацца з ворагам больш дзейсна. Страх i  боязнь  яе  прапалi,  i  С.
вырашае знiшчыць мост. Здаецца, задуманнае  ёю  вось-вось  здейснiцца:
знойдзена бомба ("куплена за парсюка у Кармiлы"), нагледжана месца пад
мастом для яе уладкавання... Але фашысцкiя паслугачы арыштавалi  К.  i
выйшлi на след С. Апошняе, што яна  магла  зрабiць,-  гэта  перахаваць
бомбу у iншае месца. А калi вечарам палiцаi  пачалi  ламiцца  у  хату,
падпалiла дом знутры. Задыхаючыся ад дыму i полымя, С. усе ж падумала:
"Можа , i добра, што з бомбай яенiхто не бачыу.  Добрым  людзям  i  не
трэба, а гэтыя хай не шалеюць. Хай думаюць - дзе?  I  не  спяць  нi  у
дзень, нi уначы - баяцца да скону".
   У вобразе  С.  Быкау  увасобiу  лепшыя  рысы  беларускай  жанчыны:
працавiтасць, сумленнасць, душэунасць, сiлу i  нязломнасць  чалавечага
духу, высокую чалавечаю годнасць, гатоунасць да самаахвяравання.  Была
ж у С.  магчымасць  жыць,перачакаць  вайну.  Але  не  было  магчымасцi
выжыць, застацца чалавекам са  сваiмi  прынцыпамi.  I  менавiта  гэтыя
прынцыпы знайшлi сваё уяуленне у апошнiм учынку С.

                              Бiлет 1.Вопрос 2.
    Тэматыка i асноуныя вобразы творчасцi Ф.Багушэвiча. Паказ сацыальнага
                      становiшча беларускага сялянства.

   Асноунае месца у творчасцi Б. займае жыцце бел. сялянства. Селянiн,  пра
цавiты i руплiвы земляроб, жыве у холадзе i галечы. З  яго  здзекваюцца,  на
зываючы цемным i дурным. Працай  жа  яго  карыстаюцца  iншыя,  не  пакiдаючы
стваральнiку матэрыяльных сродкау  самага  неабходнага:  мужыком  пабудаваны
прыгожыя касцёлы i палацы, сам жа ён "жыве у мокрай яме", сялянскiмi  рукамi
узведзены чыгункi, дарогi i масты, а сам ён не мае грошау  нават  на  бiлет.
Такая думка падкрэслiваецца у вершах "Дурны мужык,  як  варона"  i  "Бог  не
роуна дзеле".
   Б. , абараняючы мужыка, паказвае, як у яго прачынаецца  пачуцце  уласнай
годнасцi, расце пратэст супраць несправядлiвасцi. Так, у вершы "Не  цурайся"
аутар парауноувае жыцце  селянiна  i  панiча:  iх  знешнi  выгляд,  адзенне,
жыллё, адукацыю.
   Селянiн не толькi скардзiцца, але i патрабуе  лепшага  жыцця,  бо  ён  -
стваральнiк усiх матер. каштоунасцей на зямлi.
   Супраць здзекау i прыгнёту, несправядлiвасцi царскiх законау i  парадкау
выступае селянiн i у вершы "У  астрозе".  За  знiшчэнне  межавога  слупа  се
лянiна садзяць у астрог, але  здзекi  i  пабоi  не  могуць  зламаць  волi  i
iмкнення героя да свабоды.
   Iдэя справядлiрасцi, роунасцi ва  узаемаадносiнах  памiж  людзьмi  выказ
ваецца у  вершы  "Ахвяра".  Лiрычны  герой  верша  звяртаецца  да  бабулi  з
просьбай памалiцца за яго:

                         Малiся ж, бабулька да Бога,
                         Каб я панам нiколi не быу:
                         Не жадау бы нiколi чужога,
                         Свае дзела як трэба рабiу.

   Герой верша не хоча быць панам, бо з панствам у яго асацыiруецца усе  са
мае адмоунае у жыццi: амаральнасць, разбэшчанасць, сквапнасць, прага  да  на
жывы. Усе жыцце герой хоча быць толькi мужыком, бо ён ва усiх  адносiнах  вы
шэйшы за паноу, з'яуляецца чалавекам у самым шырокiм i  прывабным  сэнсе  гэ
тага слова: жыве сваёй працай, любiць сваю радзiму i да канца ей адданы,  не
квапiцца на чужое, паважае  iншыя  народы,  прызнае  людзей  за  братоу,  ма
ральна чысты,не гультай i не злодзей, не здраднiк i не п'янiца.
   Селянiн з'яуляецца галоуным героем i у сатырычным  вершы  "Гора".  Пакут
лiвае жыцце працоунага чалавека,яго думкi i настроi Б. перадае  у  форме  на
роднай песнi з пауторам-рэфрэнам "Ой, гора  ж  маё!".  Селянiн  спрабуе  паз
бавiцца ад гора: кiдае яго у рэчку, у полымяагонь, прывязвае у лесе да  пня,
закопвае у вялiкi роу, адвозiць у  далёкую  Амерыку.  Але  гора  не  пакiдае
мужыка. Мабыць, простаму чалавеку у несправядлiвым  грамадстве  пазбыцца  го
ра нельга. Да такой думкi  прыходзiць  паэт.  Прауда,  сам  верш  гучыць  не
песiмiстычна. Няшчасце селянiна - хутчэй за усе пасмiханне  з  свайго  гора,
ад якога нiяк не можа пазбавiцца чалавек i якое у .......

                              Бiлет 2.Вопрос 1.
                        Кандрат Крапiва - байкапiсец.

   Асаблiва праявiуся талент К.-сатырыка у жанры байкi. Яго  байкi  -  сама
бытная з'яба у бел. лiтаратуры. Многiя з iх выраслi з  народных  прыказак  i
прымавак, на прыкладзе якiх аутар вучыуся  выказваць  свае  думкi  вобразна,
сцiсла, запамiнальна.
   Байкi К., "населеныя" мясцовымi жывеламi i птушкамi (свiннямi,парсюкамi,
сабакамi,  совамi,  зайцамi),  бiчуюць  адсталыя  людскiя   звычаi,п'янства,
пляткарства,  асуджаюць  бюракратау,  раскрадальнiкау  народных   здабыткау,
падхалiмау. Падзеi у байках не алегарычныя, а канкрэтныя. Яны  з  сялянскага
жыцця, з вясковага побыту.  Выхадзец  з  вескi  К.  добра  ведау  погляды  i
псiхалогiю людзей.
   У байцы "Дыпламаваны  баран"  сатырык  расказвае  пра  Барана,  якi  быу
настолькi дурны, што нават  не  пазнавау  сваiх  варот.  Ганарыуся  ж  Баран
сваiмтрывалым лбом.
   Каб лягчэй было убачыць Барана i вылучыць з гурту, на шыю яму  прывязалi
мэту, жартам назваушы  яе  "дыпломам".  Баран  настолькi  заганарыуся  гэтым
"дыпломам", што вырашыу паказаць сваю вучонасць перад Кошкай. Добра  ведаючы
тупасць Барана, Кошка  растлумачыла,  што  свой  "дыплом"  ен  заслужыу  "не
галавой, а лбом".
     Маральна-бытавыя  праблемы  асвятляе  пiсьменнiк  у  байцы  "Махальнiк
Iваноу".  Яна  гнеуна  выкрывае  падхалiмства.Сюжэт  байкi  даволi   просты:
ваенком,   здаволены   вынiкамi   стральбы   сваiх   падначаленых,   вырашыу
пастраляць. Стpэлiу 5 разоу - i нi адна куля не  закранула  мiшэнi.  Салдаты
ж, якiя сачылi  за  стральбой,  далажылi,  што  усе  кулi  трапiлi  у  цэль.
Западозрыушы падман, ваенком пайшоу на хiтрасць:  пачау  страляць  халастымi
патронамi. Але i пасля гэтага махальнiк Iваноу далажыу, што "у цэнтру  самую
усе 5  загналi  зноу".  Шэф  "пахвалiу"  Iвамова,  назваушы  яго  сапраудным
падхалiмам. Высмеяучы аднаго падхалiма,  К.  паказвае,  што  у  падхалiмстве
вiнаваты не толькi асобныя людзi, але i грамадства у цэлым.
   Падзеям мiжнароднга палiтычнга жыцця прысвечаны  байкi  "Сава,  Асел  ды
Сонца", "Сука у збане", "Жаба у каляiне", напiсаныя у сярэдзiне 20-ых гг.  У
iх з'едлiва высмейваюцца замежныя ворагi i  iх  агрэсiуныя  намеры,  буржуаз
ныя нацыяналiсты,паклепнiкi-аслы, фашысцкiя совы, якiя  спрабавалi  хлусней,
паклепамi i ваеннай сiлай знiшчыць новыя парадкi у краiне.
   Байкi К., нацыянальна-самабытныя па характару, былi народжаны надзённымi
патрэбамi часу. Яны з'явiлiся дзейсным сродкам выкрыцця таго,  што  перашкад
жала рухацца наперад. Увабраушы у сябе невычэрпныя  багаццi  жывой  народнай
мовы, народнай мудрасцi, яны i у наш час захавалi сваю дзейсную сiлу i моц.

 Бiлет 2.Вопрос 2.
 Тэма Радзiмы, народа i яго будучынi у лiрыцы М.Багдановiча.

   Нарадзiуся Б. у Мiнску 9 снежня 1891 г. Так здарылася, што жыць на  бел.
земле М. давялося толькi першыя 5 гады. Пасля смерцi мацi ен  быу  аддзелены
ад гэтай зямлi тысячамi км.:  жыу  у  Нiжнiм  Ноугарадзе,  Яраслаулi,  Ялце.
Беларусь паэт уяуляу толькi па легендах, павер'ях i паданнях.  Любоу  да  яе
бы ла самым трапяткiм, самым гарачым пачуццем Б.. Родны  край  здавауся  яму
дзiвоснай казкай, поунай незвычайных таямнiц. Але  Б.  добра  ведау,  што  у
краiне азёр i рэк, гаруе i пакутуе працоуны народ. Таму так  адчайна  гучаць
яго словы:

                     Край мой родны! Як выкляты богам -
                          Столькi ты зносiш нядолi.
                     Хмары, балоты... Над збожжам убогiм
                            Вецер гуляе на волi.

   Паэту балюча бачыць бедныя хаты, убогiя  палi,  абяздоленых  людзей.  Ен
разважае над лёсам свайго народа i радзiмы i бачыць прычыну  усiх  няшчасцяу
i  бед  народных  у  сацыальнай  няроунасцi,  драпежнiцкай  палiтыцы  прыгня
тальнiкау. Так у вершы "Мяжы" ен гаворыць аб "нязмерных вольных  прасторах",
падзеленых на мяжы, перакапаных канавамi i равамi.  Гэтыя  мяжы  створаны  з
мэтай зрабiць людзей ворагамi, каб  адны  знемагалi  ад  сытасцi,  а  другiя
памiралi з голаду.
   Паэт верыць у сваю радзiму i яе лепшую будучыню. Яна  бачыцца  яму  шчас
лiвай, светлай, радаснай:

                       Беларусь, твой народ дачакаецца
                          Залацiстага, яснага дня.
                       Паглядзi, як усход разгараецца,
                     Сколькi у хмарках залетных агня...

   Верай у гiстарычную перспектыву бел. нац.-вызвал. руху i лепшую будучыню
прасякнуты верш "Памiж пяскоу  Егiпецкай  зямлi",  дзе  аутар  паказау  сябе
выдатным майстрам санета. У iм аутар  парауноувае  праросшае  зерне  з  бел.
народам, акi прыгнечаны, спiць, але  i  пад  прыгнётам  захавау  сваю  жызня
стойкасць. Паэт верыць,  што  духоуныя  сiлы  народа  праб'юцца  на  шырокую
дарогу, пераадолеюць на сваiм шляху  усе  перашкоды.  Аутар  сцвярджае  iдэю
вечнасцi, неумiручасцi жыцця.
   Спяшаючыся, прадчувая, што вельмi мала часу адмерана яму, каб нязгасна
запылау яго паэтычны талент, Б. сеяу промнi жыватворчага святла. I самы
яркi з iх, безумоуна, "ПАГОНЯ":

                       Толькi у сэрцы трывожным пачую
                          За краiну радзiмую жах,-
                        Успомню Вострую Браму святую
                         I ваякау на грозных канях.

   Верш народжаны затяжным i запаветным  болем  паэта  за  Беларусь.  Воiны
"Пагонi" - змагары супраць  нацыянальнай  здрады,  супраць  ...'я  у  народ.
Непера можныя "конi" iмчацца з далёкай  мiнуушчыны  на  дапамогу  сённяшняму
беларусу, каб змог адчуць ён сябе вялiкiм.

               1. Народ у трылогii Якуба Коласа "На ростанях".
                              Билет №3 Вопрос№1

   Новым крокам  на  шляху  станаулення  беларускай  прозы  стала  трылогiя
Я.Коласа "На ростанях". Гэта першы буйны твор  нацыянальнай  прозы6  у  якiм
адлюстравана жыцце беларускага народа  i  iнтэлегенцыi  на  пачатку  ХХ  ст.
Аутар  праз  маляунiцыя  бытавыя  сцэны,   народныя   легенды   i   веданнi,
празпiсаннi народных абрадау  i  рэлегiйных  свят  стварае  шырокую  карцiну
народнага жыцця.
   Галерэя герояу трылогii даволi разнастайная. Тут чулая  на  чужое  гора,
спагадлiвая школьная старожка бабка Мар'я. I сяляне дзед  Мiколым,  дзядзька
Марцiн, бязручка Цiмох Жыга. I  нязломны  праудашукальнiк  Аксен  Каль,  якi
яшчэ не зусiм добра ведае шляхi барацьбы i верыць у добрага цара.
   Стагоддзi  усерднага  прыгнячэння  паклалi  адбiтак  на  стан  духоунага
развiцця працоуных мас. Ствараецца  уражанне,  нiбы  сацыяльна-гiстарычны  i
культурны прагрэс чалавецтва абыiнуу Цельшына. Каля кожнай хвты ляжаць  кучы
бярвення, але нiкому не прыйдзiць  у  галаву  пакласцi  супраць  сваей  хаты
кладкi. Вясной i восенню людзi тапiлiся у гразi.
   Цельшынцы нiчым, акрамя сваiх штодзенных  патрэб,  не  цiкавiлiся.  Калi
настаунiк запрасiу iх паутарыць лекцыю, то  аказалася,  што  дзяучаты  больш
звярталi увагу на сваiх кавалерау, а старыя палешукi,  хоць  i  слухалi,  не
той, то другi выроха расчынкi сквiцы i падзякалi.
   Паказ ценявых бакоу у жыццi сялянства служыць  асуджэннем  ладу  царскай
Расii. У прыватным пiсьменнiк бачыць  агульнае,  у  цемнаце  i  бескультур'i
жыхароу палескай вескi-агульны  гiстарычны  лес  беларускага  народа,  якога
давялi да такога становiшча, бяпрауе перад любым чыноунiкам,  жорсткi  нацыя
нальны уцiск. Але Я.Колас не абмедавауся толькi у гэтым. Ен  быу  глубокi  i
удумлiвы даследчык  рэчаiстасцi.  Для  яго  важна  было  раскрыць  унутраныя
патанцыяльныя магчымасцi народа, паказаць  яго  у  гiстарычнай  дынамiцы,  у
працэссе усведамлення свайго становiшча i сваей  ролi  у  грамадскiм  жыццi.
Такiм чынам пiсьменнiк акцэнтуе увагу чытача не на  розных  этапах  развiцця
самасвядомасцi працаунiкоу у вескi, а паказвае iх з  iншага  боку,  адкрывае
той багаты яутраны свет, якi не кожнаму кiдаецца у вочы, якi пры  адпаведных
гiстарычных абставiнах выявiцца ва усей магутнай сiле.


  2. Францыск Скарына i Мiкола Гусоускi - выдатныя прадстаунiкi беларускай
                        культуры ХVI стагоддзя (3.2)

   Мiкола Гусоускi - наш славуты зямляк эпохi Адраджэння, сучаснiк Фран
цыска Скарыны.
   Пяру М.Гусоускага належаць тры паэмы, болей за дзесяць вершау.
   Цудоуны высокапатрэатычны твор "Песня пра зубра" напiсаны удалечаны ад
Радзiмы (у 1522 г.) па просьбе папы Льва Х, якi хацеу пачуць праудзiвае
паэтычнае слова пра паляванне на зуброу. Напiсана паэма на лацiнскай мове
на той час мове навукi, культуры, мiжнародных зносiн у Еуропе. На
беларускай мове "Песня" з'явiлася нядауна - у другой палове 60-х гг.-у
перакладзе Язэпа Семяжона.
М.Гусоускi напiсау паэму не толькi пра зубрыныя лапы.  Ен  напiсау  узнеслую
песню пра беларускую зямлю, пра тое чым яна багата, пра яе людзей,  iх  думы
i пачуццi, пра прыроду, жывельны свет гэтага цудоунага краю.  Гэта  споведзь
пра любоу i нянавiсць, жыцце i смерць, вайну i мiр. Паэма вучыць нас  любовi
да роднай зямлi, да свайго  народа,  яго  гiсторыi,  культуры,  нацыянальных
традыцый, любовi i павагi да iншых народау  i  iх  культур.  Паэма  заклiвае
сумленна жыць, змагацца за справядлiвасць i прауду, весцi  няспыннуюбарацьбу
за мiр  i  свабоду,  за  святло  i  шчасце.  Эпоха  Адраджэння  нарадзiла  i
Ф.Скарыну   чалавека  невычэрпнай  энэргii   i   iнiцыятывы,   первадрукара,
вучонага-энцыклапедыста,  асветнiка-патрыета  i  гуманiста,  паэта,  медыка,
батанiка, астранома.
   Нарадзiуся Ф.Скарына у апошняй чвэрцi ХV ст. (каля 1490 г.) , закончыу
   Кракаускi унiверсiтэт i у 1506 г. быу удастоен вучонай ступенi бакалаура
вольных мастацтвау. У дальнейшым лес звязвае яго з Iталiяй, дзе у 1512 г.  у
Падуанскiм унiверсiтэце ен блiскуча вытрымлiвае экзамен на годнасць  доктара
медыцыны.
   Кнiгi на роднай мове сталi  для  Скарыны  той  паходняй,  якая  указвала
людзям сапраудны шлях  у  будучае,  тым  знiчам,  якi  сагравау  i  асвятляу
людское жыцце у непагадзь  i  завею.  Першая  з  кнiг  -  "Псалтыр"  -  была
надрукавана у Празе у 1517  г.  Услед  за  гэтым  выходзяць  яшчэ  22  кнiгi
Бiблii, перакладзеныя на зразумелую тады для большасцi жыхароу.
   У 1522 г. выйшла у  свет  першае  вiленскае  выданне  Скарыны  -  "Малая
падарожная кнiжыца", якая паклала пачатак кнiгадрукаванню  у  нашай  краiне,
Праз  тры  гады  (у  1525  г.)  была  надрукавана  апошняя  кнiга  Ф.Скарыны
"Апостал".
   Скарына пакiнуу нашчадкам  кнiгi,  у  якiх  засталiся  самыя  патаемныя,
выпакутаваныя яго думкi. Гэтыя кнiгi вялiкага беларуса успрымаюцца сення  як
самая дарагая рэлiквiя, як духоуны скарб, нацыянальная  свядыня,  як  сiмвал
усей тысячагадовай беларускай…


  1. Вобраз Гарлахвацкага i Зелкiна у камедыi Кандрата Крапiвы "Хто смяецца
                               апошнiм". (4.1)

   Дзеянне камедыi разгортваецца у навукова-даследчым  iнстытуце  геалогii,
дзе дырэктарам з'яуляецца Гарлахвацкi. Да навукi  дырэктар  не  мае  нiякага
дачынення, на пасаду кiраунiка iнстытута яму дапамаглi уладкавацца  "сябры",
выдаушы фальшывую даведку. Гарлахвацкi адчувае сябе у iнстытуце,  як  шчупак
у сажалцы. Паказвае сябе буйным вучоным-палеантолагам, хоць на самой  справе
не можа адрознiць костку свiннi ад  мамантавай.  Адчуваючы  сябе  гаспадаром
становiшча, Гарлахвацкi тэрарызуе, шальмуе,  запалохвае  сумленных  вучоных,
хапаючы iх мертвай хваткай за горла (зусiм  невыпадкова  драматург  дае  яму
прозвiшча Гарлахвацкi).
   Невуцтва i  шарлатанства  Гарлахвацкага  поунасцю  выкрываюцца  у  канцы
п'есы, калi на вучоным  савеце  слухаецца  даклад  "Новы  вiд  дагiстарычнай
жывелiны". З сур'езным  выглядам  абараняе  дырэктар  тэорыю  аб  мамантавай
свiннi,  напiсаную   Тулягам.   Вобраз   "свiнтуса   грандыезуса",   прауда,
асацыiруецца не з дагiстарычнай жывелiнай, а з самiм Гарлахвацкiм.
   У дасягненнi  жаданай  мэты  Гарлахвацкаму  дапамагае  малодшы  навуковы
супрацоунiк Зелкiн-падхалiм,  паклепнiк  i  пляктар.  Ен  з'яуляецца  правай
рукой Гарлахвацкага, надзейным  яго  паслужнiкам,  якi,  як  шкоднае  зелле,
атречвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць i недавер сярод вучоных.  Не
маючы  здольнасцi  да  навукi,   пазбаулены   прынцыповасцi,   Зелкiн   можа
неймаверна раздуць кожную  дробязь,  адшукаць  у  выпадковым,  сказаным  без
усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны  палiтычны  сэнс.  Варта  было
яму  пачуць  што-небудзь  дрэннае  аб  сваiм  заемым,  як  сумленны  чалавек
станавiуся ворагам народа.
   Невуцтва i  падхалiмства  Зелкiна  найбольш  ярка  праяуляецца  у  сцэне
абароны  Гарлахвацкiм  "навуковай  працы".   У   прамове   Зелкiн   кiдаецца
расхвальваць вялiкiя адкрыццi свайго начальнiка,  яго  канструктыуны  розум,
даследчыя здольнасцi. Але калi высвятляецца, што  даклад  не  мае  навуковай
вартасцi i што напiсаны ен Тулягам, Зелкiн, нават  не  чырванеючы,  гаворыць
адваротнае:"Я так i  думау!  Не  можа  быць,  каб  вы,  Аляксандр  Пятровiч,
такуюбязглуздзiцу напiсалi".
   У п'есе  "Хто  смяецца  апошнiм"  праявiлася  майстэрства  К.Крапiвы  як
тонкага псiхолага, якi знайшоу непауторныя, iндывiдуальныя рысы для  герояу,
поуна i закончана "вымалявау" iх  партрэты.  Iмены  Гарлахвацкага,  Зелкiна,
Тулягi,  як  i   iмены   шматлiкiх   гогалейскiх   i   шчадрынскiх   герояу,
ператварылiся з  уласных  у  агульныя.  На  жаль,  падхалiмства,  нахабства,
подласць, пляткарства часта сустракаюцца i у нашы днi.
   Змагацца   з   iмi,   лiчыць   К.Крапiва,   трэба   агульнымi    сiламi,
працiпаставiушы   невуцтву   i   ашуканству   прынцыповасць,   строгасць   i
ваяунiчасць.


            2.1. Iдэйны змест паэмы Купалы "Тарасава доля" (4.2.)

   У паэме "Тарасава  доля"  паэт  выяуляе  глыбокую  любасць  да  братняга
украiнскага народа i яго кабзара.  У  творы  такога  тыпу  легка  збiцца  на
просты  пераказ  бiяграфii,  але  з  Купалам  гэтага  не  здарылася.  Вобраз
Шаучэнкi арганiчна упiсваецца у гiсторыю украiнскага народа,  яго  культуру;
ен падаецца як носьбiт нацыянальнай свядомасцi украiнцау.
   У паэме Купала узнауляе самыя драматычныя эпiзоды  бiяграфii  прыгоннага
хлапчука, надзеленага талентам мастака i паэта.
   Жыцце i творчасць Т.Шаучэнкi маюць адносiны да нашага краю, да Беларусi.
Т. - гэта адлюстравана у паэме Купалы. Як дваровы пана, Тарас  спачатку  жыу
у Вiльнi, потым-у Пецярбургу. Юнак бачыу  вакол  прыгожыя  беларускiя  лугi,
лясы,  крынiцы,  а  таксама  бедныя  хацiны,  паднявольных  людзей,  -як   i
наУкраiне.
   Беларускага  паэта  цiкавiць  не  толькi  сацыяльны  лес   Тараса-юнака,
аднолькавы для усiх прыгонных, але i асабiстае яго  жыцце.  Аутар  расказвае
пра каханне юнака да прыгожай Аксаны, пра яго  вернасць  ей  i  у  вымушанай
разлуцы.
   Тры раздзелы паэмы прысвечаны песнi Тарасавай, бястрашнаму, непадкупнаму
слову кабзара. Вялiкi духоуны скарб, якiм валодау юнак,  ен  шчодра  аддавау
народу, любай сваей Украiне.
   Народ пачуу песню свайго кабзара i прыняу яе да сэрца. Тыя хто  панавау,
меу сiлу i уладу, вырашылi адабраць у яго гэты  скарб,  закаваць  у  кайданы
песняра разам з яго песняй:  Шаучэнку  арыштоуваюць  i  ссылаюць  у  салдаты
надзесяць гадоу у Орскую крэпасць у Арэнбургу. Яшчэ адзiн  шлях,  "катаржны,
нялегкi, вытаптаны горам", прайшоу паэт да месца сваей ссылкi. Там яму  было
строга забаронена пiсаць i маляваць. Вярнууся ен  адтуль  хворы,  знясiлены,
але не выракся песнi пра Украiну-мацi. Песня яго  стала  неад'емнай  часткай
духоунага жыцця Украiны, бясцэнным скарбам народа.
   Першы i заключны  раздзелы  пераклiкаюцца:  тут  Купала  славiць  новую,
вольную,  Савецкую  Украiну,  у  якой  шануюць  i  паважаюць  песню   Тараса
Шаучэнкi,  што  у  цяжкiя  часы  прарочыла  лепшы,  шчаслiвейшы  лес   сваей
бацькаушчыне.
   Шчырую любоу да вялiкага сына Украiны i яго творчасцi,  роднасць  яго  i
сваей песнi Купала падкрэслiвае у "Тарасавай доле" выкарыстаннем  прыемау  i
прынцыпау, уласцiвых стылю i паэтыцы Шаучэнкi. Асаблiва  адчуваецца  гэта  у
заключным раздзеле, панiсаным у стылi Шаучэнкавага "Заповiта".


 1. Асноуныя матывы i вобразы дакастрычнiцкай творчасцi Янкi Купалы. Вобраз
                      народа у творчасцi паэта. (5.1.)

   Творчасць Янкi  Купалы  называюць  летапiсам  жыцця,  працы  i  барацьбы
беларускага  народа,  квiтнеючым  садам,  у  якiм  сабраны   самыя   дарагiя
каштоунасцi мастацкага слова. Купала адкрыу вобраз беларускага  селянiна  як
першаасновы народнага жыцця, маралi, яго духоунай моцы.
   Паэтычны дэбют паэта - верш "Мужык", надрукаваны  у  1905  г.  у  газеце
"Северо-Западный  край".  Верш  "стрэлiу  як  пярун   сярод   яснага   дня",
абвяшчаючы моц i сiлу народа, увасобленую у вобразе мужыка. Купала  паказвае
беларуса, якi працуе, "як той вол рабочы",  лечыцца  без  доктара  i  "свята
рэдка  калi"  знае,  не  умее  нi  чытаць,  нi  пiсаць,  зносiць  лаянку   i
свавольства пана.  Абяздолены  мужык  не  толькi  скардзiцца  на  прыгнет  i
нядолю, але i пачынае пратэставаць супраць  сваiх  прыгнятальнiкау,  уступае
на шлях барацьбы за права быць чалавекам, за сваю чалавечную годнасць.
   У 1908 г. выходзiць з друку першы паэтычны зборнiк  Я.Купалы  "Жалейка",
вершы якого стваралiся на самым грэбенi рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг.
   Вершы  сборнiка  "жалейка"  прасякнуты  пафасам  услаулення  беларускага
мужыка-працаунiка, якога паэт з павагай называе панам сахi  i  касы.  Купала
паказвае цяжкае становiшча селянiна, якi  не  меу  хлеба,  хоць  працавау  з
ранку да вечара, палiваючы потам i свае вузкiя палоскi i  бязмежныя  панскiя
палi.
   Пагарджаныя,  абяздоленыя,  "сляпыя  i  глухiя"  беларусы  узнялiся   на
барацьбу (верш "А хто там iдзе?"). Iдуць яны грамадой,  несучы  сваю  крыуду
напаказ усяму свету. Рукi у iх  у  крывi  ад  непасiльнай  працы,  на  нагах
лапцi. Iмкнуцца яны да свабоды i шчаслiвай долi, хочуць "людзьмi звацца".
   Другi зборнiк дарэвалюцыйнага Купалы - "Гусляр" (Пецярбург, 1910 г.),  у
цэнтры якога вобраз гусляра з гуслямi-самаграямi. Паэт хоча ляцець "к  зорам
агнiстым, к прыволлю нябеснаму". Ен  верыць  у  сiлу  народнай  песнi,  якая
павiнна дапамагчы селянiну пераадолiць духоуную адсталасць.
   У 1913 г. у Пецярбурзе выдаеццп трэцi сборнiк Я.Купалы "Шляхам жыцця".
   Глубокае пачуцце любовi паэта да сваей радзiмы выяуляецца у  алегарычным
вершы "Выйдзi...". Беларусь тут увасабляецца у  вобразе  жанчыны-мацi,  якая
пакутуе ад уцiску царскага самадзяржауя. Апранутая у  лахманы  з  кастры,  з
палыну, яна жыве пад "дзiкай зiмняй  апекай",  мерзне  ад  стюжы  i  сiверу.
Прайшоушы цяжкiя  выпрабаваннi,  жанчына-мацi  не  страцiла  веры  у  хуткае
адраджэнне. Паэт заклiкае яе "скiнуць зiмоны рабскi сон" i выйсцi  насустрач
вясне - свабодзе, шчасцю, светлай будучынi.


 2. Супярэчлiвасць характару Тулягi у камедыi Кандрата Крапiвы "Хто смяецца
                               апошнiм".(5.1)

   Дзеянне камедыi разгортваецца у навукова-даследчым  iнстытуце  геалогii,
дзе дырэктарам з'яуляецца Гарлахвацкi. Да навукi  дырэктар  не  мае  нiякага
дачынення, на пасаду кiраунiка iнстытута яму дапамаглi уладкавацца  "сябры",
выдаушы фальшывую даведку. Гарлахвацкi адчувае сябе у iнстытуце,  як  шчупак
у сажалцы. Паказвае сябе буйным вучоным-палеантолагам, хоць на самой  справе
не можа адрознiць костку свiннi ад  мамантавай.  Адчуваючы  сябе  гаспадаром
становiшча, Гарлахвацкi тэрарызуе, шальмуе,  запалохвае  сумленных  вучоных,
хапаючы iх мертвай хваткай за горла (зусiм  невыпадкова  драматург  дае  яму
прозвiшча Гарлахвацкi). Асаблiва актыунай стала яго  дзейнасць  пасля  таго,
як у iнстытут прыйшла папера  з  патрабаваннем  прадставiць  спiс  навуковых
прац дырэктара. Нямаючы нiводнай, Гарлахвацкi прабуе выратаваць  сваю  шкуру
шляхам шантажу, подкупу, 

назад |  1  | вперед


Назад
 


Новые поступления

Украинский Зеленый Портал Рефератик создан с целью поуляризации украинской культуры и облегчения поиска учебных материалов для украинских школьников, а также студентов и аспирантов украинских ВУЗов. Все материалы, опубликованные на сайте взяты из открытых источников. Однако, следует помнить, что тексты, опубликованных работ в первую очередь принадлежат их авторам. Используя материалы, размещенные на сайте, пожалуйста, давайте ссылку на название публикации и ее автора.

281311062 (руководитель проекта)
401699789 (заказ работ)
© il.lusion,2007г.
Карта сайта
  
  
 
МЕТА - Украина. Рейтинг сайтов Союз образовательных сайтов